Сылескі этналект: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: arz, os зьмяніў: ca, hif
д робат дадаў: ang:Silesisc ȝereord
Радок 66: Радок 66:
[[af:Silesies]]
[[af:Silesies]]
[[am:ሳይሌሲያን]]
[[am:ሳይሌሲያን]]
[[ang:Silesisc ȝereord]]
[[arz:سيليسى]]
[[arz:سيليسى]]
[[bat-smg:Sėlezu kalba]]
[[bat-smg:Sėlezu kalba]]

Вэрсія ад 08:24, 27 сакавіка 2009

Сылеская
Ślůnsko godka
Ужываецца ў Сьцяг Польшчы Польшча
Сьцяг Чэхіі Чэхія
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
Сьцяг ЗША ЗША
Рэгіён Сылезія
Колькасьць карыстальнікаў каля 1 250 000
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Славянская
  Заходнеславянская
    Сылеская мова

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў -
Статус: 5 Разьвіваецца[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-2(Б) sli
ISO 639-2(Т) sli
ISO 639-3 szl
SIL szl

Сылеская мова (па-сылеску: Ślůnsko godka, па-польску: Język śląski або па-польску: Dialekt śląski) разглядаецца як дыялект польскай мовы альбо як асобная заходне-славянская мова, блізкая да чэскай і польскай моваў. Як можна даведацца з каталёгу Ethnologue, гэта верхне-сылескі дыялект польскай мовы, на якім размаўляюць польскія сылезцы з Верхняй Сылезіі.

Распаўсюджаньне

Большасьць карыстальнікаў гэтай мовы насяляюць Верхнюю Сылезію, падзеленую на дзьве часткі - паўднёва-заходнюю частку Польшчы і паўночна-ўсходнюю частку Чэхіі. У цяперашні час па-сылеску размаўляюць на тэрыторыі паміж гістарычнай мяжою Сылезіі на ўсходзе і лініяй, праведзенай праз Сыцаў і Пруднік на захадзе, а таксама і ў іншых месцах.

Па выніках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў Польшчы (2002), прыблізна 56 700 чалавек назвалі сылескую мову роднай [2], а таксама прыблізна 173000 чалавек назваліся сылезцамі па нацыянальнасьці [3]. Наогул, агульная колькасьць носьбітаў гэтай мовы (большасьць з каторых не вызнае яе за асобную мову) перавышае мільён чалавек. Таксама налічваецца каля 100000 сылескамоўных (цешынска-сылескамоўных), якія жывуць у Чэхіі; Цешынска-сылескі дыялект шырока распаўсюджаны і на тэрыторыі Польшчы, у Цешынскай Сылезіі. 10878 чалавек з Чэхіі лічаць сябе сылезцамі па нацыянальнасьці. Акрамя Польшчы і Чэхіі, на сылескай мове размаўляюць і ў іншых частках сьвету.

Дыялект альбо мова?

Пункты гледжаньня на гэтае пытаньне ў розных дасьледчыкаў кардынальна розьняцца. Гэтае пытаньне стаіць і перад шэраговымі карыстальнікамі мовы, бо частка яе носьбітаў не прызнае яе за мову, а лічыць дыялектам польскай мовы, але частка носьбітаў вызнаюць сябе сылезцамі і лічаць сылескую мову адрознай ад польскай.

Калі клясыфікаваць яе як дыялект, то гэта самы самастойны з усіх польскіх дыялектаў. Калі лічыць яе асобнай мовай, то трэба прызнаць яе блізкую сувязь з польскай і чэскай мовамі, зь вялікім уплывам нямецкай мовы.

Прыклад тэксту

Вось прыклад вершаванкі на сылескай мове:

Pjerůn

Jasny pjerůn ščilou z ńeba

Zaroz śe přežegnać čeba.


Пераклад на беларускую мову:

Пярун

Яркі пярун стрэльнуў зь неба -

Зараз жа перажагнуцца трэба.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі