Сьнег: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: vec:Neve; косметические изменения
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: diq:Vewre
Радок 47: Радок 47:
[[da:Sne]]
[[da:Sne]]
[[de:Schnee]]
[[de:Schnee]]
[[diq:Vewre]]
[[el:Χιόνι]]
[[el:Χιόνι]]
[[eml:Naiv]]
[[eml:Naiv]]

Вэрсія ад 12:01, 14 чэрвеня 2009

Сьнег — атмасфэрны ападак крышталікаў лёду ў выглядзе шасьцікутных зорак, злучаных у шматкі сьнегу.

Апады сьнегу спалучаныя з ветрам называюць “завірухай”. Зярністы сьнег — сьнег у выглядзе вельмі малых крышталікаў лёду з сярэднім памерам меней 1 мм.

Сьнежны покрыў мае дужае экалягічнае значэньне, ахоўвае глебу і расьліны ад моцных марозаў.

Утварэньне крышталаў

Кожная сьняжынка непаўторная

Сьнег узьнікае, калі маленькія кроплі вады ў аблоках далучаюцца да пылавых крупінак і замярзаюць. Крышталікі лёду, якія зьяўляюцца пры гэтым, не перавышаюць на пачатку 0,1 мм, падаюць уніз і растуць у выніку кандэнсацыі на іх вільгаці з паветра. Шасьцікутавыя зоркі ўтвараюцца ў выніку асаблівай структуры малекул вады, магчымыя вуглы толькі 60° і 120°.

Пры хуткіх зрухах паветра, крышталікі неаднаразова вэртыкальна рухаюцца ў атмасфэры, часткова таючы і крышталізуючыць ізноў. У выніку гэтага ўтвараецца зьмешаныя формы. Пры гэтым існуе такая разнастайнасьць, што існаваньне аднолькавых сьняжынак немагчыма.


Сьняжынкі

Белы колер абумоўлены ўтрыманьнем у сьняжынцы паветра. Сьвятло адлюстроўваецца на паверхнях паміж крышталікамі і паветрам і расьсейваецца. Сьняжынкі складаюцца на 95% з паветра, што абумоўлівае нізкую гаматнасьць і параўнальна павольную хуткасьць падзеньня (0,9 км/г). Самая вялікая сьняжынка мела дыямэтар 12 см, але звычайна сьняжынкі маюць каля 5 мм у дыямэтры пры масе 0,004 г.

Раставаньне

Сьнег растае пры тэмпэратурах паветра вышэй за 0°C ці ад сонечнага сьвятла. Вільготнае паветра спрыяе раставаньню.

Вонкавыя спасылкі

Сьнегсховішча мультымэдыйных матэрыялаў Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA