Аўгуст Сас: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SassoBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: lv:Augusts III Saksis
Радок 41: Радок 41:
[[ja:アウグスト3世 (ポーランド王)]]
[[ja:アウグスト3世 (ポーランド王)]]
[[lt:Augustas III]]
[[lt:Augustas III]]
[[lv:Augusts III Saksis]]
[[nl:August III van Polen]]
[[nl:August III van Polen]]
[[no:August III av Polen]]
[[no:August III av Polen]]

Вэрсія ад 20:22, 31 траўня 2009

Аўгуст Сас

Аўгуст Сас, Аўгуст Саксонскі, у СаксонііФрыдрых Аўгуст II, у Польшчы — Аўгуст III (17 кастрычніка 1696 — 5 кастрычніка 1763) — курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1733 — 1763). Нарадзіўся ў Дрэздэне, сын Аўгуста Моцнага.

Пасьля сьмерці 1 лютага 1733 году Аўгуста Моцнага было абвешчанае беcкаралеўе. На каралеўскую пасаду з дапамогай Францыі прэтэндаваў Станіслаў Ляшчынскі. Аўгуст хоць і не меў вялікай падтрымкі ў Рэчы Паспалітай, пачаў з дапамогай Расеі здабываць сабе карону. Дваццацітысячнае расейскае войска перайшло межы Рэчы Паспалітай і рушыла яму на дапамогу. У гэты час нібыта пачала свой рух невялікая француская дапамога Ляшчынскаму, ён сам пераапрануўшыя гандляром праехаў праз Нямеччыну і нечакана для ўсіх зьявіўся ў Кракаве падчас Элекцыйнага сойму, на якім прысутнічала дваццаць тысяч шляхты. 12 верасьня 1733 году прымас абвясьціў Станіслава каралём. Аднак вайсковай дапамогі ў яго не было і ён не мог супрацьстаяць расейскім войскам, якая праз некалькі дзён зьявілася ля Кракава. Станіслаў вымушаны быў уцячы да мора ў Гданьск, каб чакаць францускай дапамогі. 5 кастрычніка 1733 году ў Кракаве з дапамогай расейскіх войскаў новым каролём быў абраны Аўгуст і неўзабаве каранаваны. Расейскія войскі рушылі на Гданьск, каб зьнішчыць Станіслава. Станіслаў так і не дачакаўся францускай дапамогі, бо ў гэты час пачалася франка-аўстрыйская вайна. У лютым 1734 году пачалася аблога Гданьску расейцамі. Амаль паўгода цягнулася гераічная абарона гораду, але ніякай дапамогі не было. Калі ж не засталося ніякай надзеі, Ляшчынскі ўцёк пераапрануўшыся селянінам у Прусію, а адтуль у Францыю.

Пры Аўгусту ажывілася культурнае і эканамічнае жыцьцё, пачалася адукацыйная рэформа. Але ў час яго ўладараньня ў краіне пашырылася фэадальная анархія, пачаўся палітычны крызыс. Цэнтральная ўлада не дзейнічала, магнаты праводзілі сваю незалежную палітыку. 3-за дзяржаўнай і палітычнай дэзарганізацыі Рэч Паспалітая трапіла ў залежнасьць ад суседніх дзяржаў, асабліва Расеі.

Народная памяць

Партэты Аўгуста Моцнага і Аўгуста Саса на пано «Конная працэсія»

Уладараньне саксонскай дынастыі, і ў прыватнасьці Аўгуста Саса, не мінула бясьсьледна і для простага люду, нарадзіўшы калярытныя прымаўкі. Напрыклад: «За караля Саса наеліся хлеба і мяса», «За караля Саса папушчай паса».

Помнікі

У Дрэздэне партрэт Аўгуста Саса ёсьць на найвялікшым у сьвеце парцалянавым пано «Конная працэсія».

Вонкавыя спасылкі

Аўгуст Сассховішча мультымэдыйных матэрыялаў