Бруге: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vseslav (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя да XVI стагодзьдзя: дададзеная інфармацыя
Vseslav (гутаркі | унёсак)
Радок 77: Радок 77:


== Заняпад XV-XVI стагодзьдзяў ==
== Заняпад XV-XVI стагодзьдзяў ==
[[Image:Marcus Gerards - volledige kaart - Belgium.jpg|thumb|right|220px|Мапа Бруге 1562 року]]]]
[[Image:Marcus Gerards - volledige kaart - Belgium.jpg|thumb|right|220px|Мапа Бруге 1562 року]]
У [[XV]] стагодзьдзі эканамічныя пазыцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт [[Антвэрпэн|Антвэрпэна]] стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антвэрпэн пераехалі і [[Ганза|ганзейскія]] канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці графіні Марыі Бургундзкай у [[1482]] року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміліяна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.
У [[XV]] стагодзьдзі эканамічныя пазыцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт [[Антвэрпэн|Антвэрпэна]] стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антвэрпэн пераехалі і [[Ганза|ганзейскія]] канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці графіні Марыі Бургундзкай у [[1482]] року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміліяна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.



Вэрсія ад 00:16, 30 чэрвеня 2009

Шаблён:Горад

Бруге (па-нідэрляндзку: Brugge; па-француску: Bruges; па-ангельску: Bruges) — места ў Фляндрыі, ў Бэльгіі. Сталіца правінцыі Заходняя Фляндрыя.

Гістарычны цэнтар (плошчай 430 га), як сярэднявечнае места, занесены ў сьпіс сусьветнае спадчыны ЮНЭСКА. У час свайго росквіту ў пэрыяд Сярэднявечча насельніцтва складала 200,000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багацьцю сёньняшні Бруге лічыцца адным з самых маляўнічых местаў Эўропы.

Бруге — важны эканамічны цэнтар краіны. На прыканцы XX стагодзьдзя па-за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму места вярнула сабе згубленую ролю гандлёвага марскога места.

Паходжаньне назвы

Найстарэйшая крыніца, ў якой упершыню даецца назва места, датуецца 875 рокам. Гэтая крыніца — старажытныя манэты, на якіх напісана Bruggia ды Bruccia. Аднак дакладнае паходжаньне назвы места дагэтуль не зафіксаванае. Магчыма, гэта скажонае кельцкае імя для ракі Рае (па-нідэрляндзку: Reie), якая цячэ праз места. Што тычыцца назвы самой ракі, то яна, імаверна, паходзіць ад кельцага слова Рогія (Rogia), што значыць «Сьвятая вада». У працэсе эвалюцыі імя ракі з Rogia да Ryggia, зьмянялася і назва места — да Bryggia.

Пазьней адбылося зьмяшэньне са старажытнанарвэскім словам bryggja, што абазначае «памосткі» ды «прыстань». Старажытнанарвэскі ўплыў бярэцца да ўвагі дзякуючы інтэнсіўным гандлёвым сувязям з Скандынавіяй па Паўночным моры.

Гіпотэза, якая зьвязвае назву места са словам «мост» (па-нідэрляндзку: brug) лічыцца найменш імавернай. Абгрунтаванне непрыняцця такога паходжаньня назвы падмацоўваецца эвалюцыяй самаго слова brug, якое раней вымаўлялася як Brigge (для параўнаньня, ангельскае слова bridge, старажытнаангельскае — brycg, фрызкае — brigge або bregge, гальскае — briva).

Неафіцыйныя назвы места

Выгляд з вежы-званіцы (het Belfort)
Выгляд з вежы-званіцы (het Belfort)

Часта места называюць «Паўночнай Вэнэцыяй» з-за вялікай колькасьці каналаў і мастоў (каналы ў Бруге атрымалі ўласнае імя — ра́ен («reien») ад назвы ракі, што цячэ праз места — Рае). Таксама жыхары Бруге называюць сваё места — Брэйдэлстад («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі легендарнага героя з паданьняў XIV стагодзьдзя Яна Брэйделя.

Жартаўлівая мянушка жыхароў Бруге — «Бругскія вар’яты» («Brugse zotten»). Гэтая мянушка зьявілася дзякуючы наступнае лягендзе: жыхары места падчас сваёй барацьба за аўтаномію ў Сьвяшчэннае Рымскае імпэрыі, ў 1488 року зьняволілі на чатыры месяцы Максыміліяна I Аўстрыйскага. За гэта месту было забаронена праводзіць штогадовы кірмаш. Каб неяк задобрыць манарха, жыхары Бруге для яго правялі вялікі фэст для вяртаньня дазволу на правядзеньне кірмашу, на спагнаньне падаткаў і ... будаўніцтва вар’яцкага дому. Ягоны адказ быў такі: «Зачыніце ўсе порты Бруге і атрымаеце вар’яцкі дом!».

Геаграфія

Места месьціцца на паўночным захадзе краіны, за 15 км ад марскога берагу. Бруге атачаюць пладаносныя раўніны. Места знаходзіцца на чыгуначнае лініі Гент — Остэндэ. На тэрыторыі места зьліваюцца тры каналы — ў накірунку Гента, Сьляўса ды Остэнда; глыбіня гэтых каналаў дазваляе хадзіць па ім вялікім марскім караблям.

Гісторыя да XVI стагодзьдзя

Вежа-званіца - сымбаль сярэднявечнага росквіту Бруге

Гісторыя Бруге, якая падмацоўваецца дакладнымі зьвесткамі, адносіцца да III стагодзьдзя - пэрыяд Рымскае імпэрыі, калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў германскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаваньняў. Адное з такіх умацаваньняў было разьлічанае на абарону ад уварваньня з Паўночнага мора і працягнулася на ўзьбярэжжы ля вусьця ракі Рае, дзе пазьней паўстала места.

Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае разьвіцьцё дзякуючы блізкасьці Ангельшчыны і зносінамі са Скандынавіяй. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруге толькі падчас прыліву. Так было да XII стагодзьдзя, пакуль пасьля пасьлядоўнага напаўненьня вадой аднаго з рукавоў ракі, места ні атрымала прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.

У XIII стагодзьдзі Бруге становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач Эўропы. Места набыло прывіеляваную пазыцыю ў гандлі тканінамі з Ангельшчынай у параўнаньні з астатнімі флямандзкімі местамі. Важным чыньнікам было і тое, што Бруге меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Эўропы, якія праходзілі праз іншыя важныя месты - Гент, Мехелен, Брусэль ды Лёвэн. У непарыўнае сувязі з міжнародным гандлем разьвіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфэра.

Пра багацьце места ў тыя часы сьведчаць пабудаваныя ў 1240 року палата суконшчыкаў ды вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасьля пажару ў 1280 року замак, як прыкмета палітычнае і эканамічнае самастойнасьці места.

XIV стагодзьдзе па праве лічыцца "Залатым векам" Бруге. Насельніцтва ў гэты пэрыяд дасягнула 46.000 жыхароў - столькі, сколькі ў ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагодзьдзя.

Заняпад XV-XVI стагодзьдзяў

Мапа Бруге 1562 року

У XV стагодзьдзі эканамічныя пазыцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт Антвэрпэна стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антвэрпэн пераехалі і ганзейскія канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці графіні Марыі Бургундзкай у 1482 року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміліяна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.

Падчас Васьмідзесяцігадовае вайны Бруге быў некалькі разоў полем бітваў. У 1579 року места далучылася да Утрэхцкае ўніі (вайскова-палітычны хаўрус аб'яднанных паўночных правінцыяў Нідэрляндаў супраць гішпанскага панаваньня). Аднак унія супраць Гішпаніі ня хутка вярнула эканамічнае разьвіцьцё: выхад да мора застаўся на пэўны час за гішпанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 року Бругскі магістрат заснаваў школу для хлапчукоў з бедных сем'яў. Восем рокаў пасьля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.

Панарамы

360°-панарама плошчы хэт Занд ('t Zand).

Плошча Гротэ Маркт (De Grote Markt).

Выгляд на зьліццё каналаў.

Выгляд на Розэнхудкаай (Rozenhoedkaai).

Каналы Спігэлрай ды Ланэрай (de Spiegelrei — de Langerei).

Плошча Бюрг (De Burg).

Гарадзкі парк Мінэватэрпарк (het Minnewaterpark).

Вонкавыя спасылкі

Бругесховішча мультымэдыйных матэрыялаў