Наўгародзкая рэспубліка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: інтэрвікі
д выпраўленьне спасылак, артаграфія, вікіфікацыя
Радок 1: Радок 1:
'''Наўгародзкая рэспубліка''' — дзяржава на паўночным захадзе і поўначы сучаснай [[Расея|Расеі]] ў [[1136]][[1478]]. Галоўны горад: [[Ноўгарад]].
'''Наўгародзкая рэспубліка''' — дзяржава на паўночным захадзе і поўначы сучаснай [[Расея|Расеі]] ў [[1136]][[1478]]. Галоўны горад: [[Ноўгарад]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Наўгародзкая рэспубліка актыўна калянізавала землі на поўнач і ўсход да Паўночнага Ледавітага акіяна і Ўрала (Югру, Вятку, Пермь і г.д.). Да Болатаўскага дагавору ([[1348]]) яна намінальна ўключала таксама тэрыторыю Пскоўскай феадальнай рэспублікі. Органы кіраваньня — баярская рада, [[веча]], якое выбірала епіскапа (затым архіепіскапа), пасадніка, тысяцкага. Князі запрашаліся па дагаворы зь вечам і былі галоўным чынам ваеначальнікамі. Разьвітая сыстэма мясцовага самакіраваньня існавала таксама ў іншых гарадзкіх цэнтрах. З усіх рускіх земляў Наўгародзкая рэспубліка падтрымлівала найбольш цесныя гандлёвыя і культурныя кантакты з [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропай]] (у тым ліку з [[Ганза|Ганзай]], якая трымала ў Ноўгарадзе буйную факторыю) і была самай эканамічна і культурна разьвітай часткай Русі. Адносна шырока была распаўсюджана пісьменнасьць, існавалі багатыя традыцыі летапісаньня (наўгародзкія летапісы зьмяшчаюць шмат каштоўных зьвестак па гісторыі [[ВКЛ]]); у канцы [[15 стагодзьдзе|15 стагодзьдзя]] пачала пранікаць эўрапейская вучонасьць, з'явіліся першыя на Русі ерасі, ўзнікалі навуковыя гурткі.
Наўгародзкая рэспубліка актыўна калянізавала землі на поўнач і ўсход да [[Арктычны акіян|Паўночнага Ледавітага акіяна]] і [[Урал|Ўрала]] (Югру, Вятку, Перм і г. д.). Да Болатаўскага дагавору ([[1348]]) яна намінальна ўключала таксама тэрыторыю Пскоўскай феадальнай рэспублікі. Органы кіраваньня — баярская рада, [[веча]], якое выбірала епіскапа (затым архіепіскапа), пасадніка, тысяцкага. Князі запрашаліся па дагаворы зь вечам і былі галоўным чынам ваеначальнікамі. Разьвітая сыстэма мясцовага самакіраваньня існавала таксама ў іншых гарадзкіх цэнтрах. З усіх рускіх земляў Наўгародзкая рэспубліка падтрымлівала найбольш цесныя гандлёвыя і культурныя кантакты з [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропай]] (у тым ліку з [[Ганза|Ганзай]], якая трымала ў Ноўгарадзе буйную факторыю) і была самай эканамічна і культурна разьвітай часткай Русі. Адносна шырока была распаўсюджана пісьменнасьць, існавалі багатыя традыцыі летапісаньня (наўгародзкія летапісы зьмяшчаюць шмат каштоўных зьвестак па гісторыі [[ВКЛ]]); у канцы [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] пачала пранікаць эўрапейская вучонасьць, з’явіліся першыя на Русі ерасі, паўставалі навуковыя гурткі.


Развіцьцё Наўгародзкай рэспублікі адбывалася ва ўмовах сталай агрэсіі з боку суседзяў: за сваю гісторыю яна 26 разоў ваявала са [[Швэцыя|Швэцыяй]] і 11 разоў зь [[Лівонскі Ордэн|Лівонскім Ордэнам]]. Часта яе саюзьнікам у барацьбе зь імі выступала [[Полацкае княства]]. За першую палову [[13 стагодзьдзе|13 стагодзьдзя]] Наўгародзкая рэспубліка адбіла каля 15 літоўскіх «набегаў»; пасьля буйнога паражэньня літоўцаў у [[1245]] з ВКЛ усталяваліся параўнаўча мірныя адносіны. З [[1330]]-х гадоў ВКЛ імкнулася ўсталяваць сюзэрэнітэт над Наўгародзкай рэспублікай (глядзі [[Нарымонт]]), что выклікала процідзеяньне Маскоўскага Вялікага княства. Гэта дазваляла Наўгародзкай рэспубліцы лавіраваць паміж гэтымі двума буйнымі дзяржавамі і працяглы час захоўваць незалежнасьць. Служылымі князямі часта запрашаліся князі з ВКЛ (Лугвен, [[Нарымонтавічы]] і іншыя), якім традыцыйна прадастаўляліся для «кармленьня» Ладага, Арэшак, Карэла, Капор'е. Паралельна з гэтай існавала «маскоўская сыстэма кармленьняў», куды запрашаліся служылыя князі з тэрыторый, падкантрольных Маскве. І Масква, і Літва актыўна ўмешваліся ў барацьбу наўгародзкіх «партый», падтрымліваючы сваіх прыхільнікаў ваеннай сілай (напрыклад, [[Альгерд]] у [[1345]]).
Развіцьцё Наўгародзкай рэспублікі адбывалася ва ўмовах сталай агрэсіі з боку суседзяў: за сваю гісторыю яна 26 разоў ваявала са [[Швэцыя|Швэцыяй]] і 11 разоў зь [[Лівонскі Ордэн|Лівонскім Ордэнам]]. Часта яе саюзьнікам у барацьбе зь імі выступала [[Полацкае княства]]. За першую палову [[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзя]] Наўгародзкая рэспубліка адбіла каля 15 літоўскіх «набегаў»; пасьля буйнога паражэньня літоўцаў у [[1245]] з ВКЛ усталяваліся параўнаўча мірныя адносіны. З [[1330]]-х гадоў ВКЛ імкнулася ўсталяваць сюзэрэнітэт над Наўгародзкай рэспублікай (глядзі [[Нарымонт]]), что выклікала процідзеяньне [[Маскоўскае княства|Маскоўскага Вялікага княства]]. Гэта дазваляла Наўгародзкай рэспубліцы лавіраваць паміж гэтымі двума буйнымі дзяржавамі і працяглы час захоўваць незалежнасьць. Служылымі князямі часта запрашаліся князі з ВКЛ ([[Лугвен]], [[Нарымонтавічы]] і іншыя), якім традыцыйна прадастаўляліся для «кармленьня» Ладага, Арэшак, Карэла, Капор’е. Паралельна з гэтай існавала «маскоўская сыстэма кармленьняў», куды запрашаліся служылыя князі з тэрыторый, падкантрольных Маскве. І Масква, і Літва актыўна ўмешваліся ў барацьбу наўгародзкіх «партый», падтрымліваючы сваіх прыхільнікаў ваеннай сілай (напрыклад, [[Альгерд]] у [[1345]]).


На працягу ўсяго свайго княжаньня [[Вітаўт]] пры падтрымцы [[Ягайла|Ягайлы]] імкнуўся ўсталяваць кантроль над Ноўгарадам і Псковам. Яшчэ ў [[1389]] Лугвен склаў васальную прысягу Ягайлу як сюзэрэну Наўгародзкай рэспублікі (што трымалася ў тайне ад самiх наўгародцаў). Паводле ўмоў [[Салінская дамова|Салінскай дамовы]] ([[1398]]) і [[Рацёнжская дамова|Рацёнжскай дамовы]] ([[1404]]) прадугледжвалася садзейнічаньне Лівонскага Ордэна ў далучэньні Наўгародзкай рэспублікі да ВКЛ; у другой палове [[1410]]-х папы [[Ян XXIII]] i [[Марцін V]] выдалi некалькi булаў, прызначаючы Вітаўта і Ягайлу генеральнымі вiкарыямі Ноўгарада і Пскова, але ім ўдалося захаваць самастойнасьць. На працягу, прынамсi, двух наступных стагодзьдзяў перакананьне, што Ягайла i Вітаўт "валодалi" Hоўгаpадам, было хаця i неабгpунтаваным, але дастаткова pаспаўсюджаным у Лiтве i Польшчы і доўгі час служыла падставай для прэтэнзій на «вяртанне» Ноўгарада ў склад ВКЛ. Спрабуючы захапіць Ноўгарад, Вітаўт вёў супраць яго войны (асабліва маштабную ў [[1428]]), якія не прынеслі рэальных вынікаў.
На працягу ўсяго свайго княжаньня [[Вітаўт]] пры падтрымцы [[Ягайла|Ягайлы]] імкнуўся ўсталяваць кантроль над Ноўгарадам і [[Пскоўская рэспубліка|Псковам]]. Яшчэ ў [[1389]] Лугвен склаў васальную прысягу Ягайлу як сюзэрэну Наўгародзкай рэспублікі (што трымалася ў тайне ад самiх наўгародцаў). Паводле ўмоў [[Салінская дамова|Салінскай дамовы]] ([[1398]]) і [[Рацёнжскі дагавор|Рацёнжскай дамовы]] ([[1404]]) прадугледжвалася садзейнічаньне Лівонскага Ордэна ў далучэньні Наўгародзкай рэспублікі да ВКЛ; у другой палове [[1410]]-х папы [[Ян XXIII]] i [[Марцін V]] выдалi некалькi булаў, прызначаючы Вітаўта і Ягайлу генеральнымі вiкарыямі Ноўгарада і Пскова, але ім удалося захаваць самастойнасьць. На працягу, прынамсi, двух наступных стагодзьдзяў перакананьне, што Ягайла i Вітаўт «валодалi» Hоўгаpадам, было хаця i неабгpунтаваным, але дастаткова pаспаўсюджаным у Лiтве i Польшчы і доўгі час служыла падставай для прэтэнзій на «вяртаньне» Ноўгарада ў склад ВКЛ. Спрабуючы захапіць Ноўгарад, Вітаўт вёў супраць яго войны (асабліва маштабную ў [[1428]]), якія не прынеслі рэальных вынікаў.


Найбольшы росквіт эканомікі і культуры дасягнуты пры архіепіскапе Яўфiмiі II ([[1429]][[1458]]), пасьлядоўным прыхільніку незалежнасьці. На працягу 15 стагодзьдзя Hаўгаpодзкае аpхiепiскапства падпаpадкоўвалася Ўладзiмiрскай (фактычна — Маскоўскай) мiтpаполii толькi фаpмальна і мела цесныя кантакты з Кіеўскай (фактычна — Наваградзкай) мітраполіяй. Аpхiепiскапы, юpысдыкцыя якiх пашыpалася i на Пскоў, дэманстpатыўна ўхiлялiся ад удзелу ў цаpкоўных сабоpах у Маскве; у той жа час, прадстаўнікі Ноўгарада ўваходзілі ў дэлегацыю мітрапаліта Цамблака на Канстанцкі сабор [[1414]][[1418]]. Аднак пасьля Яжэлбіцкага міра з Масквой ([[1456]]) ступень незалежнасьці Наўгародзкай фэадальнай рэспублікі ў правядзеньні зьнешняй палітыкі была значна абмежаваная. Пасьля сьмерцi архiепiскапа Iоны ў [[1470]], адчуваючы непазьбежнасьць страты незалежнасьці, кіруючыя колы Наўгародзкай рэспублікі схіляліся да збліжэньня з ВКЛ. Яны запрасiлі да сябе з ВКЛ кiеўскага князя [[Міхаіл Алелькавіч|Мiхаiла Алелькавiча]], зьбiраліся зацьвердзiць свайго новага архiепiскапа ў кiеўскага мiтрапалiта Грыгорыя Балгарына і былi гатовыя прызнаць Казіміра ІV сваім сюзэрэнам. На гэтыя «лацiнскiя» сымпатыі Вялiкага Ноўгарада, а галоўнае, на імкненьне пралітоўскай партыі захаваць наўгародзкую «даўніну», Масква адказала карнай выправай, у выніку якой Ноўгарад быў змушаны падпісаць ганебны [[Карастынскі мір]] ([[11 жніўня]] [[1471]]). Канчаткова незалежнасьць Наўгародзкай рэспублікі была ліквідаваная вялікім князем маскоўскім [[Іван III|Іванам ІІІ]] у [[1478]].
Найбольшы росквіт эканомікі і культуры дасягнуты пры архіепіскапе Яўфiмiі II ([[1429]][[1458]]), пасьлядоўным прыхільніку незалежнасьці. На працягу XV стагодзьдзя Hаўгаpодзкае аpхiепiскапства падпаpадкоўвалася Ўладзiмiрскай (фактычна — Маскоўскай) мiтpаполii толькi фаpмальна і мела цесныя кантакты з Кіеўскай (фактычна — Наваградзкай) мітраполіяй. Аpхiепiскапы, юpысдыкцыя якiх пашыpалася i на Пскоў, дэманстpатыўна ўхiлялiся ад удзелу ў цаpкоўных сабоpах у Маскве; у той жа час, прадстаўнікі Ноўгарада ўваходзілі ў дэлегацыю мітрапаліта Цамблака на Канстанцкі сабор [[1414]][[1418]]. Аднак пасьля Яжэлбіцкага міра з Масквой ([[1456]]) ступень незалежнасьці Наўгародзкай фэадальнай рэспублікі ў правядзеньні зьнешняй палітыкі была значна абмежаваная. Пасьля сьмерцi архiепiскапа Iоны ў [[1470]], адчуваючы непазьбежнасьць страты незалежнасьці, кіруючыя колы Наўгародзкай рэспублікі схіляліся да збліжэньня з ВКЛ. Яны запрасiлі да сябе з ВКЛ кiеўскага князя [[Міхаіл Алелькавіч|Мiхаiла Алелькавiча]], зьбiраліся зацьвердзiць свайго новага архiепiскапа ў кiеўскага мiтрапалiта Грыгорыя Балгарына і былi гатовыя прызнаць Казіміра ІV сваім сюзэрэнам. На гэтыя «лацiнскiя» сымпатыі Вялiкага Ноўгарада, а галоўнае, на імкненьне пралітоўскай партыі захаваць наўгародзкую «даўніну», Масква адказала карнай выправай, у выніку якой Ноўгарад быў змушаны падпісаць ганебны [[Карастынскі мір]] ([[11 жніўня]] [[1471]]). Канчаткова незалежнасьць Наўгародзкай рэспублікі была ліквідаваная вялікім князем маскоўскім [[Іван III|Іванам ІІІ]] у [[1478]].


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Розов Н.Н. Повесть о новгородском белом клобуке (идейное содержание, время и место составления) // Учёные записки ЛГУ. Сер. филолог. наук. Вып. 20, № 173. Л., 1954
* Розов Н. Н. Повесть о новгородском белом клобуке (идейное содержание, время и место составления) // Учёные записки ЛГУ. Сер. филолог. наук. Вып. 20, № 173. Л., 1954
* Лихачёв Д. С. Новгород Великий. Очерк истории культуры Новгорода XІ—XVІІ вв. М., 1959
* Лихачёв Д. С. Новгород Великий. Очерк истории культуры Новгорода XІ—XVІІ вв. М., 1959
* Бернадский В. Н. Новгород и Новгородская земля в XV в. М. Л., 1961
* Бернадский В. Н. Новгород и Новгородская земля в XV в. М. — Л., 1961
* Янин В. Л. Новгородские посадники. Л., 1962
* Янин В. Л. Новгородские посадники. Л., 1962
* Янин В. Л. Новгородская феодальная вотчина (историко-генеалогическое исследование). М., 1981
* Янин В. Л. Новгородская феодальная вотчина (историко-генеалогическое исследование). М., 1981
* Konieczny F. Jerzy Semionowicz Ostrogski w Nowgorodzie w 1459 / 59 // Ateneum Wilenskie. T. III. 1925
* Konieczny F. Jerzy Semionowicz Ostrogski w Nowgorodzie w 1459 / 59 // Ateneum Wilenskie. T. III. 1925
* Krupa K. Ksiâ!eta litewscy w Nowogrodzie Wielkim do 1430 r. // Kwartalnik historyczny. R. C. 1993. № 1.
* Krupa K. Ksiâ!eta litewscy w Nowogrodzie Wielkim do 1430 r. // Kwartalnik historyczny. R. C. 1993. № 1.



''Крыніца: Алесь Белы для [[Энцыклапедыя гісторыі Беларусі|ЭГБ]]''
''Крыніца: Алесь Белы для [[Энцыклапедыя гісторыі Беларусі|ЭГБ]]''

Вэрсія ад 23:28, 7 ліпеня 2009

Наўгародзкая рэспубліка — дзяржава на паўночным захадзе і поўначы сучаснай Расеі ў 11361478. Галоўны горад: Ноўгарад.

Гісторыя

Наўгародзкая рэспубліка актыўна калянізавала землі на поўнач і ўсход да Паўночнага Ледавітага акіяна і Ўрала (Югру, Вятку, Перм і г. д.). Да Болатаўскага дагавору (1348) яна намінальна ўключала таксама тэрыторыю Пскоўскай феадальнай рэспублікі. Органы кіраваньня — баярская рада, веча, якое выбірала епіскапа (затым архіепіскапа), пасадніка, тысяцкага. Князі запрашаліся па дагаворы зь вечам і былі галоўным чынам ваеначальнікамі. Разьвітая сыстэма мясцовага самакіраваньня існавала таксама ў іншых гарадзкіх цэнтрах. З усіх рускіх земляў Наўгародзкая рэспубліка падтрымлівала найбольш цесныя гандлёвыя і культурныя кантакты з Заходняй Эўропай (у тым ліку з Ганзай, якая трымала ў Ноўгарадзе буйную факторыю) і была самай эканамічна і культурна разьвітай часткай Русі. Адносна шырока была распаўсюджана пісьменнасьць, існавалі багатыя традыцыі летапісаньня (наўгародзкія летапісы зьмяшчаюць шмат каштоўных зьвестак па гісторыі ВКЛ); у канцы XV стагодзьдзя пачала пранікаць эўрапейская вучонасьць, з’явіліся першыя на Русі ерасі, паўставалі навуковыя гурткі.

Развіцьцё Наўгародзкай рэспублікі адбывалася ва ўмовах сталай агрэсіі з боку суседзяў: за сваю гісторыю яна 26 разоў ваявала са Швэцыяй і 11 разоў зь Лівонскім Ордэнам. Часта яе саюзьнікам у барацьбе зь імі выступала Полацкае княства. За першую палову XIII стагодзьдзя Наўгародзкая рэспубліка адбіла каля 15 літоўскіх «набегаў»; пасьля буйнога паражэньня літоўцаў у 1245 з ВКЛ усталяваліся параўнаўча мірныя адносіны. З 1330-х гадоў ВКЛ імкнулася ўсталяваць сюзэрэнітэт над Наўгародзкай рэспублікай (глядзі Нарымонт), что выклікала процідзеяньне Маскоўскага Вялікага княства. Гэта дазваляла Наўгародзкай рэспубліцы лавіраваць паміж гэтымі двума буйнымі дзяржавамі і працяглы час захоўваць незалежнасьць. Служылымі князямі часта запрашаліся князі з ВКЛ (Лугвен, Нарымонтавічы і іншыя), якім традыцыйна прадастаўляліся для «кармленьня» Ладага, Арэшак, Карэла, Капор’е. Паралельна з гэтай існавала «маскоўская сыстэма кармленьняў», куды запрашаліся служылыя князі з тэрыторый, падкантрольных Маскве. І Масква, і Літва актыўна ўмешваліся ў барацьбу наўгародзкіх «партый», падтрымліваючы сваіх прыхільнікаў ваеннай сілай (напрыклад, Альгерд у 1345).

На працягу ўсяго свайго княжаньня Вітаўт пры падтрымцы Ягайлы імкнуўся ўсталяваць кантроль над Ноўгарадам і Псковам. Яшчэ ў 1389 Лугвен склаў васальную прысягу Ягайлу як сюзэрэну Наўгародзкай рэспублікі (што трымалася ў тайне ад самiх наўгародцаў). Паводле ўмоў Салінскай дамовы (1398) і Рацёнжскай дамовы (1404) прадугледжвалася садзейнічаньне Лівонскага Ордэна ў далучэньні Наўгародзкай рэспублікі да ВКЛ; у другой палове 1410-х папы Ян XXIII i Марцін V выдалi некалькi булаў, прызначаючы Вітаўта і Ягайлу генеральнымі вiкарыямі Ноўгарада і Пскова, але ім удалося захаваць самастойнасьць. На працягу, прынамсi, двух наступных стагодзьдзяў перакананьне, што Ягайла i Вітаўт «валодалi» Hоўгаpадам, было хаця i неабгpунтаваным, але дастаткова pаспаўсюджаным у Лiтве i Польшчы і доўгі час служыла падставай для прэтэнзій на «вяртаньне» Ноўгарада ў склад ВКЛ. Спрабуючы захапіць Ноўгарад, Вітаўт вёў супраць яго войны (асабліва маштабную ў 1428), якія не прынеслі рэальных вынікаў.

Найбольшы росквіт эканомікі і культуры дасягнуты пры архіепіскапе Яўфiмiі II (14291458), пасьлядоўным прыхільніку незалежнасьці. На працягу XV стагодзьдзя Hаўгаpодзкае аpхiепiскапства падпаpадкоўвалася Ўладзiмiрскай (фактычна — Маскоўскай) мiтpаполii толькi фаpмальна і мела цесныя кантакты з Кіеўскай (фактычна — Наваградзкай) мітраполіяй. Аpхiепiскапы, юpысдыкцыя якiх пашыpалася i на Пскоў, дэманстpатыўна ўхiлялiся ад удзелу ў цаpкоўных сабоpах у Маскве; у той жа час, прадстаўнікі Ноўгарада ўваходзілі ў дэлегацыю мітрапаліта Цамблака на Канстанцкі сабор 14141418. Аднак пасьля Яжэлбіцкага міра з Масквой (1456) ступень незалежнасьці Наўгародзкай фэадальнай рэспублікі ў правядзеньні зьнешняй палітыкі была значна абмежаваная. Пасьля сьмерцi архiепiскапа Iоны ў 1470, адчуваючы непазьбежнасьць страты незалежнасьці, кіруючыя колы Наўгародзкай рэспублікі схіляліся да збліжэньня з ВКЛ. Яны запрасiлі да сябе з ВКЛ кiеўскага князя Мiхаiла Алелькавiча, зьбiраліся зацьвердзiць свайго новага архiепiскапа ў кiеўскага мiтрапалiта Грыгорыя Балгарына і былi гатовыя прызнаць Казіміра ІV сваім сюзэрэнам. На гэтыя «лацiнскiя» сымпатыі Вялiкага Ноўгарада, а галоўнае, на імкненьне пралітоўскай партыі захаваць наўгародзкую «даўніну», Масква адказала карнай выправай, у выніку якой Ноўгарад быў змушаны падпісаць ганебны Карастынскі мір (11 жніўня 1471). Канчаткова незалежнасьць Наўгародзкай рэспублікі была ліквідаваная вялікім князем маскоўскім Іванам ІІІ у 1478.

Літаратура

  • Розов Н. Н. Повесть о новгородском белом клобуке (идейное содержание, время и место составления) // Учёные записки ЛГУ. Сер. филолог. наук. Вып. 20, № 173. Л., 1954
  • Лихачёв Д. С. Новгород Великий. Очерк истории культуры Новгорода XІ—XVІІ вв. М., 1959
  • Бернадский В. Н. Новгород и Новгородская земля в XV в. М. — Л., 1961
  • Янин В. Л. Новгородские посадники. Л., 1962
  • Янин В. Л. Новгородская феодальная вотчина (историко-генеалогическое исследование). М., 1981
  • Konieczny F. Jerzy Semionowicz Ostrogski w Nowgorodzie w 1459 / 59 // Ateneum Wilenskie. T. III. 1925
  • Krupa K. Ksiâ!eta litewscy w Nowogrodzie Wielkim do 1430 r. // Kwartalnik historyczny. R. C. 1993. № 1.

Крыніца: Алесь Белы для ЭГБ