Васіль Ліцьвінка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д →‎Біяграфія: дапаўненьне
Радок 9: Радок 9:
[[1987]]—[[2003]] — аўтар і вядучы тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі».
[[1987]]—[[2003]] — аўтар і вядучы тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі».


Абіраўся старшынём Беларускага саюзу фальклярыстаў на першым і другім зьездах у 1992 і 1995 гадох.
Абіраўся старшынём Беларускага саюзу фальклярыстаў на першым і другім зьездах у 1992 і 1995 гадох. Віцэ-старшыня [[Таварыства беларускай школы]].


Кандыдат філалагічных навук.
Кандыдат філалагічных навук.

Вэрсія ад 07:56, 12 траўня 2009

Васіль Дзьмітрыевіч Ліцьвінка (19412007) — зьбіральнік і папулярызатар беларускага традыцыйнага фальклёру, вучоны-фальклярыст, старшыня Саюзу фальклярыстаў Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 сьнежня 1941 году ў вёсцы Верхні Церабяжоў на Століншчыне. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы выкладаў беларускую мову, літаратуру і сьпевы ў сямігодцы вёскі Лука на Століншчыне (1958—1960). Служыў у ваенна‑марскім флёце СССР. Вучыўся на філялягічным факультэце Белдзяржунівэрсытэту.

У 1981 годзе Васіль Ліцьвінка разам з калегамі дамогся стварэньня на філялягічным факультэце БДУ навукова‑дасьледчай лябараторыі беларускага фальклёру, якой кіраваў да выхаду на пэнсію ў 2005.

19872003 — аўтар і вядучы тэлепраграмы «Запрашаем на вячоркі».

Абіраўся старшынём Беларускага саюзу фальклярыстаў на першым і другім зьездах у 1992 і 1995 гадох. Віцэ-старшыня Таварыства беларускай школы.

Кандыдат філалагічных навук.

Дасьледчая дзейнасьць

З 1964 года займаўся зьбіраньнем, дасьледваньнем рэгіянальнай спэцыфікі, выданьнем і папулярызацыяй фальклёру, абрадава-сьвяточнай і этнічнай культуры беларускага народу, у першую чаргу Беларускага Палесься як ураджэнец рэгіёну. Зьняў каля 150 відэафільмаў, прысьвечаных сьвятам і абрадам беларусаў (зараз гэты каштоўнейшы архіў ва ўласнасьці сям’і вучонага).

Мае больш дзьвюхсот вялікіх друкаваных прац. Гэта кнігі «Зімовыя сьвяткі», «Веснавыя сьвяты і абрады», «Калыханкі і забаўлянкі», «Дзіцячы сьпеўнік», «Сьвяты і абрады беларусаў» і іншыя.

Пад яго кіраўніцтвам навукова-дасьледчай лябараторыяй беларускага фальклёру паспяхова выкананыя навукова-дасьледчыя праекты «Фальклёр Беларускага Палесься», «Рэгіянальная спэцыфіка беларускага фальклёру», «Інтэрпрэтацыя і выкарыстаньне фальклёру ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ВНУ», «Фальклёр запаведных і памежных з Расеяй, Украінай, Польшчай і Летувой рэгіёнаў».

Вонкавыя спасылкі