Розьніца паміж вэрсіямі «Абмеркаваньне:Клюндзеўка»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
няма апісаньня зьменаў
(→‎Назва: меркаваньне)
::: 1. ''Можна спасылачку на абмеркаваньні?'' Спасылачкі не зьбіраю, але паспрабаваў успомніць мінуўшчыну: [[Абмеркаваньне:Менск]], [[Абмеркаваньне:Прапойск]], [[Абмеркаваньне:Юрбург]], [[Абмеркаваньне:Ігумен#Старая і новая назвы]], [[Абмеркаваньне:Койданаў]], [[Абмеркаваньне:Янаў]] і г.д. ''Мяне тут бянтэжыць тое, што калі чалавек шукае ў Вікіпэдыі інфу пра вёску, якую знайшоў на мапе ці па дарозе на ўказальніку, ён яе ня знойдзе. І адпаведна, ня знойдзе на мапе вёску, пра якую створаны артыкул. Калі Вы зробіце перанакіраваньне - ОК, але я яго ня бачыў, таму й пытаю.'' Не разумеў, што вас бянтэжыць. Перанакіраваньні я адразу зрабіў пасьля таго як стварыў артыкул: [[Клюндзеўка]] (01:41, 6 жніўня 2009), [[Вішнёвае]] (01:41, 6 жніўня 2009) і [[Вішнёвая]] (01:42, 6 жніўня 2009). Таксама назвы адлюстраваны і ў шаблёне, глядзіце [[шаблён:Іканскі сельсавет]]. Чаму вы ня бачыце перанакіраваньняў, мне не вядома. Так што, хто захоча, той знойдзе. А калі ня знойдзе, то праблема не ў Вікіпэдыі, а ў ім.
::: 2. ''Што для Вас значыць "больш правільна"?'' Тое, што і для ўсіх. Пытаньне было адрасавана вам, але я на яго даў адказ: ''Дзьве назвы аднолькава распаўсюджаныя'' (афіцыйная тапаніміка, афіцыйныя крыніцы). Хутчэй за ўсё больш правільная назва — ''Вішнёвая'', таксама сустракаецца і ''Вішнёўка''. ''але калі ўсё ж такі "Вішнёвае" ці "Вішнёвая" ўжываецца больш за "Клюндзеўка", тады ня бачу аніякай лёгікі ў стварэньні гэтага артыкула.'' Лёгіку я апісаў вышэй. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] 12:32, 7 жніўня 2009 (UTC)
 
:::: За спасылкі дзякую. Ня надта разумею прычыну Вашага тону. Напэўна, я напісаў свой першы камэнтар раней, чым Вы дадалі перанакіраваньні. Ці, можа, ня ўбачыў іх. У кожным выпадку мне не здаецца, што гэта прычына для выказваньняў, якія Вы сабе дазваляеце. А таксама мне не здаецца, што Вікіпэдыя - гэта поле для самасьцьвярджэньня хамствам (даруйце, не хачу нікога крыўдзіць). Калі я дазваляю сабе выказвацца ў абмеркаваньні, дык раблю гэта з адной прычыны - пэўны тэкст выклікае ў мяне сумневы і я б хацеў яго абмеркаваньне распачаць. Няма падставы ўспрымаць гэта як напад на Вашую асобу. Заўважыў, што Вы дазваляеце сабе ваяўнічы тон і ў тых абмеркаваньнях, спасылкі на якія Вы мне ласкава далі. Шчыра спадзяюся, што гэта ня зробіцца ў Вікіпэдыі масавай зьявай. --[[Удзельнік:Vojt V|Vojt V]] 14:23, 7 жніўня 2009 (UTC)
1816

зьменаў

Навігацыйнае мэню