Канстанцкі сабор: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: ko:콘스탄츠 공의회
Chobot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: bg:Констанцки събор
Радок 45: Радок 45:


[[be:Канстанцкі сабор]]
[[be:Канстанцкі сабор]]
[[bg:Констанцки събор]]
[[ca:Concili de Constança]]
[[ca:Concili de Constança]]
[[cs:Kostnický koncil]]
[[cs:Kostnický koncil]]

Вэрсія ад 07:40, 25 траўня 2009

Канстанцкі сабо́р 1414-1418 гадоў — сабор каталіцкай царквы (афіцыйна — 16-ты ўсяленскі) ў паўднёванямецкім горадзе Канстанц, скліканы з мэтай пакласці канец яе расколу.

Агульная інфармацыя

На момант пачатку сабору дзейнічалі тры папы і асаблівы размах набылі розныя “ерасі” — паслядоўнікаў Яна Гуса ў Чэхіі, Дж. Уікліфа ў Англіі і г.д., барацьба з якімі з ініцыятывы германскага імператара Жыгімонта (Сігізмунда) і антыпапы Яна XXIII выйшла на першы план у дзейнасці Канстанцкага сабору. У 1415 годзе на саборы быў асуджаны і спалены Ян Гус, што стала штуршком да серыі гусіцкіх войнаў у Цэнтральнай Еўропе. У 1417 годзе скасаваныя паўнамоцтвы ўсіх ранейшых папаў і абраны адзіны папа Марцін V. На шостай сэссіі сабору было абвешчана вяршынства сабораў над папамі, правы і даходы якіх мусілі быць істотна ўрэзаныя.

З пункту гледжання каталіцкага кананічнага права тое, што гісторыкі называюць Канстанцкім саборам, гэта два розных паслядоўных біскупскіх сабрання. Першае зь іх, сабранае імператарам і антыпапам, лічыцца нядзейсным, таксама і ўсе яго пастановы, уключаючы пастанову пра вяршынства сабораў над папамі. Сапраўдны сабор з гэтага пункту гледжання пачынаецца з яго афіцыйнага аб'яўлення сапраўдным Папам Рыгорам XII. Рыгор XII пагадзіўся з тым, што толькі адмова ўсіх старых прэтэндэнтаў ад папскага пасаду можа прымірыць Царкву, і пакінуў пасад, такім чынам даўшы дарогу выбарам новага Папы.

Удзел ВКЛ

Канстанцкі сабор быў і буйнейшым дыпламатычным кангрэсам, на якім вырашаліся важнейшыя міжнародныя пытанні, перш за ўсё звязаныя з прэтэнзіямі імператара Сігізмунда на палітычную гегемонію ў Еўропе. Актыўны ўдзел у працы Канстанцкага сабору прымала ВКЛ, аўтарытэт якога пасля Вялікай вайны 1409-1411 гадоў значна ўзрос. Вялікі князь Вітаўт некалькі раз накіроўваў у Канстанц свае дэлегацыі. Так, у 1415 годзе падольскі стараста Гедыгольд прапаноўваў перавесці Тэўтонскі Ордэн, які згубіў фармальныя падставы для сваёй дзейнасці ў Прыбалтыцы пасля хрышчэння Жмудзі ў 1413 годзе, бліжэй да Асманскай імперыі — у Паўночнае Прычарнамор'е ці на Кіпр і абвяргаў абвінавачванні ў патаемным супрацоўніцтве Вітаўта з асманамі.

1416 – 1417

У 1416 годзе значная ўвага была ўдзеленая Канстанцкім саборам спрэчкам паміж ВКЛ і Ордэнам за Жмудзь: 13 лютага разглядалася скарга (Proposіcіo Samaytarum) ахрышчаных жмудзінаў на ўціск з боку крыжакоў, якія працягвалі свае рабаўнічыя наезды, апрацаваная польскім юрыстам Паўлам Уладковічам, прафесарам Кракаўскай акадэміі. 17 чэрвеня 1416 году сабор прыняў кампраміснае рашэнне па справе Жмудзі, паводле якога ў адміністрацыйным дачыненні яна падпарадкоўвалася імператару Сігізмунду (гэта значыла фактычна Ордэну), а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам (было вырашана стварыць асобную дыяцэзію). 11 жніўня 1416 году львоўскі арцыбіскуп Ян Жэшоўскі і віленскі біскуп Пётр Ястрэмбец былі прызначаныя дэлегатамі Канстанцкага сабору, якія мусілі здзейсніць гэтыя рашэнні на месцы, працягнуць хрышчэнне жмудзінаў, арганізаваць дыяцэзію і пачаць пабудову кафедральнага касцёлу. У 1417 годзе на Канстанцкім саборы прысутнічаў “герцаг Павел з сапраўднай Русі, падначалены герцагу Вітаўту” і гэтак далей.

1418

Асабліва прадстаўнічая дэлегацыя на чале з кіеўскім мітрапалітам Цамблакам была накіраваная ў Канстанц у 1418 годзе. У яе ўваходзілі праваслаўныя епіскапы з розных епархій ВКЛ і Малдовы, а таксама свецкія прадстаўнікі Кіева, Смаленска, Вялікага Ноўгарада і іншых гарадоў. Яе мэтай было заключэнне ўніі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі на тэрыторыі ВКЛ, а таксама прызнанне сюзэрэнітэта Вітаўта над Малдовай і Вялікі Ноўгарадам. (У выніку гэтых захадаў Марцін V прызначыў яго генеральным вікарыем Ноўгарада). У лютым 1418 Цамблак прысягнуў Марціну V ад імя праваслаўнай царквы ВКЛ. Спроба ўніі, аднак, засталася нерэалізаванай з-за супраціўлення праваслаўнага духавенства ВКЛ і пазіцыі канстантынопальскага патрыярхату.

“Хроніка Канстанцскага сабору”

Каштоўнай крыніцай для вывучэння гісторыі Беларусі і ВКЛ з'яуляецца “Хроніка Канстанцскага сабору” баварца Ульрыха фон Рыхенталя, у якой, у прыватнасці, неаднакратна згадваецца Белая Русь. Так, апісваючы ўрачысты ўезд дэлегацыі Цамблака 19 лютага 1418 году, храніст занатаваў: “У суботу, на 19 дзень месяца лютага, прыехаў высакародны пан Георг, арцыбіскуп Кіеўскі, з краіны Белай Русі, са Смаленска”. Пазбаўлены Вітаўтам улады апошні нашчадак вялікага смаленскага княжання Фёдар Юр'евіч, у 14041412 гадах служылы князь Вялікага Ноўгарада, фігуруе ў хроніцы як “Фёдар, герцаг Белай Русі і гаспадар Смаленска”. Яшчэ ў адным месцы Рыхенталь вылучае тры “катэгорыі” рускіх: сапраўдныя рускія, чырвоныя рускія, белыя рускія; краіна і горад Вялікі Ноўгарад, якія ёсць хрысціянскімі”. Хроніка Рыхенталя пацвярджае разуменне Белай Русі як сіноніму Вялікага Ноўгарада, характэрнае перш за ўсё для нямецкамоўнай літаратуры XIIIXVI стагодзьдзяў. У дададзеным да хронікі гербоўніку змешчаныя каляровыя выявы гербоў Фёдара і Вітаўта.


Шаблён:Крыніца ЭГБ

Вонкавыя спасылкі

Канстанцкі саборсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Літаратура

  • Ulrichs von Richental Chronik des Constanzer Concils 1414 bis 1418. Herausgegeben von M. R. Buck. Tuebingen, 1882.
  • Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899.
  • Chodynicki K. Kosciol prawoslawny a Rzeczpospolita Polska. Warszawa, 1934.
  • Грабарь В.Э. Вселенские соборы западно-христианской церкви и светские конгрессы XV в. // Средние века. Вып. 2, 1946.
  • Ulrich Richental. Das Konzil zu Konstanz. Faksimileausgabe. Starnberg — Konstanz — Stuttgart, 1964.
  • Begunov Ju. “Weisse Rus und Weissrussen in einer Deutschen Chronik des 15. Jahrhunderts // Forschungen zur Osteuropaeischen Geschichte. B. 27. Berlin, 1980.
  • Blaszczyk Gr. Diecezja zmudzka od XV w. do poczatku XVII w. Ustroj // Universitet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Ser. Historia. Nr 180. Poznan, 1993.