Ёсіф Лянгбард: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Wouk (гутаркі | унёсак)
пачатак
 
Wouk (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 26: Радок 26:
* [[Дом Саветаў (Магілёў)|Дом Саветаў ў Магілёве]] ([[1938]]-[[1940]])
* [[Дом Саветаў (Магілёў)|Дом Саветаў ў Магілёве]] ([[1938]]-[[1940]])
* [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Менск)|Акадэмія навук БССР у Менску]] разам з [[Георгій Лаўроў|Г. Лаўровым]]
* [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Менск)|Акадэмія навук БССР у Менску]] разам з [[Георгій Лаўроў|Г. Лаўровым]]



<gallery>
<gallery>
Радок 33: Радок 34:
Выява:Belarus-Minsk-Opera and Ballet Theatre-2.jpg
Выява:Belarus-Minsk-Opera and Ballet Theatre-2.jpg
</gallery>
</gallery>



== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 19:59, 1 сьнежня 2008

Іосіф Лянгбард (Іосіф Рыгоравіч) (6(18) студзеня 1882, Бельск Гарадзенскай губэрніі, цяпер Бельск-Падляскі, Польшча, - 3 студзеня 1951, Ленінград) - беларускі савецкі архітэктар габрэйскага паходжаньня, пэдагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1882 годзе ў мястэчку Бельск ў сям'і Гірша Лянгбарда. Бацька бачыў будучыню для сына ў камэрцыі, аднак малы Іосіф любіў маляваць. Бліскуча скончыўшы мясцовую гімназію ён паступае на архітэктурнае аддзяленьне Адэскай мастацкай вучэльні, а ў 1907 перабіраецца ў Санкт-Пецярбург, дзе пасьпяхова вытрымлівае іспыты Пецярбурскую акадэмію мастацтваў на архітэктурны факультэт. Сем гадоў працягвалася яго вучоба ў Пецярбургу, а архітэктура расейскай паўночнай сталіцы моцна паўплывала на далейшую творчасьць архітэктара. Сярод настаўнікаў Лянгбарда быў слынны Аляксандр Памеранцаў (будынак ГУМа ў Маскве). Менавіта пад яго кіраўніцтвам Лянгбард у 1914 абараняе дыплёмны праект "Будынак дзяржаўнага савету".

У час Першай сусьветнай вайны Лянгбард працуе на фронце ў якасьці начальніка інжынэрнага атраду. пад яго кіраўніцтвам ў гэты час паўстаюць земская ўправа ў Кастраме, сельскагаспадарчы музэй і тэатр мініяцюраў у Петраградзе. Па заканчэньні вайны ён робіцца выканаўцам працаў будаўнічай канторы пры аддзеле аховы здароўя ў Петраградзе.

У пачатку 1930-ых лянгбард атрымлівае першыя буйныя замовы на будаўніцтва ў Беларусі і Ўкраіне. Першым праектам рэалізаваным лянгбардам па прыездзе ў Менск, сталіцу тагачаснай БССР, стала будаўніцтва блізу 40 драўляных павільёнаў для Ўсебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы. Пасьля гэтага яго запрашаюць да праектаваньня забудовы цэнтральнай часткі горада. Лянгбард прапануе макеты трох будынкаў: Дом ўраду, Тэатр опэры і балету і Дом Чырвонай Арміі (сучасны Дом афіцэраў). Праект Дому ўраду быў падрыхтаваны і зацьверджаны ў 1929 годзе, а з 1930 па 1934 гады ён быў рэалізаваны. Перад ім быў пастаўлены помнік У. Леніну, распрацаваны лянгбардам разам з Ленінградзкім скульптарам М. Манізерам. За гэты ансамбль іосіф Лянгбард атрымаў званьне "заслужанага дзеяча мастацтваў БССР".

У 1935 годзе Лянгбарду было даручана распрацаваць праект Дому Саветаў ў Магілёве, куды неўзабаве меркавалася перанесьці сталіцу БССР. Будынак узводзіцца ў 1938-1940-ыя гады. Пачынаючы з 1933 рэалізоўваюцца яшчэ два праекты архітэктара: Тэатр опэры і балету на месцы былога Траецкага кірмашу і Дом Чырвонай Арміі на падмурках колішняга архіерэйскага палацу. У 1935 годзе Лянгбард бярэцца за перапрацоўку праекту Акадэміі навук БССР, распрацаваны Г. Лаўровым.

Пад час вайны працаваў над маскіроўкай будынкаў у Ленінградзе, жыў у Яраслаўскай вобласьці. У 1944 годзе вяртаецца ў разбураны Менск. Працаваў над плянамі рэканструкцыі Менску і Гомеля. У 1949 годзе за гэтую працу атрымаў "Ордэн Гонару". Разам з М. Бакланавым распрацоўваў праект кінатэатру "Перамога", скончанага ў 1950-ым годзе.

Памёр 3 студзеня 1951 года ў Ленінградзе.

Творчасьць

Іосіф Лянгбард быў прыхільнікам вэртыкальных архітэктурных вырашэньняў. "Гарызантальная форма ўяўляецца як стан спячага альбо мёртвага чалавека, што адмоўны ўзьдзейнічае, - адзначаў ён, між тым як вэртыкальнае становішча ўвасабляе жыцьцё, бодрасьць і сілу, яно супрацьстаіць цяге да зямлі".


Вонкавыя спасылкі

Ёсіф Лянгбардсховішча мультымэдыйных матэрыялаў