Гімн Гішпаніі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: he:המנון ספרד
Радок 62: Радок 62:
[[ja:国王行進曲]]
[[ja:国王行進曲]]
[[jv:Marcha Real]]
[[jv:Marcha Real]]
[[ka:ესპანეთის ჰიმნი]]
[[ko:스페인의 국가]]
[[ko:스페인의 국가]]
[[ku:Marcha Real]]
[[ku:Marcha Real]]

Вэрсія ад 04:03, 24 чэрвеня 2009

Гішпанскі гімн «La Marcha Real» — адзін з найстарэйшых у сьвеце, але дата яго напісаньня, і імя яго кампазытара не вядомыя. Першае згадваньне аб ім сустракаецца ў 1761 годзе ў «Libro de Ordenanza de los toques militares de la Infantería Española» Manuel de Espinosа, дзе ён названы «La Marcha Granadera» («Марш грэнадзёраў»).

У 1770 годзе кароль Карл III (Carlos III) зацьвердзіў «La Marcha Granadera» як афіцыйны гімн, які стаў выканаюцца падчас усіх афіцыйных цырымоній. Паколькі ён стала выконваўся падчас мерапрыемстваў, дзе прысутнічалі чальцы каралеўскага прозьвішча, гішпанцы сталі лічыць яго сваім нацыянальным гімнам і празвалі яго «Каралеўскім маршам».

У пэрыяд Другой Рэспублікі «El Himno de Riego» («Гімн Рыега») стаў нацыянальным гімнам замест «Каралеўскага марша». Аднак па канчатку Грамадзянскай вайны Франсіска Франка (Francisco Franco) аднавіў «Каралеўскі марш» у якасьці нацыянальнага гімну, замяніўшы яго назву на ранейшае — «Марш грэнадзёраў».

Пасьля прыходу да ўлады караля Хуана Карласа I і прыняцьця ў 1978 годзе Канстытуцыі, маэстру Франсіска Граў было даручана стварыць новую аранжоўку гімна, якая выкарыстоўваецца сёньня. У кастрычніку 1997 году «La Marcha Real» быў зацьверджаны нацыянальным гімнам краіны.

Нягледзячы на тое, што цяпер гімн ужываецца бяз слоў, так было не заўсёды. Адна вэрсія выкарыстоўвалася падчас кіраваньня караля Альфонса XIII (Alfonso XIII) (аўтар тэксту — Эдуарда Маркіна (Eduardo Marquina), а другая ў пэрыяд Францыска Франка (аўтар тэксту — Хасэ Марыя Пэман (José María Pemán), аж да ўсталяваньня дэмакратычнага рэжыму ў краіне. Цяпер існуе вэрсія 2008 году (аўтар — Паўліна Кубэра), але яна пакуль не зацьверджаная ўрадам.

Тэкст

¡Viva España!
Cantemos todos juntos
con distinta voz
y un solo corazón.
¡Viva España!
Desde los verdes valles
al inmenso mar,
un himno e hermandad.
Ama a la Patria
pues sabe abrazar,
bajo su cielo azul,
pueblos en libertad.
Gloria a los hijos
que a la Historia dan
justicia y grandeza
democracia y paz.