Шырата: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: no:Breddegrad
д робат дадаў: ceb:Latitud
Радок 24: Радок 24:
[[bs:Geografska širina]]
[[bs:Geografska širina]]
[[ca:Latitud]]
[[ca:Latitud]]
[[ceb:Latitud]]
[[cs:Zeměpisná šířka]]
[[cs:Zeměpisná šířka]]
[[cy:Lledred]]
[[cy:Lledred]]

Вэрсія ад 12:58, 9 лютага 2009

Шырата́ — геаграфичная каардыната ў шэрагу сыстэмаў сфэрычных каардынатаў, якая вызначае знаходжаньне пунктаў на паверхні Землі, Сонца, плянэтаў і на нябёснай сфэры адносна экватару, экліптыкі.

Геаграфічная шырата φ — гэта кут паміж стромай лініяй у дадзеным пункце і пляскатасьцю экватару, які адлічваецца ад 0 да 90° у абодва бакі ад экватару.

Праз адрозьненьні формы Зямлі (геаіда) ад шару, геаграфічная шырата пунктаў некалькі адрозьніваецца ад іх геацэнтрычнай шыраты, г. зн. ад кута паміж накірункам на дадзены пункт з цэнтру Зямлі і пляскатасьцю экватару.

Шырату месца можна вызначыць з дапамогай такіх астранамічных інструмэнтаў як сэкстант ці гноман (простае вымярэньне), аднак у наш час зручней скарыстацца сыстэмай GPS і ГЛОНАСС (ускоснае вымярэньне). Ад шыраты, як і ад часу года, залежыць працягласьць дня.

Глядзі таксама