Мітрафан Доўнар-Запольскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д →‎Крыніца: стыль
Радок 7: Радок 7:
Напісаў грунтоўныя працы па гісторыі [[Беларусь|Беларусі]]: «Беларускае мінулае> ([[1888]]), «Нарысы па гісторыі Беларусі (ад пачатку сьмерці Уладзімера Манамаха)», навукова-публіцыстычны нарыс «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі». У [[1926]] завяршыў абагульненую працу «Гісторыя Беларусі», выдадзеную толькі ў [[1994]]. На працягу [[1880]] — [[1890]] зрабіў вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай этнаграфічна-фальклярыстычнай навукі: зьбіраў і выдаваў фальклёр, вывучаў і апісваў сямейны побыт, сямейнае звычаёвае права, вясельныя абрады, распрацоўваў праграмы этаграфічнага вывучэньня Беларусі. Аўтар манаграфічных дасьледаваньняў «В. М. Цяпінекі, перакладчык Эвангельля на беларускую мову». Выдаў [[Баркулабаўскі летапіс]]. Пісаў пра старажытныя беларускія архівы па-за межамі Беларусі.

== Літаратура ==
==Крыніца==
*Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Доўнар-Запольскі, Мітрафан}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Доўнар-Запольскі, Мітрафан}}

Вэрсія ад 01:25, 26 чэрвеня 2009

Мітрафа́н Ві́ктаравіч До́ўнар-Запо́льскі (14 чэрвеня 1867, места Рэчыца30 верасьня 1934, Масква) — беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі. Доктар гістарычных навук (1905), прафэсар (1902). Правадзейны чалец Інбелкульту.

У 1894 скончыў Кіеўскі ўнівэрсытэт. Служыў у Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі. Працаваў у Маскоўскім і Кіеўскім унівэрсытэтах. Супрацоўнічаў у газэтах «Белорусское слово», «Белорусское эхо», «Вольная Беларусь», быў чальцом камісіі БНР па арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту. Выкладаў у ВНУ Харкава і Баку. 3 1 кастрычніка 1925 і да 1 верасьня 1926 працаваў загадчыкам катэдры гісторыі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. 3 восені 1926 у Маскве.

Не пазьбег завуаліяванай формы рэпрэсіяў: выбраньне акадэміка АН СССР было заблякаванае, рукапіс кнігі «Гісторыя Беларусі» асуджаны як ідэйна-заганны, было паскоранае выйсьце на пэнсію. Перад сьмерцю працаваў у Навукова-дасьледчым інстытуце пушніна-футравай гаспадаркі Наркамату зьнешняга гандлю СССР.

Напісаў грунтоўныя працы па гісторыі Беларусі: «Беларускае мінулае> (1888), «Нарысы па гісторыі Беларусі (ад пачатку сьмерці Уладзімера Манамаха)», навукова-публіцыстычны нарыс «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі». У 1926 завяршыў абагульненую працу «Гісторыя Беларусі», выдадзеную толькі ў 1994. На працягу 18801890 зрабіў вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай этнаграфічна-фальклярыстычнай навукі: зьбіраў і выдаваў фальклёр, вывучаў і апісваў сямейны побыт, сямейнае звычаёвае права, вясельныя абрады, распрацоўваў праграмы этаграфічнага вывучэньня Беларусі. Аўтар манаграфічных дасьледаваньняў «В. М. Цяпінекі, перакладчык Эвангельля на беларускую мову». Выдаў Баркулабаўскі летапіс. Пісаў пра старажытныя беларускія архівы па-за межамі Беларусі.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.