Францішкане: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: ca:Ordes franciscans
д робат дадаў: io:Franciskano
Радок 29: Радок 29:
[[hu:Ferences rend]]
[[hu:Ferences rend]]
[[id:Fransiskan]]
[[id:Fransiskan]]
[[io:Franciskano]]
[[it:Ordine francescano]]
[[it:Ordine francescano]]
[[ja:フランシスコ会]]
[[ja:フランシスコ会]]

Вэрсія ад 15:44, 17 чэрвеня 2009

Файл:Weissmann Ljubljana2.jpg
Кляштар францішканцаў у Любляне

Францішкане - манахі каталіцкага жабрацкага ордэна (не маглі мець уласнасьці, сталага жыльля, павінны былі жыць жабрацтвам), створанага ў Італіі ў 1209 і названага імем заснавальніка Францішка Азіскага (1182— 1226). Францішканцы былі вандроўнымі манахамі, паходзілі з беднага насельніцтва і прапаведвалі аскетызм. Актыўна процістаялі рэфармацыйнаму руху, удзельнічалі ў інквізыцыі, вялі шырокую місыянэрскую дзейнасьць, выкладалі ў школах і на катэдрах унівэрсытэтаў. Каля 1237 зьявіліся ў Польшчы, адкуль пазьней як місыянэры праніклі на Беларусь. У час княжаньня Гедыміна (13161341) францішканцы пабудавалі свае касьцёлы ў Навагрудку і Вільні. Шырокую дзейнасьць на Беларусі вялі ў XVII ст. Кляштары францішканцаў існавалі ў Вільні, Гальшанах, Горадні, Дзісьне, Драгічыне, Ашмянах, Івянцы, Лукомлі, Менску, Наваградку, Паставах, Пінску, Полацку, Празароках, Оршы, Сяньне і інш. Касьцёлы і кляштары францішканцаў — выдатныя помнікі архітэктуры. Пасьля інкарпарацыі Беларусі да Расеі ўплыў францішканцаў пачаў слабець, у сярэдзіне ХІХ ст. іх кляштары зачынены. Зараз ордэн дзейнічае ў многіх краінах сьвету, у тым ліку і на Беларусі, налічвае каля 50 тыс. членаў.

Спасылкі

Францішканесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Францішканская старонка на Беларусі