Васіль Ліцьвінка: розьніца паміж вэрсіямі
д →Біяграфія: дапаўненьне |
→Дасьледчая дзейнасьць: дапаўненьне |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
== Дасьледчая дзейнасьць == |
== Дасьледчая дзейнасьць == |
||
З 1964 года займаўся зьбіраньнем, дасьледваньнем рэгіянальнай спэцыфікі, выданьнем і папулярызацыяй фальклёру, абрадава-сьвяточнай і этнічнай культуры беларускага народу |
З 1964 года займаўся зьбіраньнем, дасьледваньнем рэгіянальнай спэцыфікі, выданьнем і папулярызацыяй фальклёру, абрадава-сьвяточнай і этнічнай культуры беларускага народу. Пераважна на Палесьсі фальклярыстам Ліцьвінкам зроблена каля 200 тысячаў тэкставых і 50 тысячаў аўдыёзапісаў фальклёру і матэрыялаў традыцыйнай культуры. |
||
Падчас яго 15-гадовага супрацоўніцтва з 1985 па 2000 гады з Беларускім тэлебачаньнем у рамках праграмы «Запрашаем на вячоркі» зроблены 246 відэафільмаў абрадава-сьвяточнай культуры, сярод якіх — усе важнейшыя самабытныя фальклёрна-этнаграфічныя зьявы Беларусі, а найбольшую каштоўнасьць маюць сьвяты і абрады Чарнобыльскага рэгіёну, многія зь якіх зьнішчаны ў выніку [[Чарнобыльская катастрофа|глябальнай катастрофы]]. |
|||
Мае больш дзьвюхсот вялікіх друкаваных прац. Гэта кнігі «Зімовыя сьвяткі», «Веснавыя сьвяты і абрады», «Калыханкі і забаўлянкі», «Дзіцячы сьпеўнік», «Сьвяты і абрады беларусаў» і іншыя. |
Мае больш дзьвюхсот вялікіх друкаваных прац. Гэта кнігі «Зімовыя сьвяткі», «Веснавыя сьвяты і абрады», «Калыханкі і забаўлянкі», «Дзіцячы сьпеўнік», «Сьвяты і абрады беларусаў» і іншыя. |
Вэрсія ад 07:59, 12 траўня 2009
Васіль Дзьмітрыевіч Ліцьвінка (1941—2007) — зьбіральнік і папулярызатар беларускага традыцыйнага фальклёру, вучоны-фальклярыст, старшыня Саюзу фальклярыстаў Беларусі.
Біяграфія
Нарадзіўся 7 сьнежня 1941 году ў вёсцы Верхні Церабяжоў на Століншчыне. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы выкладаў беларускую мову, літаратуру і сьпевы ў сямігодцы вёскі Лука на Століншчыне (1958—1960). Служыў у ваенна‑марскім флёце СССР. Вучыўся на філялягічным факультэце Белдзяржунівэрсытэту.
У 1981 годзе Васіль Ліцьвінка разам з калегамі дамогся стварэньня на філялягічным факультэце БДУ навукова‑дасьледчай лябараторыі беларускага фальклёру, якой кіраваў да выхаду на пэнсію ў 2005.
1987—2003 — аўтар і вядучы тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі».
Абіраўся старшынём Беларускага саюзу фальклярыстаў на першым і другім зьездах у 1992 і 1995 гадох. Віцэ-старшыня Таварыства беларускай школы.
Кандыдат філалагічных навук.
Дасьледчая дзейнасьць
З 1964 года займаўся зьбіраньнем, дасьледваньнем рэгіянальнай спэцыфікі, выданьнем і папулярызацыяй фальклёру, абрадава-сьвяточнай і этнічнай культуры беларускага народу. Пераважна на Палесьсі фальклярыстам Ліцьвінкам зроблена каля 200 тысячаў тэкставых і 50 тысячаў аўдыёзапісаў фальклёру і матэрыялаў традыцыйнай культуры.
Падчас яго 15-гадовага супрацоўніцтва з 1985 па 2000 гады з Беларускім тэлебачаньнем у рамках праграмы «Запрашаем на вячоркі» зроблены 246 відэафільмаў абрадава-сьвяточнай культуры, сярод якіх — усе важнейшыя самабытныя фальклёрна-этнаграфічныя зьявы Беларусі, а найбольшую каштоўнасьць маюць сьвяты і абрады Чарнобыльскага рэгіёну, многія зь якіх зьнішчаны ў выніку глябальнай катастрофы.
Мае больш дзьвюхсот вялікіх друкаваных прац. Гэта кнігі «Зімовыя сьвяткі», «Веснавыя сьвяты і абрады», «Калыханкі і забаўлянкі», «Дзіцячы сьпеўнік», «Сьвяты і абрады беларусаў» і іншыя.
Пад яго кіраўніцтвам навукова-дасьледчай лябараторыяй беларускага фальклёру паспяхова выкананыя навукова-дасьледчыя праекты «Фальклёр Беларускага Палесься», «Рэгіянальная спэцыфіка беларускага фальклёру», «Інтэрпрэтацыя і выкарыстаньне фальклёру ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ВНУ», «Фальклёр запаведных і памежных з Расеяй, Украінай, Польшчай і Летувой рэгіёнаў».
Вонкавыя спасылкі
- Валянціна Аксак (18 ліпеня 2007) Памёр знаны беларускі фальклярыст Васіль Ліцьвінка. «Наша Ніва». Праверана 11 траўня 2009 г.
- Вечар памяці Васіля Ліцьвінкі. Блёг «Этнаграфія Беларусі» (28 красавіка 2009). Праверана 11 траўня 2009 г.
- Навукова-творчы калектыў. Вучэбна-навуковая лябараторыя беларускага фальклёру БДУ. Праверана 11 траўня 2009 г.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |