Радыян: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ta:ஆரையம்
д робат дадаў: fa:رادیان
Радок 32: Радок 32:
[[et:Radiaan]]
[[et:Radiaan]]
[[eu:Radian]]
[[eu:Radian]]
[[fa:رادیان]]
[[fi:Radiaani]]
[[fi:Radiaani]]
[[fr:Radian]]
[[fr:Radian]]

Вэрсія ад 10:20, 27 сьнежня 2008

Радыя́н (ад лат. radius - прамень, радыюс) — асноўная адзінка вымярэньня плоскіх кутоў у сучаснай матэматыцы. Радыян вызначаецца як кутняя велічыня дугі адзінкавай даўжыні на адзінкавай акружнасьці. Такім чынам, велічыня поўнага кута роўная 2π радыян.

Паколькі даўжыня дугі акружнасьці прапарцыйная яе кутняй меры і радыюсу, даўжыня дугі акружнасьці радыюсу R і кутняй велічыні α, вымеранай у радыянах, роўная Rα.

Так як велічыня кута, выяўленая ў радыянах, роўная стаўленьню даўжыні дугі акружнасьці да даўжыні яе радыюсу, радыян — велічыня беспамерная. Таму пазначэньне радыяна (рад) часта апускаецца.

Відавочна, 180° = π. Адгэтуль выцякае трывіяльная формула пераліку з градусаў, хвілін і сэкунд у радыяны і наадварот.

α[рады] = (π / 180) × α[°]
α[°] = (180 / π) × α[рады]

дзе: α[рады] — кут у радыянах, α[°] — кут у градусах.

1 рад = 57.2957795°