Беларуская грэка-каталіцкая парафія Ўваскрасеньня Хрыстовага (Антвэрпэн): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Беларуская грэка-каталіцкая парафія Ўваскрасеньня Хрыстовага (Антвэрпан) перанесеная ў [[Беларуская грэка-каталіцкая парафія Ўваскрасе
Радок 8: Радок 8:
*[http://www.bielarus.eu/?q=taxonomy/term/7 БГКЦ у Антвэрпэне]
*[http://www.bielarus.eu/?q=taxonomy/term/7 БГКЦ у Антвэрпэне]


[[Катэгорыя:Грэка-каталіцкая царква на Беларусі]]
[[Катэгорыя:Грэка-каталіцкая царква ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Антвэрпэн]]
[[Катэгорыя:Антвэрпэн]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Бэльгіі]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў Бэльгіі]]

Вэрсія ад 04:07, 22 чэрвеня 2009

Беларуская грэка-каталіцкая парафія Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Антвэрпэне — адзіная беларуская парафія ў Бэльгіі. Належыць да бізантыйска-каталіцкай традыцыі. Парафія знаходзіцца ў Антвэрпэне па адрасе Heilige-Hartkerk, Lange Beeldekensstraat 22. Месьціцца ў храме Сьвятога Сэрца Ісуса Хрыста. Пробашчам парафіі зьяўляецца сьвятар Ян Майсейчык.

У 2002 у адказ на рэальную патрэбу і просьбу вернікаў была заснаваная Супольнасьць у гонар Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага, якая і стала падмуркам будучай парафіі. 1 чэрвеня 2003 пры ўдзеле вялікае колькасьці беларусаў замежжа была адпраўлена першая Боская Літургія.

Набажэнствы (Божая Літургія) адпраўляюцца штонядзелі а 12.00 гадзіне дня на беларускай мове. Споведзь магчымая перад Набажэнствам альбо па-дамоўленасьці са сьвятаром у іншы час. Парафіяльны Фэст адзначаецца на Вялікдзень, а таксама на сьвята Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага 12 лістапада. Агульная колькасьць вернікаў складае каля 30 чалавек. Пры парафіі дзейнічаюць нядзельная школа й бібліятэка.

Вонкавыя спасылкі