Мікалай Гогаль: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыя, артаграфія
д стыль
Радок 23: Радок 23:
[[Катэгорыя:Памерлі 4 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Памерлі 4 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1852 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1852 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1852 Маскве]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Маскве]]


[[ar:نيقولاي غوغول]]
[[ar:نيقولاي غوغول]]

Вэрсія ад 20:22, 5 жніўня 2009

М.В.Гогаль

Мікалай Васільевіч Гогаль (па-расейску: Николай Ваильевич Гоголь; 20 сакавіка (1 красавіка) 1809, Вялікія Сарачынцы, Палтаўская губернія21 лютага (4 сакавіка) 1852, Масква) — рускі пісьменьнік-класік, драматург, паэт.

Жыццяпіс

Нарадзіўся 20 сакавіка (1 красавіка) 1809 г. ў сяле Вялікія Сарочынцы (цяпер Міргародскі раён Палтаўскай вобласці, Украіна). Дзяцінства будучага пісьменьніка мінула ў вёсцы Васілўцы (зараз Гогалева) у маёнтку бацькоў.

З 1818 па 1819 год вучыўся ў Палтаўскім павятовым вучылішчы. З 1821 па 1828 год - у Нежынскай гімназіі вышэйшых навук. Дзе ўпершыню выступіў на сцэне гімназійскага тэатра як акцёр і рэжысёр-пастаноўшчык спектакляў «Эдып у Афінах», «Урок дочкам», «Лукавін» і шматлікіх іншых. У гімназіі М. Гогаль пагрузіўся ў мір старажытнай украінскай гісторыі, народных звычаяў і народнай творчасці.

У 1828 г. Гогаль пераязджае ў Пецярбург. Тут ў 1829 г. ён публікуе свой першы твор - паэму «Ганц Кюхельгартэн». Праз год у часопісе «Отечественные записки» зьяўляецца аповесьць «Басаўрук або Вечар перад Іванам Купалай», першая з цыклу «Вечары на хутары бліз Дзіканькі». Рамантычная скіраванасьць, надавалі творам М. Гогаля адмысловы каларыт. Глыбокія веды вуснай народнай творчасьці дазвалялі выводзіць карціны рэчаіснасці ў глыбокім узаемным пераплітанні з выдумкай, што непазьбежна стварала ўражаньне на чытача, захопліваючы яго ўяўленьне.

З другой паловы 30-х гадоў наступны росквіт таленту М. Гогаля звязаны з яго драматургіяй. Этапная нават у гісторыі тэатра стала яго сацыяльная камедыя «Рэвізор» (1836 г.) Неўзабаве пасля прэм'еры п'есы Гогаль выяжджае на даволі доўгі час за мяжу. Ён наведвае Германію, Швейцарыю, Францыю, Італію. У 1842 г. з'яўляецца знакамітая паэма-раман «Мёртвыя душы». У 1848 г. пісьменьнік вяртаецца на Радзіму, узмоцнена працуе над другім томам «Мёртвых душ», але незадоўга перад смерцю спальвае рукапіс. Памёр М. Гогаль у 1852 г. у Маскве.

Вонкавыя спасылкі

Мікалай Гогальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў