Альбін Стаповіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д катэгорыя
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 40: Радок 40:
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]
[[Катэгорыя:Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Памерлі 18 сьнежня]]
[[Катэгорыя:Памерлі 18 сьнежня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1934 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1934 годзе]]

Вэрсія ад 17:35, 9 ліпеня 2009

Стаповіч Альбін (пс. Уладзімір Загорскі) (18 сакавіка 1894, в.Барані, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня18 сьнежня 1934) – беларускі грамадзка-палітычны і каталіцкі музчыны, сьвецкі дзеяч. Брат Казімера Сваяка.

Нарадзіўся ў вёсцы Барані Сьвянцянскага павету Віленскае губэрні (цяпер Астравецкі раён Гарадзенскае вобласьці).

Навучаўся ў кансэрваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім ўнівэрсытэце. Кіраваў касьцёльным хорам у Казані (1913-1921). Пасьля вярнуўся ў Вільню.

Навучаўся ў Віленскім Унівэрсытэце. У 1922 кіраваў беларускім хорам. Выкладаў музыку ў Віленскай беларускай гімназыі. У 1923 годзе ўвайшоў у рэвізыйную камісыю Студэнцкага Саюзу.

Адзін з заснавальнікаў Беларускага каапэратыўнага земляробча-прамысловага банку.

У 1926 – сакратар Віленскага кола Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры. У 1930-1934 – намесьнік старшыні, старшыня Віленскага кола. Кіраўнік беларускага хору пры ім.

Актыўны сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У 1926 - сакратар, 1927-1930 віцэ-старшыня.

З траўня 1926 кіраўнік Беларускай Друкарні імя Францішка Скарыны. Удзельнік з’езду Сялянскага Саюзу 24 сакавіка 1926. Нейкі час (1927-1928) рэдактар “Беларускай крыніцы”.

У 1928-1930 пасол Сойму (абраны ад Блёку нацыянальных меншасьцяў), сябра Беларускага Пасольскага клюбу. У 1930 намесьнік старшыні Беларускага Нацыянальнага камітэту.

У 1930 спрабаваў стварыць уласную палітычную партыю Беларускіх Незалежных Радыкалаў.

Кіраваў беларускім хорам пры касьцёле сьв. Мікалая ў Вільні.

Аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі». Друкаваўся ў разнастайных беларускіх выданьнях “Наш шлях”, “Крыніца”, “Родныя гоні”, “Нёман”, “Новы шлях”, “Шлях моладзі”, “Самапомач” У 1935 годзе пабачыў сьвет яго сьпеўнік Za Baćkaŭščenu выдадзены БІГіК накладам 1000 асобнікаў.

Творы

  • Дзе чутны мовы нашай гукі, Вільня, 1926
  • Biełarusy i dziaržaŭnaja niezałežnaść, Вільня, 1929, выд. “Беларукай Крыніцы”, друк. Францыска Скарыны, 16ст., 1000 ас.
  • сьпеўнік Za Baćkaŭščynu, Вільня, 1935, выданьне БІГіК, 1000 асобнікаў.

Крыніцы

  • Энцыкляпэдыя Гісторыі Беларусі, 6т.1к., 2001
  • Глагоўская А. “Кар’еру пачынаў у Цеханоўцы”// Спадчына 1994, №6
  • Юры Туронак “Мадрная гісторыя Беларусі”, Вільня, 2006
  • Малгажата Мароз “KRYNICA” Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmu”, Беласток, 2001