Смаргонскі раён: розьніца паміж вэрсіямі
д →Насельніцтва: стыль |
д стыль |
||
Радок 57: | Радок 57: | ||
Раён выцягнуць з поўначы на поўдзень на 67 км і з захаду на ўсход на 35 км. Найбольшая працягласьць тэрыторыі раёну — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход – 68 км. |
Раён выцягнуць з поўначы на поўдзень на 67 км і з захаду на ўсход на 35 км. Найбольшая працягласьць тэрыторыі раёну — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход – 68 км. |
||
== Прырода == |
|||
== Рэльеф і карысныя выкапні == |
|||
=== Рэльеф === |
|||
Значная частка раёну занятая [[Нарачанска-Вялейская нізіна|Нарачанска-Вялейскай нізінай]], на поўдні — частка [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскага ўзвышша]]. Пераважаюць вышыні 140 — 200 м, |
Значная частка раёну занятая [[Нарачанска-Вялейская нізіна|Нарачанска-Вялейскай нізінай]], на поўдні — частка [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскага ўзвышша]]. Пераважаюць вышыні 140 — 200 м. Каля 30 % тэрыторыі раёну разьмешчаныя вышэй за 200 м над узроўнем мора, максымальны пункт — 320 м (гара [[Мілідаўская]]), мінімальны — 121 м — разьмешчаны на поўначы раёну. |
||
=== Карысныя выкапні === |
|||
Карысныя выкапні: торф, пяскова-жвіровы матэрыял, пяскі, гліны і суглінкі для грубай керамікі, [[бузы]]. |
|||
На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады: торфу, пяскова-жвіровага матэрыялу, пяскоў, глінаў і суглінак для грубай керамікі, [[бузы|бузаў]]. |
|||
== Клімат |
=== Клімат === |
||
Клімат [[умерана кантынэнтальны]]. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 17 °С. [[рок (год)|Сярэднярочная]] колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць [[Вэгетацыйны пэрыяд|вэгетацыйнага пэрыяду]] 189 дзён. |
Клімат [[умерана кантынэнтальны]]. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 17 °С. [[рок (год)|Сярэднярочная]] колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць [[Вэгетацыйны пэрыяд|вэгетацыйнага пэрыяду]] 189 дзён. |
||
=== Расьліннасьць === |
|||
Лясы (38% тэрыторыі раёну) пераважна [[хваёвыя лясы|хваёвыя]], [[яловыя лясы|яловыя]], [[бярозавыя лясы|бярозавыя]]. На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку [[Нарачанскі (Нацыянальны парк)|Нарачанскі]], біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня [[Дубатоўскае]]. |
Лясы (38 % тэрыторыі раёну) пераважна [[хваёвыя лясы|хваёвыя]], [[яловыя лясы|яловыя]], [[бярозавыя лясы|бярозавыя]]. Балоты займаюць 3,8 % тэрыторыі раёну. На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку [[Нарачанскі (Нацыянальны парк)|Нарачанскі]], біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня [[Дубатоўскае]]. |
||
== Гідраграфія == |
=== Гідраграфія === |
||
Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёну належаць басэйну ракі [[Нёман]], а ў яго складзе — да басэйну [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Найбуйнейшая рака — [[Вяльля]] з прытокамі [[Ашмянка]], [[Оксна]]. Найвялікшыя азёры ў раёне — [[Сьвірскае]] і [[Вішнеўскае]]. |
Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёну належаць басэйну ракі [[Нёман]], а ў яго складзе — да басэйну [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Найбуйнейшая рака — [[Вяльля]] з прытокамі [[Ашмянка]], [[Оксна]]. Найвялікшыя азёры ў раёне — [[Сьвірскае]] і [[Вішнеўскае]]. |
||
== Насельніцтва == |
== Насельніцтва == |
Вэрсія ад 06:18, 23 студзеня 2009
Смаргонскі раён | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Смаргонь |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Генадзь Харужык[d][1] |
Насельніцтва (2008) | 56,4 тыс. |
Шчыльнасьць | 37,6 чал./км² |
Плошча | 1,5 тыс. км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 149 м[2] |
Месцазнаходжаньне Смаргонскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +2 |
Тэлефонны код | +375-15-92 |
Паштовыя індэксы | 231 0хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Смарго́нскі раё́н — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва — 56,4 тыс. чалавек (2008). Адміністрацыйны цэнтар — места Смаргонь.
Геаграфічнае становішча
Смаргонскі раён мяжуе з Ашмянскім і Астравецкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Валожынскім, Вялейскім і Маладэчанскім раёнамі Менскай вобласьці.
Раён выцягнуць з поўначы на поўдзень на 67 км і з захаду на ўсход на 35 км. Найбольшая працягласьць тэрыторыі раёну — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход – 68 км.
Прырода
Рэльеф
Значная частка раёну занятая Нарачанска-Вялейскай нізінай, на поўдні — частка Ашмянскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140 — 200 м. Каля 30 % тэрыторыі раёну разьмешчаныя вышэй за 200 м над узроўнем мора, максымальны пункт — 320 м (гара Мілідаўская), мінімальны — 121 м — разьмешчаны на поўначы раёну.
Карысныя выкапні
На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады: торфу, пяскова-жвіровага матэрыялу, пяскоў, глінаў і суглінак для грубай керамікі, бузаў.
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 17 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.
Расьліннасьць
Лясы (38 % тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. Балоты займаюць 3,8 % тэрыторыі раёну. На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Нарачанскі, біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Дубатоўскае.
Гідраграфія
Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёну належаць басэйну ракі Нёман, а ў яго складзе — да басэйну Балтыйскага мора. Найбуйнейшая рака — Вяльля з прытокамі Ашмянка, Оксна. Найвялікшыя азёры ў раёне — Сьвірскае і Вішнеўскае.
Насельніцтва
Насельніцтва раёну на 1.01.2008 складае 56,4 тысячаў чалавек.[3]
Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 1999 року:
У Смаргонскім раёне зарэгістраваныя і дзейнічаюць 21 рэлігійная суполка 5-ці канфэсіяў:
- 9 рымска-каталіцкіх;
- 9 праваслаўных;
- 1 сьведак Еговы;
- 1 хрысьціянаў веры эвангельскай;
- 1 эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў.[4]
Гаспадарчая дзейнасьць
Пад сельгасугодзьдзі занятыя 49,3 % тэрыторыі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мясомалочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён.
Прадпрыемствы: будаўнічых матэрыялаў, харчовай, дрэваапрацоўчай і мэталаапрацоўчай прамысловасьці. Цэнтар промыслаў знаходзіцца ў в. Крэва.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія і аўтадарога Менск - Вільня, места Смаргонь зьвязанае аўтадарогамі са Сьвірру, Вялейкай, Маладэчна, Ашмянамі.
Гісторыя
- 15 студзеня 1940: у складзе Вялейскай вобласьці быў ўтвораны Смаргонскі раён.
- верасень 1944: раён увайшоў у склад Маладэчанскай вобласьці.
- 20 студзеня 1960: Смаргонскі раён — у складзе Гарадзенскай вобласьці.
- 1985: места Смаргонь было вылучанае ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкаваньня.
- 5 лістапада 1996: Смаргонскі раён і места Смаргонь былі аб'яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.[5]
Культура
Музэі
- Музэй-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны».
- Літаратурны музэй-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага ў в. Залесьсе.
Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці
- Капліца ў в. Алянец (XIX ст.).
- Касьцёл Сьв. Тадэвуша ў в. Вішнеў (1811—1820).
- Капліца ў в. Вішнеў (кан. ХІХ ст.).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Войстам (1911).
- Прыдарожная капліца ў в. Войстам (пач. ХХ ст.).
- Касьцёл Сьв. Яна Хрысьцiцеля ў в. Выгаляненты (1929).
- Царква ў в. Выгаляненты (кан. ХІХ ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Гюнтэраў у в. Дабраўляны (XVIII ст.).
- Капліца ў в. Дабраўляны (XIX ст.).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Данюшава (1809).
- Капліца ў в. Данюшава (1920-я).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Жодзішкі (1612).
- Млын у в. Жодзішкі (XIX ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх у в. Жодзішкі (XVIII—XIX стст.).
- Палацава-паркавы комплекс Агінскіх у в. Залесьсе (1802—1822).
- Царква Ўсіх Смуткуючых у в. Кеўлы (1862).
- Руіны вялікалітоўскага замку ў в. Крэва (XIV ст.).
- Царква Сьв. Аляксандра Неўскага ў в. Крэва (1854).
- Сядзібна-паркавы комплекс Багушэвічаў у в. Кушляны (XIX ст.).
- Парк пры былой сядзібе Маркоўскіх у в. Кушляны (XIX ст.).
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Міхневічы (1866).
- Руіны вуніяцкай царквы ў в. Новы Спаск (XVIII).
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Нястанішкі (1905).
- Прыдарожная капліца ў в. Расла (пач. ХХ ст.).
- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай у в. Солы (1926—1934).
- Сядзіба Пазьнякоў у в. Совы (XVIII—XIX стст.)
- Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў в. Сьвятляны (1936).
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў месьце Смаргонь (1606—1612).
Страчаная спадчына
- Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх у в. Вішнеў (XVIII ст.).
- Касьцёл у в. Войстам (1811).
- Палац Гюнтэраў у в. Дубаўляны (XIX ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Аскеркаў у в. Данюшава (XIX ст.).
- Мячэт у в. Даўбуцішкі (1588).
- Сядзібна-паркавы комплекс Ходзькаў у в. Дзявятні (XVIII ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх у в. Кушляны (XVIII ст.).
- Касьцёл у в. Нястанішкі (XIX ст.).
- Касьцёл у месьце Смаргонь (пачатак ХХ ст.).
- Сынагога ў в. Солы.
Выбітныя асобы
- Алесь Салагуб (1906 — 1934) — беларускі паэт, літаратуразнавец, публіцыст
Крыніцы і заўвагі
- ^ http://smorgon.grodno-region.by/ru/rayispolkom-ru/
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Мапы і агульныя зьвесткі на emaps-online
- ^ Рэлігія // Сайт Смаргонскага райвыканкаму
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 ноября 1996 г. №454 "Об объединении Сморгонского района и города Сморгони в одну административную единицу"
Літаратура
- Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648с. ISBN 978-985-11-0384-9