Полацкая нізіна: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9: Радок 9:
Лясістасьць 34% (пераважаюць хваёвыя і ялова-хваёвыя лясы). У міжрэччы Дрысы і Палаты, на паўднёвай ускраіне возера Лісна боры чаргуюцца зь верхавымі балотамі, парослымі нізкарослай хвояй, ельнікам, бярэзьнікам, зарасьнікамі алешыны. Дубровы захаваліся на правым беразе ракі Дзісна, у вярхоўях рэчак [[Масьнічына]] і [[Бярозаўка]]. Найвялікшыя масівы верхавых балотаў — Ельня, Обаль-2, Стрэчна, нізінных — [[Дабееўскі Мох]], [[Сосьніца-Дражбітка]], [[Судзіна]]. Шырока распаўсюджаныя мурожныя і разнатраўныя лугі.
Лясістасьць 34% (пераважаюць хваёвыя і ялова-хваёвыя лясы). У міжрэччы Дрысы і Палаты, на паўднёвай ускраіне возера Лісна боры чаргуюцца зь верхавымі балотамі, парослымі нізкарослай хвояй, ельнікам, бярэзьнікам, зарасьнікамі алешыны. Дубровы захаваліся на правым беразе ракі Дзісна, у вярхоўях рэчак [[Масьнічына]] і [[Бярозаўка]]. Найвялікшыя масівы верхавых балотаў — Ельня, Обаль-2, Стрэчна, нізінных — [[Дабееўскі Мох]], [[Сосьніца-Дражбітка]], [[Судзіна]]. Шырока распаўсюджаныя мурожныя і разнатраўныя лугі.


==Літаратура==
== Літаратура ==
*Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн. : БелЭн, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
* Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн. : БелЭн, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
*Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 69-70.
* Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 69—70.


[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]

Вэрсія ад 03:22, 27 сакавіка 2009

Полацкая нізінанізіна на поўначы Беларусі, займае значную частку Віцебскай вобласьці, заходзіць на тэрыторыі Летувы і Латвіі. Паўднёва-заходняя яе частка ўздоўж ракі Дзісна завецца Дзісьненская нізіна. Працягласьць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход да 200 км, з поўначы на поўдзень ад 40 да 80 км. Вышыня 130 — 140 м, у краявых частках да 160 м.

Для заходняй часткі характэрны плоскахвалісты і спадзістахвалісты рэльеф з рэшткамі марэнавай раўніны, камавымі і марэнавымі ўзгоркамі, озамі. Усходняя частка адметная плоскаўзгорыстай і плоскай паверхняй з выдмамі, эолавымі градамі, катлавінамі.

Нізіна ўтварылася на месцы прыледавіковага вадаёма, які існаваў у час адступаньня апошняга ледавіка паазерскага зьледзяненьня (18 — 20 тыс. рокаў таму). На дне вадаёма намнажаліся азёрна-ледавіковыя адклады — пяскі, аточак, істужкавыя гліны. Пасьля таго, як Заходняя Дзьвіна прарвала Балтыйскую граду (на тэрыторыі Латвіі), вялізны вадаём быў спушчаны ў Балтыйскае мора.

Найвялікшыя рэкі: Заходняя Дзьвіна з прытокамі Вужыца, Росіца, Свольна, Дрыса, Палата, Обаль (праваруч), Дзісна (леваруч). Найбуйнейшыяя азёры: Лісна, Ельна, Чарвятка, Ілава, Мёрскае.

Лясістасьць 34% (пераважаюць хваёвыя і ялова-хваёвыя лясы). У міжрэччы Дрысы і Палаты, на паўднёвай ускраіне возера Лісна боры чаргуюцца зь верхавымі балотамі, парослымі нізкарослай хвояй, ельнікам, бярэзьнікам, зарасьнікамі алешыны. Дубровы захаваліся на правым беразе ракі Дзісна, у вярхоўях рэчак Масьнічына і Бярозаўка. Найвялікшыя масівы верхавых балотаў — Ельня, Обаль-2, Стрэчна, нізінных — Дабееўскі Мох, Сосьніца-Дражбітка, Судзіна. Шырока распаўсюджаныя мурожныя і разнатраўныя лугі.

Літаратура

  • Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн. : БелЭн, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 69—70.