Зборная Італіі па футболе: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: ms:Pasukan bola sepak kebangsaan Itali
SassoBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: simple:Italy national football team
Радок 131: Радок 131:
[[ru:Сборная Италии по футболу]]
[[ru:Сборная Италии по футболу]]
[[scn:Italia (squatra di palluni)]]
[[scn:Italia (squatra di palluni)]]
[[simple:Italy national football team]]
[[sk:Talianske národné futbalové mužstvo]]
[[sk:Talianske národné futbalové mužstvo]]
[[sl:Italijanska nogometna reprezentanca]]
[[sl:Italijanska nogometna reprezentanca]]

Вэрсія ад 20:23, 18 сакавіка 2009

Італія
Лягатып
Фэдэрацыя Італьянская Футбольная Фэдэрацыя
Трэнэр Сьцяг Італіі Рабэрта Данадоні (з 2006)
Найбольш гульняў Паола Мальдзіні (126)
Найлепшы бамбардзір Луіджы Рыва
(забіў 35 галоў)
Першая гульня
Сьцяг Італіі Італія 6 - 2 Сьцяг Францыі Францыя
(Мілян, Італія; 15 траўня 1910)
Самая буйная перамога
Сьцяг Італіі Італія 9 - 0 Сьцяг ЗША ЗША
(Брэнтфард, Ангельшчына; 2 жніўня 1948)
Самая буйная параза
Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына 7 - 1 Сьцяг Італіі Італія
(Будапешт, Вугоршчына; 6 красавіка 1924)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма
Алімпійскія ўзнагароды
футбол
Золата 1936
Бронза 1928
Бронза 2004

Зборная Італіі па футболе — прадстаўляе Італію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруецца Італьянскай Футбольнай Фэдэрацыяй. Дзейсны чэмпіён сьвету (2006). Мянушка: «Squadra Azzurra» — «Блакітная Эскадра».

Стыль гульні

Італьянскі футбол традыцыйна лічыцца абарончым. Каманда гуляе на контратаках, пры гэтым як правіла не забіваючы шмат галоў, але і не прапускаючы. Італьянцы, вядучы ў ліку, кантралююць матч, прымушаючы суперніка расчыняць пазыцыі. Вароты зборнай абараняюць майстры высокага кляса. Абарончая тактыка італьянцаў 1960-х гадоў, званая «Катэнача», зьяўлялася прыкладам для перайманьня для шматлікіх каманд. У цяперашні час яна ўжываецца рэдка, але калі зірнуць на малюнак гульні нацыянальнай каманды, можна ўбачыць карані гэтай сістэмы. Занадта вялікае захапленьне абаронай часта прыводзіла каманду да правалаў на буйных першынствах. Аднак, у спалучэньні з бліскучым нападам, гульня ад абароны занесла Італію ў сьпісы наймоцных каманд (другое месца пасьля Бразыліі па дасягненьнях на Чэмпіянатах сьвету).

Італьянцы лічацца дрэннымі выканаўцамі пэнальці. Пасьляматчавыя 11-мэтровыя каштавалі італьянцам паразы на Чэмпіянатах Сьвету 1990, 1994, 1998 гадоў. Аднак менавіта за лік упэўнена прабітых пэнальці зборная змагла выйграць у 2006 году ў фінале Чэмпіянату Сьвету ў Францыі, пасьля таго, як матч завяршыўся нічыйным вынікам 1:1

Кубак Сьвету

  • 1930не брала ўдзелу
  • 1934чэмпіён
  • 1938чэмпіён
  • 1950 — групавы этап
  • 1954 — групавы этап
  • 1958не прайшла кваліфікацыю
  • 1962 — групавы этап
  • 1966 — групавы этап
  • 1970 — другое месца
  • 1974 — групавы этап
  • 1978 — чацьвёртае месца
  • 1982чэмпіён
  • 1986 — ⅛ фіналу
  • 1990 — трэцяе месца
  • 1994 — другое месца
  • 1998 — чвэрцьфінал
  • 2002 — ⅛ фіналу
  • 2006чэмпіён

Чэмпіянат Эўропы

  • 1960не брала ўдзелу
  • 1964не прайшла кваліфікацыю
  • 1968чэмпіён
  • 1972не прайшла кваліфікацыю
  • 1976не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — чацьвёртае месца
  • 1984не прайшла кваліфікацыю
  • 1988 — паўфінал
  • 1992не прайшла кваліфікацыю
  • 1996 — групавы этап
  • 2000 — другое месца
  • 2004 — групавы этап
  • 2008 — чвэрцьфінал

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Італія на ЧС 1934 Шаблён:Італія на ЧС 1938 Шаблён:Італія на ЧС 1982 Шаблён:Італія на ЧС 2006 Шаблён:Італія на ЧЭ 2008

Шаблён:ФБ пачатак

Шаблён:ФБ канец

Шаблён:Link FA