Смаргонскі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д →‎Прырода: стыль
Радок 66: Радок 66:
=== Клімат ===
=== Клімат ===
Клімат [[умерана кантынэнтальны]]. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 17 °С. [[рок (год)|Сярэднярочная]] колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць [[Вэгетацыйны пэрыяд|вэгетацыйнага пэрыяду]] 189 дзён.
Клімат [[умерана кантынэнтальны]]. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 17 °С. [[рок (год)|Сярэднярочная]] колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць [[Вэгетацыйны пэрыяд|вэгетацыйнага пэрыяду]] 189 дзён.

=== Расьліннасьць ===
Лясы (38 % тэрыторыі раёну) пераважна [[хваёвыя лясы|хваёвыя]], [[яловыя лясы|яловыя]], [[бярозавыя лясы|бярозавыя]]. Балоты займаюць 3,8 % тэрыторыі раёну. На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку [[Нарачанскі (Нацыянальны парк)|Нарачанскі]], біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня [[Дубатоўскае]].


=== Гідраграфія ===
=== Гідраграфія ===
Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёну належаць басэйну ракі [[Нёман]], а ў яго складзе — да басэйну [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Найбуйнейшая рака — [[Вяльля]] з прытокамі [[Ашмянка]], [[Оксна]]. Найвялікшыя азёры ў раёне — [[Сьвірскае]] і [[Вішнеўскае]].
Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёну належаць басэйну ракі [[Нёман]], а ў яго складзе — да басэйну [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Найбуйнейшая рака — [[Вяльля]] з прытокамі [[Ашмянка]], [[Оксна]]. Найвялікшыя азёры ў раёне — [[Сьвірскае]] і [[Вішнеўскае]].

=== Расьліннасьць ===
Лясы (38 % тэрыторыі раёну) пераважна [[хваёвыя лясы|хваёвыя]], [[яловыя лясы|яловыя]], [[бярозавыя лясы|бярозавыя]]. Балоты займаюць 3,8 % тэрыторыі раёну. На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку [[Нарачанскі (Нацыянальны парк)|Нарачанскі]], біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня [[Дубатоўскае]].


== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==

Вэрсія ад 06:20, 23 студзеня 2009

Смаргонскі раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Смаргонь
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Генадзь Харужык[d][1]
Насельніцтва (2008) 56,4 тыс.
Шчыльнасьць 37,6 чал./км²
Плошча 1,5 тыс. км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 149 м[2]
Месцазнаходжаньне Смаргонскага раёну
Смаргонскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-15-92
Паштовыя індэксы 231 0хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Смарго́нскі раё́н — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва — 56,4 тыс. чалавек (2008). Адміністрацыйны цэнтар — места Смаргонь.

Геаграфічнае становішча

Смаргонскі раён мяжуе з Ашмянскім і Астравецкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Валожынскім, Вялейскім і Маладэчанскім раёнамі Менскай вобласьці.

Раён выцягнуць з поўначы на поўдзень на 67 км і з захаду на ўсход на 35 км. Найбольшая працягласьць тэрыторыі раёну — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход – 68 км.

Прырода

Рэльеф

Значная частка раёну занятая Нарачанска-Вялейскай нізінай, на поўдні — частка Ашмянскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140 — 200 м. Каля 30 % тэрыторыі раёну разьмешчаныя вышэй за 200 м над узроўнем мора, максымальны пункт — 320 м (гара Мілідаўская), мінімальны — 121 м — разьмешчаны на поўначы раёну.

Карысныя выкапні

На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады: торфу, пяскова-жвіровага матэрыялу, пяскоў, глінаў і суглінак для грубай керамікі, бузаў.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 17 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.

Гідраграфія

Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёну належаць басэйну ракі Нёман, а ў яго складзе — да басэйну Балтыйскага мора. Найбуйнейшая рака — Вяльля з прытокамі Ашмянка, Оксна. Найвялікшыя азёры ў раёне — Сьвірскае і Вішнеўскае.

Расьліннасьць

Лясы (38 % тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. Балоты займаюць 3,8 % тэрыторыі раёну. На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Нарачанскі, біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Дубатоўскае.

Насельніцтва

Насельніцтва раёну на 1.01.2008 складае 56,4 тысячаў чалавек.[3]

Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 1999 року:

У Смаргонскім раёне зарэгістраваныя і дзейнічаюць 21 рэлігійная суполка 5-ці канфэсіяў:

  • 9 рымска-каталіцкіх;
  • 9 праваслаўных;
  • 1 сьведак Еговы;
  • 1 хрысьціянаў веры эвангельскай;
  • 1 эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў.[4]

Гаспадарчая дзейнасьць

Пад сельгасугодзьдзі занятыя 49,3 % тэрыторыі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мясомалочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён.

Прадпрыемствы: будаўнічых матэрыялаў, харчовай, дрэваапрацоўчай і мэталаапрацоўчай прамысловасьці. Цэнтар промыслаў знаходзіцца ў в. Крэва.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія і аўтадарога Менск - Вільня, места Смаргонь зьвязанае аўтадарогамі са Сьвірру, Вялейкай, Маладэчна, Ашмянамі.

Гісторыя

Культура

Музэі

Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці

Страчаная спадчына

Выбітныя асобы

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648с. ISBN 978-985-11-0384-9

Вонкавыя спасылкі