Іван Ціхан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: it:Ivan Tsikhan
Радок 64: Радок 64:
[[fi:Ivan Tsih’an]]
[[fi:Ivan Tsih’an]]
[[fr:Ivan Tsikhan]]
[[fr:Ivan Tsikhan]]
[[it:Ivan Cichan]]
[[it:Ivan Tsikhan]]
[[ja:イワン・チホン]]
[[ja:イワン・チホン]]
[[nl:Ivan Tsichan]]
[[nl:Ivan Tsichan]]

Вэрсія ад 07:45, 15 лютага 2009

Алімпійскія ўзнагароды

Ян Ціхан, 2007

Лёгкая атлетыка (мужчыны)
Срэбра 2004 Кіданьне молата
Бронза 2008 Кіданьне молата (пазбаўлены)

Іван Ціхан (нарадзіўся 24 ліпеня 1976 году) — беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету (2003, 2005, 2007), срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў у Атэнах (2004).

Біяграфія

Іван Ціхан нарадзіўся ў вёсцы Гласевічы Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цяпер жыве ў Горадні. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў Растове (Расея) у расейскага трэнэра Сяргея Літвінава.

Кар'ера

Спартовыя дасягненьні

Хроніка

Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні 2003 году на чэмпіянаце сьвету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.

У 2005 годзе ў Хэльсынкі заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам Вадзімам Дзевятоўскім яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83,89 мэтра. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82,60 мэтра.

Іван Ціхан - чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтра, што ўсяго на адзін сантымэтар горш сусьветнага рэкорда савецкага атлета Юрыя Сядых, усталяванага ў далёкім 1986 годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з допінгам.

На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.

У 2006 годзе ў Гётэборгу Ціхан выйграў эўрапейскае першынство, а ў 2007 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Осацы з вынікам 83,63 мэтра ў трэці раз стаў чэмпіёнам сьвету.

Дыскваліфікацыя

11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Івана Ціхана на два года, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне бронзавы мэдаль будзе перададзены Коджы Мурафушы.

Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.

Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Ціхана, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала дадатны вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лазане.

16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіла свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.

Асабістыя зьвесткі

  • Рост — 185 см
  • Вага — 105 кг
  • Асабісты рэкорд (2005) — 86 м 73 см.

Вонкавыя спасылкі