Алесь Міцкевіч: розьніца паміж вэрсіямі
д Афармленьне. - Катэгорыя:Выбітныя асобы Беларусі |
Kastiliola (гутаркі | унёсак) Афармленьне |
||
Радок 14: | Радок 14: | ||
Сябар Рады БНР. Мае дачок Марыю, Ялянту і ўнука Юзіка. Разам з жонкай Тэрэсай жыве ў [[Куінс|Куінсе]] (Нью-Ёрк). |
Сябар Рады БНР. Мае дачок Марыю, Ялянту і ўнука Юзіка. Разам з жонкай Тэрэсай жыве ў [[Куінс|Куінсе]] (Нью-Ёрк). |
||
==Літаратура== |
|||
==Скарыстаныя крыніцы== |
|||
* Кніга «Памяць». Стаўбцоўскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя», 2004. С. 701. |
* Кніга «Памяць». Стаўбцоўскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя», 2004. С. 701. |
||
* Лашкевіч К. Жыццё для Беларусі//Труд-7 в Беларуси, 29.06.2006/№ 115. С.15. |
* Лашкевіч К. Жыццё для Беларусі//Труд-7 в Беларуси, 29.06.2006/№ 115. С.15. |
||
==Зьнешнія спасылкі== |
|||
⚫ | |||
* [http://baza-belarus.org Афіцыйная старонка Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня] |
|||
* [http://www.belaoc.org Афіцыйная старонка Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы] |
|||
[[Катэгорыя:Дзеячы беларускай эміграцыі|Міцкевіч, Аляксандар]] |
[[Катэгорыя:Дзеячы беларускай эміграцыі|Міцкевіч, Аляксандар]] |
||
⚫ |
Вэрсія ад 10:53, 3 ліпеня 2006
Міцке́віч, Алякса́ндар (Але́сь) Іва́навіч (нарадзіўся 15 лістапада 1919) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзеяч на эміграцыі, настаўнік, сябар Рады Беларускай народнай рэспублікі. Сын Міхаліны Міцкевіч — роднай сястры Якуба Коласа.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету. Рыскі мірны дагавор падзяліў Беларусь паміж Савецкай Расеяй і Польшчай. Па розныя бакі ад мяжы апынуліся і Міцкевічы. Алесь, як і большасьць мікалаеўшчынскіх, застаўся пад Польшчай. У 1935 годзе скончыў 7-гадовую польскую пачатковую школу, пазьней — 6-месячныя савецкія настаўніцкія курсы ў Стоўбцах. Працаваў настаўнікам пачатковых школаў вёсак Жыгалкі і Крамец.
Зь лета 1944 году — на эміграцыі. Спачатку жыў у Аўстрыі. У 1949 – 1950 гадах актыўна ўдзельнічаў у працы Каардынацыйнага камітэту беларускіх арганізацыяў у Францыі. У 1955 на запрашэньне дзядзькі Міхася перебраўся за акіян. Праз шэсьць гадоў сьледам за Алесем прыехаў ягоны старэйшы брат Валянтын.
Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Беларуска-Амэрыканскага дапамогавага камітэту. Сябар, старшыня (1982 – 1997) нью-ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА). Радны, старшыня (1979 – 1981) Царкоўнай Рады пры Катэдральным Саборы імя Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Цягам многіх гадоў распаўсюджваў газэту «Беларус» (Нью-Ёрк) па краінах расьсяленьня суродзічаў. Выдаваў двухтыднёвік БАЗА «Весткі і паведамленьні» (1982 – 1997), для жыхароў Нью-Ёрку й ваколіцаў штомесячна друкаваў машынапісны «Цыркуляр» (1996 – 1997). Неадменны скарбнік усіх згаданых арганізацыяў.
Браў актыўны ўдзел у зьбіраньні матэрыялаў да кнігі Зоры і Вітаўта Кіпеляў «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе» (1999), якое ахоплівае 90% усяго, што друкавалася пра Беларусь на Захадзе.
Сябар Рады БНР. Мае дачок Марыю, Ялянту і ўнука Юзіка. Разам з жонкай Тэрэсай жыве ў Куінсе (Нью-Ёрк).
Літаратура
- Кніга «Памяць». Стаўбцоўскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя», 2004. С. 701.
- Лашкевіч К. Жыццё для Беларусі//Труд-7 в Беларуси, 29.06.2006/№ 115. С.15.