Смаргонскі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Страчаная спадчына: выпраўленьне спасылак
Радок 141: Радок 141:
* Палац Гюнтэраў у в. [[Дубаўляны]] (XIX ст.).
* Палац Гюнтэраў у в. [[Дубаўляны]] (XIX ст.).
* Сядзібна-паркавы комплекс Аскеркаў у в. [[Данюшава]] (XIX ст.).
* Сядзібна-паркавы комплекс Аскеркаў у в. [[Данюшава]] (XIX ст.).
* Мячэт у в. [[Даўбуцішкі]] (1588).
* [[Даўбуцкі мячэт|Мячэт]] у в. [[Даўбуцішкі]] (1588).
* Сядзібна-паркавы комплекс Ходзькаў у в. [[Дзявятні]] (XVIII ст.).
* Сядзібна-паркавы комплекс Ходзькаў у в. [[Дзявятні]] (XVIII ст.).
* Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх у в. [[Кушляны]] (XVIII ст.).
* Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх у в. [[Кушляны]] (XVIII ст.).

Вэрсія ад 05:51, 23 студзеня 2009

Смаргонскі раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Смаргонь
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Генадзь Харужык[d][1]
Насельніцтва (2008) 56,4 тыс.
Шчыльнасьць 37,6 чал./км²
Плошча 1,5 тыс. км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 149 м[2]
Месцазнаходжаньне Смаргонскага раёну
Смаргонскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-15-92
Паштовыя індэксы 231 0хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Смарго́нскі раё́н — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва — 56,4 тыс. чалавек (2008). Адміністрацыйны цэнтар — места Смаргонь.

Геаграфічнае становішча

Смаргонскі раён мяжуе з Ашмянскім і Астравецкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Валожынскім, Вялейскім і Маладэчанскім раёнамі Менскай вобласьці.

Раён выцягнуць з поўначы на поўдзень на 67 км і з захаду на ўсход на 35 км. Найбольшая працягласьць тэрыторыі раёну — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход – 68 км.

Рэльеф і карысныя выкапні

Значная частка раёну занятая Нарачанска-Вялейскай нізінай, на поўдні — частка Ашмянскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140 — 200 м, максымальная — 320 м (гара Мілідаўская).

Карысныя выкапні: торф, пяскова-жвіровы матэрыял, пяскі, гліны і суглінкі для грубай керамікі, бузы.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 17 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.

Лясы (38% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Нарачанскі, біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Дубатоўскае.

Гідраграфія

Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёну належаць басэйну ракі Нёман, а ў яго складзе — да басэйну Балтыйскага мора. Найбуйнейшая рака — Вяльля з прытокамі Ашмянка, Оксна. Найвялікшыя азёры ў раёне — Сьвірскае і Вішнеўскае. Балоты займаюць 3,8% тэрыторыі.

Насельніцтва

Насельніцтва раёну на 1.01.2008 складае 56,4 тысячаў чалавек.[3]

Нацыянальны склад насельніцтва (паводле перапісу 1999)

У Смаргонскім раёне зарэгістраваная і дзейнічак 21 рэлігійная абшчына 5-ці канфэсіяў:

  • 9 рымска-каталіцкіх;
  • 9 праваслаўных;
  • 1 Сьведак Еговы;
  • 1 Хрысьціянаў Веры Эвангельскай;
  • 1 Эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў.[4]

Гаспадарчая дзейнасьць

Пад сельгасугодзьдзі занятыя 49,3 % тэрыторыі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мясомалочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён.

Прадпрыемствы: будаўнічых матэрыялаў, харчовай, дрэваапрацоўчай і мэталаапрацоўчай прамысловасьці. Цэнтар промыслаў знаходзіцца ў в. Крэва.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія і аўтадарога Менск - Вільня, места Смаргонь зьвязанае аўтадарогамі са Сьвірру, Вялейкай, Маладэчна, Ашмянамі.

Гісторыя

Культура

Музэі

Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці

Страчаная спадчына

Выбітныя асобы

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648с. ISBN 978-985-11-0384-9

Вонкавыя спасылкі