Іван Ціхан: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія |
→Вонкавыя спасылкі: катэгорыі |
||
Радок 53: | Радок 53: | ||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія атлеты і атлеткі]] |
[[Катэгорыя:Беларускія атлеты і атлеткі]] |
||
[[Катэгорыя:Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях-2004]] |
|||
[[Катэгорыя:Атлеты на летніх Алімпійскіх гульнях-2008]] |
|||
[[be:Іван Ціхан]] |
[[be:Іван Ціхан]] |
Вэрсія ад 00:51, 12 сьнежня 2008
Алімпійскія ўзнагароды | ||
Лёгкая атлетыка (мужчыны) | ||
Срэбра | 2004 | Кіданьне молата |
Бронза | 2008 | Кіданьне молата (пазбаўлены) |
Іван Ціхан (нарадзіўся 24 ліпеня 1976 году) — беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету (2003, 2005, 2007), срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў у Атэнах (2004).
Біяграфія
Іван Ціхан нарадзіўся ў вёсцы Гласевічы Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цяпер жыве ў Горадні. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў Растове (Расея) у расейскага трэнэра Сяргея Літвінава.
Кар'ера
Спартовыя дасягненьні
- Трохкратны чэмпіён сьвету (Парыж-2003, Хэльсынкі-2005, Асака-2007)
- Срэбны прызэр Алімпіяды ў Атэах-2004 — 79 м 81 см
- Бронзавы прызэр Алімпіяды ў Пэкіне-2008 (пазбаўлены) — 81 м 51 см
- Заняў 4-ае месца на Алімпіядзе ў Сыднэі-2000
- Уладальнік лепшых вынікаў сэзону ў сьвеце ў кіданьні молата ў 2004-05 і 2007
- Чэмпіён Эўропы 2006 году
- Чэмпіён Эўропы ў зачыненым памяшканьні 2005 году
Хроніка
Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні 2003 году на чэмпіянаце сьвету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.
У 2005 годзе ў Хэльсынкі заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам Вадзімам Дзевятоўскім яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83,89 мэтра. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82,60 мэтра.
Іван Ціхан - чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтра, што ўсяго на адзін сантымэтар горш сусьветнага рэкорда савецкага атлета Юрыя Сядых, усталяванага ў далёкім 1986 годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з допінгам.
На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.
У 2006 годзе ў Гётэборгу Ціхан выйграў эўрапейскае першынство, а ў 2007 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Осацы з вынікам 83,63 мэтра ў трэці раз стаў чэмпіёнам сьвету.
Дыскваліфікацыя
11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Івана Ціхана на два года, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне бронзавы мэдаль будзе перададзены Коджы Мурафушы.
Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.
Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Ціхана, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала дадатны вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лазане.
16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіла свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.
Асабістыя зьвесткі
- Рост — 185 см
- Вага — 105 кг
- Асабісты рэкорд (2005) — 86 м 73 см.