Сарацыны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: ko:사라센인
д робат дадаў: pms:Sarasin
Радок 40: Радок 40:
[[no:Sarasenere]]
[[no:Sarasenere]]
[[pl:Saraceni]]
[[pl:Saraceni]]
[[pms:Sarasin]]
[[pt:Sarracenos]]
[[pt:Sarracenos]]
[[ro:Sarazini]]
[[ro:Sarazini]]

Вэрсія ад 16:07, 3 красавіка 2009

Сарацы́ны — нэгатыўная назва мусульманаў у сярэднявечных заходнеэўрапейскіх крыніцах.

Аміян Марцэлін, рымскі гісторык грэцкага паходжаньня (IV стагодзьдзе), згадваў сарацынаў як адно з арабскіх плямёнаў на паўночным захадзе Арабійскай пустыні. Паступова тэрмін “сарацыны” пачалі ўжываць у заходняй літаратуры для абазначэньня спачатку ўсіх арабаў, потым мусульманаў увогуле, а часам у шырокім сэньсе ўсіх некаталікоў. Тэрмін быў вядомы і на Русі (“Моамеда, жреца срачиньского” згадваў каля 1107 году чарнігаўскі ігумен Данііл), ён набыў шырокае распаўсюджаньне ў сувязі з крыжовымі паходамі. З канца XII стагодзьдзя яго этымалёгію зьвязвалі зь іменем курдзкага палкаводца, султана Эгіпта Саладзіна (Салах-ад-Дзіна), які ў 11871192 гадах узначальваў супраціўленьне мусульманскіх дзяржаў Блізкага Ўсходу крыжакам.

У экзальтаванай сьвядомасьці заходнеэўрапейскага духавенства й рыцарства, якія лічылі каталіцкую Заходнюю Эўропу акружанай адзіным фронтам нехрысьціянскіх дзяржаў — ад мусульманскай Гішпаніі і Блізкага Ўсходу да Літвы і Русі, так як “сарацынскай” дзяржавай уяўлялася і ВКЛ. Такія аблуды ўмела падтрымліваліся крыжацкай прапагандай для абгрунтаваньня “маральнага права” на агрэсію супраць ВКЛ, асабліва ў канцы XIV стагодзьдзя, калі пасьля разгрому Тахтамыша Цімурам (Тамэрланам) тут знайшла прытулак значная частка татараў. Храніст і паэт, ідэёлаг французскага рыцарства Жан Фруасар, апісваючы падрыхтоўку да крыжовага паходу супраць турэцкага султана Баязіда, які скончыўся трагічным паражэньнем хрысьціянскай арміі пад Нікапалем у 1396 годзе, пісаў, што “Баязід і Каліф паслалі да некалькіх сарацынскіх каралёў — у Пэрсію, Мідзію, Татарыю і нават у Літву на мяжы з Прусіяй”. Ангельскі храніст канца XIV стагодзьдзя, манах абатства Сэнт-Олбанс Томас Ўолсінгэм таксама лічыў “караля Літвы” Вітаўта “сарацынскім уладыкам” накшталт султанаў “Бабілёніі”, Турцыі і татарскіх ханаў: “Гэты кароль Літвы павярнуўся ў веру хрысьціянскую з нагоды шчасьлівай перамогі, дараванай яму небам, разам з 60 тыс. людзей сваёй сэкты, якія ў знак веры накладаюць на зброю белы плашч і прышываюць на тых шатах крыж чырвонага колеру”. У сьвядомасьці Ўолсінгэма вычварна спляліся самыя розныя падзеі: хрышчэньне Літвы ў 1387 годзе, разгром Баязіда Тамэрланам у 1402 годзе і бітва на Ворскле 1399 году. Пасьля Вялікай вайны 1409-1411 гадоў частата сустракаемасьці тэрміну “сарацыны” ў дачыненьні да Літвы рэзка скарачаецца, але яшчэ ў 1420-х гадах, калі Вітаўта абвінавачвалі ў патаемным супрацоўніцтве з асманамі, баварскі храніст Ульрых фон Рыхенталь называў Вітаўта “herczog zu Sarasio”.

Шаблён:Крыніца ЭГБ

Вонкавыя спасылкі

Літаратура

  • Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899.
  • Zins H. Polska w oczach anglikow. Warszawa, 1974.
  • Белы А. Пад крыжом Св. Георгiя // Падарожнiк. № 2, 1996.