Алесь Аркуш: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Shao (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Shao (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
[[image:Arkush.jpg|frame|Алесь Аркуш]]
'''Аркуш, Алесь''' (нарадзіўся 28 траўня [[1960]]) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец.
'''Аркуш, Алесь''' (нарадзіўся 28 траўня [[1960]]) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец.



Вэрсія ад 23:22, 26 красавіка 2006

Аркуш, Алесь (нарадзіўся 28 траўня 1960) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец.

Нарадзіўся ў Жодзіна. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурную суполку «Тутэйшыя». У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў. Выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і зборніка эсэістыкі «Выпрабаваньне развоем» (2000). Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Сталы аўтар тыднёвіка «Наша Ніва» і часопіса «Arche».