Дом ураду (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
здымак з карэкцыяй пэрспэктывы
Радок 16: Радок 16:
[[Катэгорыя:Збудаваньні Менску]]
[[Катэгорыя:Збудаваньні Менску]]
[[Катэгорыя:Архітэктура]]
[[Катэгорыя:Архітэктура]]

[[pl:Dom Rządowy Republiki Białoruś]]

Вэрсія ад 21:44, 1 лютага 2009

Файл:Belarus-Minsk-House of Government and Vladimir Lenin Monument (perspective corrected).jpg
Дом ураду ў Менску

Дом ураду ў Менску — помнік архітэктуры канструктывізму міжваеннага пэрыяду. Узьведзены ў 1930—1934 гадах па праекце Іосіфа Лянгбарда.

Месцам для будаўніцтва Дома ўраду ў канцы 1920-х гадоў спэцыяльная камісія вызначыла участак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Берсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычна разьмешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лянгбарда быў прызнаны самым лепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929 годзе. Будоўля доўжылася чатыры гады (19301934).

Дом ураду стаў найлепшым дасягненьнем Лянгбарда ў архітэктуры. Будынак стаў найбуйнейшай у рэспубліцы грамадзкай пабудовай міжваеннага пэрыяду. Агульны аб’ём будынка склаў 220 тысячаў кубічных мэтраў. Яго кампаноўка засноўвалася на сымэтрычным узрастаньні аб’ёмаў і вышынь ад пэрыфэрыі галоўнага фасаду да цэнтру. Перад галоўным фасадам быў ўсталяваны помнік Уладзімеру Леніну, распрацаваны Іосіфам Лянгбардам разам зь ленінградзкім скульптарам Мацьвеем Манізерам.

За ўзьвядзеньне Дому ўраду ў 1934 годзе архітэктар атрымаў званьне «заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».

Пад час нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў у доме ўраду быў разьмешчаны штаб СС, гестапа, люфтвафэ і харчовыя склады. Да будынку была праведзеная нават асобная чыгуначная галіна ад станцыі Менск-Пасажырскі для падвозу грузаў. Пры адступленьні будынак гарэў і быў замінаваны, аднак узарваны ня быў.

Вонкавыя спасылкі

Дом ураду (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў