Канстанцкі сабор: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: bg:Констанцки събор |
артаграфія, афармленьне |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Канстанцкі |
'''Канстанцкі сабор 1414—1418 гадоў''' — сабор [[каталіцтва|каталіцкай царквы]] (афіцыйна — 16-ы ўсяленскі) ў паўднёванямецкім горадзе [[Канстанц]], скліканы з мэтай пакласьці канец яе расколу. |
||
== Агульная інфармацыя == |
== Агульная інфармацыя == |
||
⚫ | На момант пачатку сабору дзейнічалі тры папы і асаблівы размах набылі розныя «[[ерась|ерасі]]» — паслядоўнікаў [[Ян Гус|Яна Гуса]] ў [[Чэхія|Чэхіі]], Дж. Уікліфа ў [[Англія|Англіі]] і г. д., барацьба зь якімі з ініцыятывы германскага імпэратара [[Жыгімонт Люксэмбурскі|Жыгімонта (Сігізмунда)]] і антыпапы [[Ян XXIII|Яна XXIII]] выйшла на першы плян у дзейнасьці Канстанцкага сабору. У [[1415]] годзе на саборы быў асуджаны і спалены Ян Гус, што стала штуршком да сэрыі [[гусіцкія войны|гусіцкіх войнаў]] у [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай Эўропе]]. У [[1417]] годзе скасаваныя паўнамоцтвы ўсіх ранейшых папаў і абраны адзіны папа [[Марцін V]]. На шостай сэсіі сабору было абвешчана вяршынства сабораў над папамі, правы і даходы якіх мусілі быць істотна ўрэзаныя. |
||
⚫ | З пункту гледжаньня каталіцкага кананічнага права тое, што гісторыкі называюць Канстанцкім саборам, гэта два розныя паслядоўныя біскупскія сабраньні. Першае зь іх, сабранае імпэратарам і антыпапам, лічыцца нядзейсным, таксама і ўсе яго пастановы, уключаючы пастанову пра вяршынства сабораў над папамі. Сапраўдны сабор з гэтага пункту гледжаньня пачынаецца зь яго афіцыйнага аб’яўленьня сапраўдным папам [[Рыгор XII (папа рымскі)|Рыгорам XII]]. Рыгор XII пагадзіўся з тым, што толькі адмова ўсіх старых прэтэндэнтаў ад папскага пасаду можа прымірыць Царкву, і пакінуў пасад, такім чынам даўшы дарогу выбарам новага Папы. |
||
⚫ | На момант пачатку сабору дзейнічалі тры папы і асаблівы размах набылі розныя |
||
⚫ | З пункту |
||
== Удзел ВКЛ == |
== Удзел ВКЛ == |
||
⚫ | Канстанцкі сабор быў і буйнейшым дыпламатычным кангрэсам, на якім вырашаліся важнейшыя міжнародныя пытаньні, перш за ўсё зьвязаныя з прэтэнзіямі імпэратара Сігізмунда на палітычную гегемонію ў [[Эўропа|Эўропе]]. Актыўны ўдзел у працы Канстанцкага сабору прымала [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]], аўтарытэт якога пасьля [[Вялікая вайна 1409—1411 гадоў|Вялікай вайны 1409—1411 гадоў]] значна ўзрос. Вялікі князь [[Вітаўт]] некалькі разоў накіроўваў у Канстанц свае дэлегацыі. Так, у 1415 годзе падольскі стараста Гедыгольд прапаноўваў перавесьці [[Тэўтонскі Ордэн]], які згубіў фармальныя падставы для сваёй дзейнасьці ў [[Прыбалтыка|Прыбалтыцы]] пасьля хрышчэньня [[Жмудзь|Жмудзі]] ў [[1413]] годзе, бліжэй да [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]] — у [[Паўночнае Прычарнамор’е]] ці на [[Кіпр]] і абвяргаў абвінавачваньні ў патаемным супрацоўніцтве Вітаўта з асманамі. |
||
=== 1416—1417 === |
|||
⚫ | Канстанцкі сабор быў і буйнейшым дыпламатычным кангрэсам, на якім вырашаліся важнейшыя міжнародныя |
||
⚫ | У [[1416]] годзе значная ўвага была ўдзеленая Канстанцкім саборам спрэчкам паміж ВКЛ і Ордэнам за Жмудзь: [[13 лютага]] разглядалася скарга (''Proposіcіo Samaytarum'') ахрышчаных [[жмудзіны|жмудзінаў]] на ўціск з боку [[крыжакі|крыжакоў]], якія працягвалі свае рабаўнічыя наезды, апрацаваная польскім юрыстам [[Павал Уладковіч|Паўлам Уладковічам]], прафэсарам [[Кракаўская акадэмія|Кракаўскай акадэміі]]. [[17 чэрвеня]] 1416 году сабор прыняў кампраміснае рашэньне па справе Жмудзі, паводле якога ў адміністрацыйным дачыненьні яна падпарадкоўвалася імпэратару Сігізмунду (гэта значыла фактычна Ордэну), а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам (было вырашана стварыць асобную [[дыяцэзія|дыяцэзію]]). [[11 жніўня]] 1416 году [[Львоў|львоўскі]] арцыбіскуп [[Ян Жэшоўскі]] і [[Вільня|віленскі]] біскуп [[Пётар Ястрэмбец]] былі прызначаныя дэлегатамі Канстанцкага сабору, якія мусілі зьдзейсьніць гэтыя рашэньні на месцы, працягнуць хрышчэньне жмудзінаў, арганізаваць дыяцэзію і пачаць пабудову кафэдральнага касьцёлу. У 1417 годзе на Канстанцкім саборы прысутнічаў «герцаг Павел з сапраўднай Русі, падначалены герцагу Вітаўту» і гэтак далей. |
||
=== 1416 – 1417 === |
|||
⚫ | У [[1416]] годзе значная ўвага была ўдзеленая Канстанцкім саборам спрэчкам паміж ВКЛ і Ордэнам за Жмудзь: [[13 лютага]] разглядалася скарга (''Proposіcіo Samaytarum'') ахрышчаных [[жмудзіны|жмудзінаў]] на ўціск з боку [[крыжакі|крыжакоў]], якія працягвалі свае рабаўнічыя наезды, апрацаваная польскім юрыстам [[Павал Уладковіч|Паўлам Уладковічам]], |
||
=== 1418 === |
=== 1418 === |
||
⚫ | Асабліва прадстаўнічая дэлегацыя на чале з кіеўскім мітрапалітам [[Цамблак]]ам была накіраваная ў Канстанц у [[1418]] годзе. У яе ўваходзілі праваслаўныя епіскапы з розных епархіяў ВКЛ і [[Малдова|Малдовы]], а таксама сьвецкія прадстаўнікі [[Кіеў|Кіева]], [[Смаленск]]у, [[Ноўгарад|Вялікага Ноўгараду]] і іншых гарадоў. Яе мэтай было заключэньне уніі паміж [[праваслаўная царква|праваслаўнай]] і каталіцкай цэрквамі на тэрыторыі ВКЛ, а таксама прызнаньне сюзэрэнітэта Вітаўта над Малдовай і Вялікі Ноўгарадам (у выніку гэтых захадаў Марцін V прызначыў яго генэральным вікарыем Ноўгараду). У [[люты]]м 1418 Цамблак прысягнуў Марціну V ад імя праваслаўнай царквы ВКЛ. Спроба уніі, аднак, засталася нерэалізаванай з-за супраціўленьня праваслаўнага духавенства ВКЛ і пазыцыі [[канстантынопальскі патрыярхат|канстантынопальскага патрыярхату]]. |
||
⚫ | |||
⚫ | Асабліва прадстаўнічая дэлегацыя на чале з кіеўскім мітрапалітам [[Цамблак |
||
⚫ | Каштоўнай крыніцай для вывучэньня гісторыі [[Беларусь|Беларусі]] і ВКЛ зьяўляецца «[[Хроніка Канстанцскага сабору]]» баварца [[Ульрых фон Рыхенталь|Ульрыха фон Рыхенталя]], у якой, у прыватнасьці, неаднакратна згадваецца [[Белая Русь]]. Так, апісваючы ўрачысты ўезд дэлегацыі Цамблака [[19 лютага]] 1418 году, храніст занатаваў: «У суботу, на 19 дзень месяца лютага, прыехаў высакародны пан Георг, арцыбіскуп Кіеўскі, з краіны Белай Русі, са Смаленску». Пазбаўлены Вітаўтам улады апошні нашчадак вялікага смаленскага княжаньня [[Фёдар Юр’евіч]], у [[1404]]—[[1412]] гадах служылы князь Вялікага Ноўгараду, фігуруе ў хроніцы як «Фёдар, герцаг Белай Русі і гаспадар Смаленску». Яшчэ ў адным месцы Рыхенталь вылучае тры «катэгорыі» рускіх: «сапраўдныя рускія, чырвоныя рускія, белыя рускія; краіна і горад Вялікі Ноўгарад, якія ёсьць хрысьціянскімі». Хроніка Рыхенталя пацьвярджае разуменьне Белай Русі як сыноніму Вялікага Ноўгараду, характэрнае перш за ўсё для нямецкамоўнай літаратуры [[XIII стагодзьдзе|XIII]]—[[XVI стагодзьдзе|XVI]] стагодзьдзяў. У дададзеным да хронікі гербоўніку зьмешчаныя каляровыя выявы гербоў Фёдара і Вітаўта. |
||
⚫ | |||
⚫ | Каштоўнай крыніцай для |
||
⚫ | |||
{{Крыніца ЭГБ|[[Алесь Белы]]}} |
{{Крыніца ЭГБ|[[Алесь Белы]]}} |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
* Ulrichs von Richental Chronik des Constanzer Concils 1414 bis 1418. Herausgegeben von M. R. Buck. Tuebingen, 1882. |
* Ulrichs von Richental Chronik des Constanzer Concils 1414 bis 1418. Herausgegeben von M. R. Buck. Tuebingen, 1882. |
||
* Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899. |
* Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899. |
||
Радок 38: | Радок 27: | ||
* Begunov Ju. “Weisse Rus und Weissrussen in einer Deutschen Chronik des 15. Jahrhunderts // Forschungen zur Osteuropaeischen Geschichte. B. 27. Berlin, 1980. |
* Begunov Ju. “Weisse Rus und Weissrussen in einer Deutschen Chronik des 15. Jahrhunderts // Forschungen zur Osteuropaeischen Geschichte. B. 27. Berlin, 1980. |
||
* Blaszczyk Gr. Diecezja zmudzka od XV w. do poczatku XVII w. Ustroj // Universitet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Ser. Historia. Nr 180. Poznan, 1993. |
* Blaszczyk Gr. Diecezja zmudzka od XV w. do poczatku XVII w. Ustroj // Universitet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Ser. Historia. Nr 180. Poznan, 1993. |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
⚫ | |||
[[Катэгорыя:Гісторыя Эўропы]] |
[[Катэгорыя:Гісторыя Эўропы]] |
Вэрсія ад 12:14, 16 чэрвеня 2009
Канстанцкі сабор 1414—1418 гадоў — сабор каталіцкай царквы (афіцыйна — 16-ы ўсяленскі) ў паўднёванямецкім горадзе Канстанц, скліканы з мэтай пакласьці канец яе расколу.
Агульная інфармацыя
На момант пачатку сабору дзейнічалі тры папы і асаблівы размах набылі розныя «ерасі» — паслядоўнікаў Яна Гуса ў Чэхіі, Дж. Уікліфа ў Англіі і г. д., барацьба зь якімі з ініцыятывы германскага імпэратара Жыгімонта (Сігізмунда) і антыпапы Яна XXIII выйшла на першы плян у дзейнасьці Канстанцкага сабору. У 1415 годзе на саборы быў асуджаны і спалены Ян Гус, што стала штуршком да сэрыі гусіцкіх войнаў у Цэнтральнай Эўропе. У 1417 годзе скасаваныя паўнамоцтвы ўсіх ранейшых папаў і абраны адзіны папа Марцін V. На шостай сэсіі сабору было абвешчана вяршынства сабораў над папамі, правы і даходы якіх мусілі быць істотна ўрэзаныя.
З пункту гледжаньня каталіцкага кананічнага права тое, што гісторыкі называюць Канстанцкім саборам, гэта два розныя паслядоўныя біскупскія сабраньні. Першае зь іх, сабранае імпэратарам і антыпапам, лічыцца нядзейсным, таксама і ўсе яго пастановы, уключаючы пастанову пра вяршынства сабораў над папамі. Сапраўдны сабор з гэтага пункту гледжаньня пачынаецца зь яго афіцыйнага аб’яўленьня сапраўдным папам Рыгорам XII. Рыгор XII пагадзіўся з тым, што толькі адмова ўсіх старых прэтэндэнтаў ад папскага пасаду можа прымірыць Царкву, і пакінуў пасад, такім чынам даўшы дарогу выбарам новага Папы.
Удзел ВКЛ
Канстанцкі сабор быў і буйнейшым дыпламатычным кангрэсам, на якім вырашаліся важнейшыя міжнародныя пытаньні, перш за ўсё зьвязаныя з прэтэнзіямі імпэратара Сігізмунда на палітычную гегемонію ў Эўропе. Актыўны ўдзел у працы Канстанцкага сабору прымала ВКЛ, аўтарытэт якога пасьля Вялікай вайны 1409—1411 гадоў значна ўзрос. Вялікі князь Вітаўт некалькі разоў накіроўваў у Канстанц свае дэлегацыі. Так, у 1415 годзе падольскі стараста Гедыгольд прапаноўваў перавесьці Тэўтонскі Ордэн, які згубіў фармальныя падставы для сваёй дзейнасьці ў Прыбалтыцы пасьля хрышчэньня Жмудзі ў 1413 годзе, бліжэй да Асманскай імпэрыі — у Паўночнае Прычарнамор’е ці на Кіпр і абвяргаў абвінавачваньні ў патаемным супрацоўніцтве Вітаўта з асманамі.
1416—1417
У 1416 годзе значная ўвага была ўдзеленая Канстанцкім саборам спрэчкам паміж ВКЛ і Ордэнам за Жмудзь: 13 лютага разглядалася скарга (Proposіcіo Samaytarum) ахрышчаных жмудзінаў на ўціск з боку крыжакоў, якія працягвалі свае рабаўнічыя наезды, апрацаваная польскім юрыстам Паўлам Уладковічам, прафэсарам Кракаўскай акадэміі. 17 чэрвеня 1416 году сабор прыняў кампраміснае рашэньне па справе Жмудзі, паводле якога ў адміністрацыйным дачыненьні яна падпарадкоўвалася імпэратару Сігізмунду (гэта значыла фактычна Ордэну), а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам (было вырашана стварыць асобную дыяцэзію). 11 жніўня 1416 году львоўскі арцыбіскуп Ян Жэшоўскі і віленскі біскуп Пётар Ястрэмбец былі прызначаныя дэлегатамі Канстанцкага сабору, якія мусілі зьдзейсьніць гэтыя рашэньні на месцы, працягнуць хрышчэньне жмудзінаў, арганізаваць дыяцэзію і пачаць пабудову кафэдральнага касьцёлу. У 1417 годзе на Канстанцкім саборы прысутнічаў «герцаг Павел з сапраўднай Русі, падначалены герцагу Вітаўту» і гэтак далей.
1418
Асабліва прадстаўнічая дэлегацыя на чале з кіеўскім мітрапалітам Цамблакам была накіраваная ў Канстанц у 1418 годзе. У яе ўваходзілі праваслаўныя епіскапы з розных епархіяў ВКЛ і Малдовы, а таксама сьвецкія прадстаўнікі Кіева, Смаленску, Вялікага Ноўгараду і іншых гарадоў. Яе мэтай было заключэньне уніі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі на тэрыторыі ВКЛ, а таксама прызнаньне сюзэрэнітэта Вітаўта над Малдовай і Вялікі Ноўгарадам (у выніку гэтых захадаў Марцін V прызначыў яго генэральным вікарыем Ноўгараду). У лютым 1418 Цамблак прысягнуў Марціну V ад імя праваслаўнай царквы ВКЛ. Спроба уніі, аднак, засталася нерэалізаванай з-за супраціўленьня праваслаўнага духавенства ВКЛ і пазыцыі канстантынопальскага патрыярхату.
«Хроніка Канстанцскага сабору»
Каштоўнай крыніцай для вывучэньня гісторыі Беларусі і ВКЛ зьяўляецца «Хроніка Канстанцскага сабору» баварца Ульрыха фон Рыхенталя, у якой, у прыватнасьці, неаднакратна згадваецца Белая Русь. Так, апісваючы ўрачысты ўезд дэлегацыі Цамблака 19 лютага 1418 году, храніст занатаваў: «У суботу, на 19 дзень месяца лютага, прыехаў высакародны пан Георг, арцыбіскуп Кіеўскі, з краіны Белай Русі, са Смаленску». Пазбаўлены Вітаўтам улады апошні нашчадак вялікага смаленскага княжаньня Фёдар Юр’евіч, у 1404—1412 гадах служылы князь Вялікага Ноўгараду, фігуруе ў хроніцы як «Фёдар, герцаг Белай Русі і гаспадар Смаленску». Яшчэ ў адным месцы Рыхенталь вылучае тры «катэгорыі» рускіх: «сапраўдныя рускія, чырвоныя рускія, белыя рускія; краіна і горад Вялікі Ноўгарад, якія ёсьць хрысьціянскімі». Хроніка Рыхенталя пацьвярджае разуменьне Белай Русі як сыноніму Вялікага Ноўгараду, характэрнае перш за ўсё для нямецкамоўнай літаратуры XIII—XVI стагодзьдзяў. У дададзеным да хронікі гербоўніку зьмешчаныя каляровыя выявы гербоў Фёдара і Вітаўта.
Літаратура
- Ulrichs von Richental Chronik des Constanzer Concils 1414 bis 1418. Herausgegeben von M. R. Buck. Tuebingen, 1882.
- Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899.
- Chodynicki K. Kosciol prawoslawny a Rzeczpospolita Polska. Warszawa, 1934.
- Грабарь В.Э. Вселенские соборы западно-христианской церкви и светские конгрессы XV в. // Средние века. Вып. 2, 1946.
- Ulrich Richental. Das Konzil zu Konstanz. Faksimileausgabe. Starnberg — Konstanz — Stuttgart, 1964.
- Begunov Ju. “Weisse Rus und Weissrussen in einer Deutschen Chronik des 15. Jahrhunderts // Forschungen zur Osteuropaeischen Geschichte. B. 27. Berlin, 1980.
- Blaszczyk Gr. Diecezja zmudzka od XV w. do poczatku XVII w. Ustroj // Universitet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Ser. Historia. Nr 180. Poznan, 1993.
Вонкавыя спасылкі
Канстанцкі сабор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў