Сьвіслач (басэйн Дняпра): розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: cs:Svislač (přítok Bereziny), it:Svislač |
CarsracBot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: lt:Svisločius (upė) |
||
Радок 67: | Радок 67: | ||
[[ja:シヴィスワチ川]] |
[[ja:シヴィスワチ川]] |
||
[[ko:스비슬라치 강]] |
[[ko:스비슬라치 강]] |
||
[[lt:Svisločius (upė)]] |
|||
[[nl:Svislatsj]] |
[[nl:Svislatsj]] |
||
[[nn:Svislotsj]] |
[[nn:Svislotsj]] |
Вэрсія ад 13:12, 23 лютага 2009
Сьвіслач | |
Рака Сьвіслач | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Шапавалы |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць і Беларусь[1] |
Даўжыня | 285 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 40—50 м³/с |
Плошча басэйну | 5,2 тыс. км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Сьвіслач — рака ў Менскай і Магілёўскай абласьцях, правы прыток ракі Бярэзіна (басэйн Дняпра). Даўжыня 285 км. Плошча вадазбору 5,2 тыс. км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці каля 40 — 50 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Асноўныя прытокі
На рацэ
- Месты: Менск, Заслаўе.
- Мястэчкі: Сьвіслач.
- Вадасховішчы: Заслаўскае, Крыніца, Дразды, Камсамольскае возера, Чыжоўскае, Асіповіцкае)
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца на Менскім узвышшы за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Шапавалы Валожынскага раёну, вусьце на паўднёва-ўсходняй ускраіне мястэчка Сьвіслач Асіповіцкага раёну.
Даліна ў вытокавай частцы У-падобная і скрынкападобная, у сярэдняй плыні пераважна трапэцападобная, у нізкай — невыразная або трапэцападобная, шырыня яе ў вярхоўі 0,4 — 0,6 км, у сярэдняй і нізкай плыні 1 — 2 км. Схілы ў высокай і сярэдняй плыні ўмерана стромкія, радзей спадзістыя (вышыня 10 — 12 м), парэзаныя далінамі прытокаў. Абалона двухбаковая (радзей аднабаковая), чаргуецца па берагах, парэзаная старыцамі і мэліярацыйнымі каналамі, пераважна адкрытая. Шырыня яе 0,3 — 0,5 км у высокай і 0,8 — 1 км у нізкай плыні.
У вярхоўі ад вёскі Векшыцы, дзе рака зьяўляецца часткай канала Вялейска-Менскай воднай сыстэмы, шырыня рэчышча да Заслаўскага вадасховішча 20 — 25 м. Рэчышча ў межах Менска і ніжэй да вёскі Каралішчавічы Менскага раёну на 7 невялікіх дзялянках агульнай працягласьцю 7,9 км каналізаваная. У межах Менску рака ўтварае 8 лукавінаў. У цэнтры места берагі забэтанаваныя, добраўпарадкаваныя. У сярэдняй і нізкай плыні рэчышча мэандруе, глыбокаўрэзанае, зьвілістае, шырынёй 25 — 30 м, ніжэй плаціны Асіповіцкага вадасховішча — да 50 м. Берагі ў нізкай плыні вышынёй 2 — 3 м, месцамі 6 — 8 м.
Прыродны рэжым ракі зарэгуляваны каскадам вадасховішчаў. На сьцёк уплывае перапампоўка вады з ракі Вяльля па Вялейска-Менскай воднай сыстэме. 3 вадасховішча Дразды частка сьцёку паступае ў Сьляпянскую водную сыстэму, у пэрспэктыве паступіць у Лошыцкую водную сыстэму, што дасьць магчымасьць стварыць воднае кола ў Менску агульным працягам каля 50 км. Лядовы рэжым значна зьмяніўся пасьля пабудовы Вялейска-Менскай воднай сыстэмы. Да яе будаўніцтва рака замярзала ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка, найбольшыя ўзроўні вады ў 1-й дэкадзе красавіка, трываласьць разводзьдзя 50 дзён; пасьля будаўніцтва рэжым ракі мала вывучаны.
Рака цячэ па цэнтральнай частцы Менскага ўзвышша і па заходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць штучныя вадаёмы — вадасховішчы й рыбагаспадарчыя сажалкі. Рэчышча зьвілістае, вольна мэандруе, ніжэй плацінаў Камсамольскага возера — выпраставанае. Дно роўнае, пясковае й пяскова-глеістае. Берагі стромкія і спадзістыя, нярэдка абрынаюцца й забалочваюцца. Рэжым ракі вывучаўся на 19 пастах.[2]
Жывёльны сьвет
Крыніцы
- ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
- ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)
Літаратура
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135с.
Вонкавыя спасылкі
Сьвіслач (басэйн Дняпра) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў