Лібава-Роменская чыгунка: розьніца паміж вэрсіямі
Новая старонка: '''Лібава-Роменская чыгунка''' — чыгуначнай лінія, якая ў 1877 — 1919 рокі зьвязвал... |
д артаграфія, катэгорыя |
||
Радок 5: | Радок 5: | ||
Агульная працягласьць дарогі склала 1275 [[вярста|вёрстаў]]. Чыгунка ўводзілася ў эксплуатацыю асобнымі дзялянкамі: [[Ліепая|Лібава (Ліепая)]] — [[Кашадары]], 294 вярсты, у верасьні 1871 року; [[Вялейка]] ([[Наўя]] — [[Вільня]], цяпер мескі раён Вільні) — [[Менск]], 173 вярсты, у студзені [[1873]] року; [[Менск]] — [[Бабруйск]], 139,5 вярсты, у верасьні [[1873]] року; [[Бабруйск]] — [[Гомель]], 141,8 вярсты, у лістападзе [[1873]] року; [[Гомель]] — [[Бахмач]], 184 вярсты у студзені [[1874]] року. Дарога ўлучала таксама дзялянку [[Кашадары]] — [[Вільня]] [[Пецярбурска-Варшаўская чыгунка|Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі]]. |

Скразны рух цягнікоў ад Лібавы да места [[Ромны]] пачаўся [[15 ліпеня]] [[1874]] року. На тэрыторыі Беларусі дарога перакрыжоўвалася ў Менску з [[Маскоўска-Берасьцейская чыгунка|Маскоўска-Берасьцейскай]], у [[Жлобін]]е зь [[Пецярбурска-Адэская чыгунка|Пецярбурска-Адэскай]], у Гомлі з [[Палескія чыгункі|Палескімі]] чыгункамі. Буйнымі |
Скразны рух цягнікоў ад Лібавы да места [[Ромны]] пачаўся [[15 ліпеня]] [[1874]] року. На тэрыторыі Беларусі дарога перакрыжоўвалася ў Менску з [[Маскоўска-Берасьцейская чыгунка|Маскоўска-Берасьцейскай]], у [[Жлобін]]е зь [[Пецярбурска-Адэская чыгунка|Пецярбурска-Адэскай]], у Гомлі з [[Палескія чыгункі|Палескімі]] чыгункамі. Буйнымі чыгуначнымі станцыямі на Беларусі зьяўляліся [[Бярэзань]], [[Бабруйск]], [[Гомель]], [[Жлобін]], [[Менск]], [[Маладэчна]]. |
||
Важнае значэньне ў перавозках па чыгунцы адводзілася хлебным грузам. Сярэдняя загрузка таварнага вагона складала 600 [[пуд]]оў. Па Лібава-Роменскай чыгунцы ў [[1890]] року. было перавезена 1 085 019 пасажыраў. Збор зь іх склаў 1 281 144 руб. У [[1896]] року было ўжо перавезена 1 516 000 пасажыраў, а грузаў 185 623 пуды. Агульная сума валавога даходу склала 14 966 719 руб. У [[1910]] року было перавезена 3,5 млн. пасажыраў і 355 млн. пудоў грузаў. |

Радок 21: | Радок 21: | ||
[[Катэгорыя:Гісторыя Латвіі]] |
[[Катэгорыя:Гісторыя Латвіі]] |
||
[[Катэгорыя:Гісторыя Расеі]] |
[[Катэгорыя:Гісторыя Расеі]] |
||
[[Катэгорыя:Чыгунка]] |
Вэрсія ад 01:15, 7 студзеня 2009
Лібава-Роменская чыгунка — чыгуначнай лінія, якая ў 1877 — 1919 рокі зьвязвала беларускія губэрні Расейскай імпэрыі з партамі Балтыйскага мора і Ўкраінай.
Канцэсія на пабудову дарогі была перададзеная Галоўнаму таварыству расейскіх чыгунак у 1856 року, але тады яна не была пабудаваная праз адсутнасьць капіталу. Потым дамова была перададзеныя інжынэру фон Меку. Казной чыгунка выкупленая 1 траўня 1891 року.
Агульная працягласьць дарогі склала 1275 вёрстаў. Чыгунка ўводзілася ў эксплуатацыю асобнымі дзялянкамі: Лібава (Ліепая) — Кашадары, 294 вярсты, у верасьні 1871 року; Вялейка (Наўя — Вільня, цяпер мескі раён Вільні) — Менск, 173 вярсты, у студзені 1873 року; Менск — Бабруйск, 139,5 вярсты, у верасьні 1873 року; Бабруйск — Гомель, 141,8 вярсты, у лістападзе 1873 року; Гомель — Бахмач, 184 вярсты у студзені 1874 року. Дарога ўлучала таксама дзялянку Кашадары — Вільня Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі.
Скразны рух цягнікоў ад Лібавы да места Ромны пачаўся 15 ліпеня 1874 року. На тэрыторыі Беларусі дарога перакрыжоўвалася ў Менску з Маскоўска-Берасьцейскай, у Жлобіне зь Пецярбурска-Адэскай, у Гомлі з Палескімі чыгункамі. Буйнымі чыгуначнымі станцыямі на Беларусі зьяўляліся Бярэзань, Бабруйск, Гомель, Жлобін, Менск, Маладэчна.
Важнае значэньне ў перавозках па чыгунцы адводзілася хлебным грузам. Сярэдняя загрузка таварнага вагона складала 600 пудоў. Па Лібава-Роменскай чыгунцы ў 1890 року. было перавезена 1 085 019 пасажыраў. Збор зь іх склаў 1 281 144 руб. У 1896 року было ўжо перавезена 1 516 000 пасажыраў, а грузаў 185 623 пуды. Агульная сума валавога даходу склала 14 966 719 руб. У 1910 року было перавезена 3,5 млн. пасажыраў і 355 млн. пудоў грузаў.
Лібава-Роменская чыгунка ў 1911 року налічвала 444 паравозы, 439 пасажырскіх і 11 632 грузавыя вагоны. Разам з Маскоўска-Берасьцейскай, Рыга-Арлоўскай і Палескімі чыгункамі яна садзейнічала разьвіцьцю прамысловасьці, местаў, рынкавых адносінаў на Беларусі.
Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 року дарога была нацыяналізаваная і падпарадкаваная Наркамату шляхоў зносінаў РСФСР. У 1920 — 1921 частка Лібава-Роменскай чыгункі адышла да Латвіі, Летувы і Польшчы.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2002. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3. С.41-42