Дына Буцаці: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: uk:Діно Буццаті
д робат зьмяніў: la:Dino Buzzati
Радок 31: Радок 31:
[[it:Dino Buzzati]]
[[it:Dino Buzzati]]
[[ja:ディーノ・ブッツァーティ]]
[[ja:ディーノ・ブッツァーティ]]
[[la:Dinus Buzzati]]
[[la:Dino Buzzati]]
[[nl:Dino Buzzati]]
[[nl:Dino Buzzati]]
[[no:Dino Buzzati]]
[[no:Dino Buzzati]]

Вэрсія ад 07:30, 30 ліпеня 2009

Дзі́на Буца́ці (па-італьянску Dino Buzzati) (16 кастрычніка 1906 - 28 студзеня 1972) — італьянскі пісьменьнік, журналіст і мастак.

Буцаці нарадзіўся ў Бэльлюна на віле, дзе ягоная заможная мілянская сям'я праводзіла летнія месяцы. Быў трэцім з чатырох дзяцей. Ягоны малодшы брат Адрыяна стаў славутым генэтыкам. Бацька, Джуліё Чэзарэ, паходзіў са старой бэльлюнскай дынастыі. Маці Альба Мантавані (дачка пісьменьніка Дзіна Мантавані) была вэнэцыянкай і належала да дынастыі вэнэцыянскіх дожаў Бадоэр Партэчыпацыё. Буцаці вельмі любіў музыку (навучаўся граць на фартэпіяна і скрыпцы), маляваньне і горы. Гэтыя захапленьні і сфармавалі шматбаковы талент пісьменьніка.

Зь юнацтва жыў у Міляне, дзе наведваў юрыдычны факультэт, каб задаволіць жаданьне бацькі бачыць яго адвакатам. У 1928 годзе, незадоўга да заканчэньня навучаньня, уладкаваўся практыкантам у рэдакцыю газэты "Corriere della Sera", дзе пазьней працаваў карэспандэнтам. У гэтым жа годзе завяршыў навучаньне.

У 1933 годзе выйшаў яго першы раман "Bàrnabo delle montagne" ("Барнаба з гор"), а праз два гады "Il segreto del Bosco Vecchio" ("Таямніца Старога Лесу"). Паводле абодвух раманаў італьянскімі рэжысэрамі былі зьнятыя кінафільмы: першы экранізаваў Марыё Брэнта ў 1994 годзе, другі Армана Ольмі ў 1993.

У 1935 і 1936 гадох Буцаці займаўся штомесячным літаратурным дадаткам да газэты.

Найвялікшы посьпех 1939 году - раман "Il deserto dei Tartari" ("Татарская пустыня"), паводле якога рэжысэр Валерыё Дзурліні зьняў аднайменны фільм. У гэтыя гады Буцаці пачынае пісаць свае славутыя кароткія апавяданьні, некаторыя зь іх публікуючы ў "Corriere della Sera". Разам з пісьменьніцай дзейнасьцю Буцаці працягвае займацца і дзейнасьцю журналісцкай. Выбраныя эсэ зьмешчаныя ў зборніку "Cronache terrestri" ("Зямныя кронікі").

Сваім фаерычным стылем пісьма Буцаці супрацьстаіць тэмам і пачуцьцям тугі, страху сьмерці, магіі і містыкі, нязьменнасьці лёсу. Частым героем літаратурных твораў Буцаці з'яўляецца менавіта лёс, усемагутны і неасяжны, часта зьдзеклівы. Нават творы пра каханьне закранаюць непрадказальнасьць фатуму. Творчасьць Буцаці адносіцца да фантастычнага жанру, а таксама выяўляе блізкасьць да жанру літаратуры жахаў.