Зборная Італіі па футболе: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: mt:Tim nazzjonali tal-futbol tal-Italja |
д робат дадаў: ms:Pasukan bola sepak kebangsaan Itali |
||
Радок 122: | Радок 122: | ||
[[ml:ഇറ്റാലിയന് ഫുട്ബോള് ടീം]] |
[[ml:ഇറ്റാലിയന് ഫുട്ബോള് ടീം]] |
||
[[mr:इटली फुटबॉल संघ]] |
[[mr:इटली फुटबॉल संघ]] |
||
[[ms:Pasukan bola sepak kebangsaan Itali]] |
|||
[[mt:Tim nazzjonali tal-futbol tal-Italja]] |
[[mt:Tim nazzjonali tal-futbol tal-Italja]] |
||
[[nl:Italiaans voetbalelftal]] |
[[nl:Italiaans voetbalelftal]] |
Вэрсія ад 00:39, 6 лютага 2009
Італія | |||||
Лягатып | |||||
Фэдэрацыя | Італьянская Футбольная Фэдэрацыя | ||||
---|---|---|---|---|---|
Трэнэр | Рабэрта Данадоні (з 2006) | ||||
Найбольш гульняў | Паола Мальдзіні (126) | ||||
Найлепшы бамбардзір |
Луіджы Рыва (забіў 35 галоў) | ||||
Першая гульня | |||||
Італія 6 - 2 Францыя (Мілян, Італія; 15 траўня 1910) | |||||
Самая буйная перамога | |||||
Італія 9 - 0 ЗША (Брэнтфард, Ангельшчына; 2 жніўня 1948) | |||||
Самая буйная параза | |||||
Вугоршчына 7 - 1 Італія (Будапешт, Вугоршчына; 6 красавіка 1924) | |||||
|
Алімпійскія ўзнагароды | ||
футбол | ||
Золата | 1936 | |
Бронза | 1928 | |
Бронза | 2004 |
Зборная Італіі па футболе — прадстаўляе Італію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруецца Італьянскай Футбольнай Фэдэрацыяй. Дзейсны чэмпіён сьвету (2006). Мянушка: «Squadra Azzurra» — «Блакітная Эскадра».
Стыль гульні
Італьянскі футбол традыцыйна лічыцца абарончым. Каманда гуляе на контратаках, пры гэтым як правіла не забіваючы шмат галоў, але і не прапускаючы. Італьянцы, вядучы ў ліку, кантралююць матч, прымушаючы суперніка расчыняць пазыцыі. Вароты зборнай абараняюць майстры высокага кляса. Абарончая тактыка італьянцаў 1960-х гадоў, званая «Катэнача», зьяўлялася прыкладам для перайманьня для шматлікіх каманд. У цяперашні час яна ўжываецца рэдка, але калі зірнуць на малюнак гульні нацыянальнай каманды, можна ўбачыць карані гэтай сістэмы. Занадта вялікае захапленьне абаронай часта прыводзіла каманду да правалаў на буйных першынствах. Аднак, у спалучэньні з бліскучым нападам, гульня ад абароны занесла Італію ў сьпісы наймоцных каманд (другое месца пасьля Бразыліі па дасягненьнях на Чэмпіянатах сьвету).
Італьянцы лічацца дрэннымі выканаўцамі пэнальці. Пасьляматчавыя 11-мэтровыя каштавалі італьянцам паразы на Чэмпіянатах Сьвету 1990, 1994, 1998 гадоў. Аднак менавіта за лік упэўнена прабітых пэнальці зборная змагла выйграць у 2006 году ў фінале Чэмпіянату Сьвету ў Францыі, пасьля таго, як матч завяршыўся нічыйным вынікам 1:1
Кубак Сьвету
- 1930 — не брала ўдзелу
- 1934 — чэмпіён
- 1938 — чэмпіён
- 1950 — групавы этап
- 1954 — групавы этап
- 1958 — не прайшла кваліфікацыю
- 1962 — групавы этап
- 1966 — групавы этап
- 1970 — другое месца
- 1974 — групавы этап
- 1978 — чацьвёртае месца
- 1982 — чэмпіён
- 1986 — ⅛ фіналу
- 1990 — трэцяе месца
- 1994 — другое месца
- 1998 — чвэрцьфінал
- 2002 — ⅛ фіналу
- 2006 — чэмпіён
Чэмпіянат Эўропы
- 1960 — не брала ўдзелу
- 1964 — не прайшла кваліфікацыю
- 1968 — чэмпіён
- 1972 — не прайшла кваліфікацыю
- 1976 — не прайшла кваліфікацыю
- 1980 — чацьвёртае месца
- 1984 — не прайшла кваліфікацыю
- 1988 — паўфінал
- 1992 — не прайшла кваліфікацыю
- 1996 — групавы этап
- 2000 — другое месца
- 2004 — групавы этап
- 2008 — чвэрцьфінал
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт ІФФ (італ.)
Шаблён:Італія на ЧС 1934 Шаблён:Італія на ЧС 1938 Шаблён:Італія на ЧС 1982 Шаблён:Італія на ЧС 2006 Шаблён:Італія на ЧЭ 2008