Смаленская шляхта: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выявы, стыль
Радок 11: Радок 11:

== Смаленска-ўкраінскія дачыненьні ==
== Смаленска-ўкраінскія дачыненьні ==
[[Файл:Boj-Smalenskaj-Šlachty.jpg|міні|Бой смаленская шляхты]]
[[Файл:Boj-Smalenskaj-Šlachty.jpg|міні|Бой смаленскай шляхты]]

Геаграфічнае суседзтва, гістарычныя стасункі й традыцыі, абмежаваны праўны статус Смаленскае шляхты, а таксама супольныя эканамічныя й часткова культурныя й палітычныя інтарэсы, з аднаго боку, і каляніяльны наступ Масквы — зь іншага, стваралі й умацовалі зносіны смаленскае шляхты з украінскай шляхтай і казацкай старшыной [[Гетманшчына|Гетманшчыны]]. Гетманы [[Іван Самайловіч]] і [[Даніла Апостал]] ды вышэйшая старшына ([[Міклашэўскія]], [[Лізагубы]], [[Гамаліі]], [[Дунін-Баркоўскія]], інш.) радніліся з найвыбітнейшымі родамі смаленскае шляхты ([[Корсакі]], [[Павала-Швайкоўскія]], [[Храпавіцкія]], [[Энґельгарты]], [[Рачынскія]], князі [[Друцкія-Саколінскія]], [[Ваяводзкія]], [[Красна-Мілашэвічы]], [[Пацёмкіны]], [[Пасекі]], [[Лыкошыны]], [[Рыдванскія]], [[Савіцкія]]). Сямейныя, эканамічныя й культурныя стасункі смаленскае шляхты й Гетманшчыны спрыялі двухбаковаму перасяленьню, продажу й абмену маёнткамі. Полк смаленскае шляхты браў удзел у [[Чыгірынскія паходы|Чыгірынскіх]], [[Крым]]скіх і [[Азоўскія паходы|Азоўскіх паходах]] ды іншых падзеях і акцыях на Ўкраіне. Гэтыя стасункі дасягнулі такіх памераў, што расейскі ўрад палічыў патрэбным «адвадзіць маларасейцаў ад сваяцтва з смаленцамі» (загад імпратрыцы [[Ганна Іванаўна|Ганны Іванаўны]] князю А. Шахоўскаму ад [[31 студзеня]] [[1734]]). Асабліва расейскі ўрад непакоілі палітычныя стасункі шляхты й Гетманшчыны. Аўтанамістычны рух на Смаленшчыне, што меў падтрымку ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], меў пэўны водгук і уплыў на [[Украіна|Ўкраіне]] (справа Ф.Красна-Мілашэвіча й князя А.Чаркаскага). Нядзіва, што скасаваньне аўтаноміі смаленскае шляхты супала зь ліквідацыяй Гетманшчыны, а на чале расейскае ўрадавае камісіі быў пастаўлены колішні гетман [[Кірыла Разумоўскі]].

Вэрсія ад 16:22, 27 ліпеня 2009

Смаленская шляхта

Смале́нская шля́хта — вышэйшы стан Смаленскае землі ў XVIIXVIII стст., пераважна беларускага паходжаньня.

Правы

Лягер смаленскай шляхты

Зьберагаючы традыцыі Смаленскага княства й правы й прывілеі, нададзеныя вялікімі князямі літоўскімі, смаленская шляхта пасьлядоўна бараніла іх ад Масквы пасьля канчатковага далучэньня Смаленшчыны да Расеі ў 1667. Цар урачыста абавязваўся «ўва ўсім ахоўваць і правоў і вольнасьцяў іх ані ў чым ня рушыць». Гэтым былі забясьпечаныя маёмасныя правы Смаленскае шляхты, яе станавы лад, апроч шляхецкага самакіраваньня, тэрытарыяльная вайсковая арганізацыя, свабода веравызнаньня (сярод пераважна праваслаўнае шляхты было шмат каталікоў і ўніятаў), моўныя правы й побытавыя асаблівасьці.

Смаленская шляхта мусіла несьці вайсковую службу ў конным «палку Смаленскае шляхты» (складаўся выключна з прадстаўнікоў смаленскае шляхты — ад камандыра да шарагоўца), на чале якога стаяў палкоўнік (пасьля генэрал-маёр), якога на рэкамэндацыю шляхты зацьвярджаў цар; ён быў і афіцыйным лідарам шляхты. Гэта вайсковая арганізацыя існавала да 1764, калі ўрад яе скасаваў і пашырыў на Смаленшчыну звычайную імпэрскую вайскова-адміністратыўную сыстэму. У XVII ст. Смаленскай шляхтай (і ўсёй Смаленшчынай) кіраваў маскоўскі «Прыказ княства Смаленскага» (падначалены Пасольскаму прыказу), а ў XVIII ст. расейскі Сэнат пры дапамозе мясцовае расейскае губэрнскае адміністрацыі (ад 1740-х). Частка Смаленскае шляхты, што яшчэ ў XVII ст. была выселеная на Ўфімшчыну, захоўвала шляхецкія правы й нават афіцыйна звалася «Смаленскім шляхецтвам Уфімскага павету». Яна мела сваіх прадстаўнікоў і ў Заканадаўчай камісіі 1767 году.

Смаленска-ўкраінскія дачыненьні

Бой смаленскай шляхты

Геаграфічнае суседзтва, гістарычныя стасункі й традыцыі, абмежаваны праўны статус Смаленскае шляхты, а таксама супольныя эканамічныя й часткова культурныя й палітычныя інтарэсы, з аднаго боку, і каляніяльны наступ Масквы — зь іншага, стваралі й умацовалі зносіны смаленскае шляхты з украінскай шляхтай і казацкай старшыной Гетманшчыны. Гетманы Іван Самайловіч і Даніла Апостал ды вышэйшая старшына (Міклашэўскія, Лізагубы, Гамаліі, Дунін-Баркоўскія, інш.) радніліся з найвыбітнейшымі родамі смаленскае шляхты (Корсакі, Павала-Швайкоўскія, Храпавіцкія, Энґельгарты, Рачынскія, князі Друцкія-Саколінскія, Ваяводзкія, Красна-Мілашэвічы, Пацёмкіны, Пасекі, Лыкошыны, Рыдванскія, Савіцкія). Сямейныя, эканамічныя й культурныя стасункі смаленскае шляхты й Гетманшчыны спрыялі двухбаковаму перасяленьню, продажу й абмену маёнткамі. Полк смаленскае шляхты браў удзел у Чыгірынскіх, Крымскіх і Азоўскіх паходах ды іншых падзеях і акцыях на Ўкраіне. Гэтыя стасункі дасягнулі такіх памераў, што расейскі ўрад палічыў патрэбным «адвадзіць маларасейцаў ад сваяцтва з смаленцамі» (загад імпратрыцы Ганны Іванаўны князю А. Шахоўскаму ад 31 студзеня 1734). Асабліва расейскі ўрад непакоілі палітычныя стасункі шляхты й Гетманшчыны. Аўтанамістычны рух на Смаленшчыне, што меў падтрымку ў Рэчы Паспалітай, меў пэўны водгук і уплыў на Ўкраіне (справа Ф.Красна-Мілашэвіча й князя А.Чаркаскага). Нядзіва, што скасаваньне аўтаноміі смаленскае шляхты супала зь ліквідацыяй Гетманшчыны, а на чале расейскае ўрадавае камісіі быў пастаўлены колішні гетман Кірыла Разумоўскі.

Ліквідацыя аўтаноміі

Расейскі ўрад, пачынаючы ад Пятра І, паступова абмяжоўваў правы Смаленскае шляхты (што выклікала зь яе боку пэтыцыі й пратэсты), а ў 17641765 скасаваў вайсковую арганізацыю шляхты й ператварыў Смаленшчыну ў звычайную расейскую губэрню, а смаленскую шляхту — у расейскае дваранства. Але яшчэ ў XVIII ст. расейскі ўрад быў занепакоены «Смаленскай змовай» 1798. У змове бралі ўдзел, апроч прадстаўнікоў Смаленскае шляхты, і украінскія старшыны расейскае арміі (генэрал Паўла Білуха-Каханоўскі, капітан Фёдар Лукашэвіч, брат В. Лукашэвіча, інш.).

Літаратура

  • Енциклопедія українознавства (у 10 томах) / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде Життя», 1954—1989.