Кольцы Сатурна: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: fi:Saturnuksen renkaat
д робат зьмяніў: tr:Satürn'ün halkaları
Радок 82: Радок 82:
[[sl:Saturnovi obroči]]
[[sl:Saturnovi obroči]]
[[sv:Saturnus ringar]]
[[sv:Saturnus ringar]]
[[tr:Satürn‘ün halkaları]]
[[tr:Satürn'ün halkaları]]
[[uk:Кільця Сатурна]]
[[uk:Кільця Сатурна]]
[[zh:土星環]]
[[zh:土星環]]

Вэрсія ад 06:42, 4 студзеня 2009

Галоўныя кольцы Сатурна
Хвалі ў кольцах Сатурна

Кольцы Сатурна — канцэнтрычныя утварэньні рознай яркасьці, як бы ўкладзеныя адзін на аднаго, і ўтвараюць адзіную плоскую сістэму невялікай таўшчыні, якая размяшчаецца ў экватарыяльнай плоскасьці Сатурна. Кольца вакол Сатурна ўпершыню назіраў Г. Галілей у 1610, але з-за нізкай якасьці тэлескопа ён прыняў бачныя па баках плянэты часткі кольца за спадарожнікі Сатурна.

Прырода кольцаў

Правільнае апісаньне кольца Сатурна даў Х. Гюйгенс (1659), а Дж. Касіні неўзабаве паказаў, што яно складаецца з двух канцэнтрычных складнікаў — кольцаў А і В, падзеленых цёмным прамежкам (так званым «дзяленьнем Касіні»). Шмат пазьней (у 1850) амерыканскі астраном У. Бонд адкрыў унутранае слаба сьвятлае кольца С, а ў 1969 было выяўлена яшчэ больш слабое і блізкае да плянэты кольца D. Яркасьць кольца D не перавышае 1/20 яркасьці самога яркага кольца — кольца В. Кольцы размешчаныя на наступных адлегласьцях ад плянэты: А — ад 138 да 120 тыс. км, В — ад 116 да 90 тыс. км, С — ад 89 да 75 тыс. км і D — ад 71 тыс. км амаль да паверхні Сатурна.

Прырода кольцаў Сатурна стала яснай пасьля таго, як ангельскі фізык Дж. Максвел1859) і расейскі матэматык С. В. Ковалевская1885) рознымі метадамі давялі, што ўстойлівым існаваньне кольца вакол плянэты можа быць толькі ў тым выпадку, калі яно складаецца з сукупнасьці асобных малых цел: суцэльнае цьвёрдае або вадкае кольца было бы разарванае сілай прыцягненьня плянэты.

Гэтая тэарэтычная выснова ў канцы XIX стагодзьдзі была па-эмпірычнаму пацьверджаны незалежна адзін ад другога А. А. Белапольскім (Расея), Дж. Кілерам (ЗША) і А. Дэландрам (Францыя), якія сфатаграфавалі спектр Сатурна з дапамогай шчыліннага спектрографа і на аснове эфекту Доплера—Фіза выявілі, што вонкавыя часткі кольца Сатурна круцяцца павольней, чым унутраныя. Вымераныя хуткасьці апынуліся роўнымі тым, якія мелі бы спадарожнікі Сатурна, калі бы яны знаходзіліся на тых жа адлегласьцях ад плянэты.

Склад

На працягу 29,5 гадоў з Зямлі кольца Сатурна двойчы бачныя ў максімальным расчыненьні і двойчы надыходзяць пэрыяды, калі Сонца і Зямля знаходзяцца ў плоскасьці кольцаў, і тады кольцы альбо асвятляюцца Сонцам «з рабра», альбо яно для зямнога назіральніка відаць «з рабра». У гэты пэрыяд кольца амаль зусім не бачныя, што сьведчыць аб іх вельмі малой таўшчыні. Розныя даследнікі, засноўваючыся на візуальных і фотаметрычных назіраньнях і іх тэарэтычнай апрацоўцы, прыходзяць да заключэньня, што сярэдняя таўшчыня кольцаў складае ад 10 см да 10 км. Вядома, кольца такой таўшчыні ўбачыць з Зямлі «з рабра» немагчыма. Памеры цьвёрдых цел у кольцах ацэньваюцца ад да см з перавагай груд дыяметрам каля 1 м, што пацьвярджаецца й назіраным адлюстраваньнем радыёхваль ад кольцаў Сатурна.

Хімічны склад рэчыва кольцаў, відаць, аднолькавы ў усіх чатырох складнікаў, розная ў іх толькі ступень запаўненьня прасторы грудамі. Спектр кольцаў Сатурна істотна адрозніваецца ад спектру самога Сатурна; спектр паказвае на падвышаную адбівальную здольнасьць кольцаў у блізкай інфрачырвонай вобласьці (2,1 і 1,5 мкм), што адпавядае адлюстраваньню ад лёду . Можна лічыць, што целы, утваральныя кольцы Сатурна, альбо пакрытыя лёдам або шаццю, альбо складаюцца зь лёду. У апошнім выпадку масу ўсіх кольцаў можна ацаніць у г, гэта значыць на 5 парадкаў менш масы самой плянэты. Тэмпература кольцаў Сатурна, відаць, блізкая да раўнаважкай, гэта значыць да 80°К.

Па апошніх дадзеных, кольцы Сатурна хутка эвалюцыянуюць. Пры параўнаньні здымкаў "Касіні" і "Вояджэраў" былі выяўленыя істотныя зьмены, напрыклад, кольца D стала больш бляклым.


Асноўныя кольцы Сатурна
Назва Адлегласьць да цэнтра Сатурна (км) Шырыня (км) Названа ў гонар
Кольца D 67 000 - 74 500 7 500  
Кольца C 74 500 - 92 000 17 500  
Шчыліна Кулона 77 800 100 Шарль Кулон ???
Шчыліна Максвела 87 500 270 Джэймс Клерк Максвел
Кольца B 92 000 - 117 500 25 500  
Дзяленьне Касіні 117 500 - 122 200 4 700 Джавані Касіні
Шчыліна Гюйгенса 117680 285 - 440 Хрысціян Гюйгенс
Кольца A 122 200 - 136 800 14 600  
Дзяленьне Энкле 133 570 325 Іяган Энкле
Шчыліна Кілера 136 530 35 Джэймс Кілер
R/2004 S 1 137 630 ?  
R/2004 S 2 138 900 ?  
Кольца F 140 210 30 - 500  
Кольца G 165 800 - 173 800 8 000  
Кольца E 180 000 - 480 000 300 000  

Вонкавыя спасылкі

Кольцы Сатурнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў