Сабор Сьвятога Мікалая (Бабруйск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: '''Сьвята-Мікольскі сабор''' - праваслаўная царква ў Бабруйску, катэдральны сабор [[Бабруйск...
 
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 3: Радок 3:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==


Першыя ўзгадкі пра царкву тычацца [[16 стагодзьдзе|XVI ст]]. Неўзабаве пасьля падпісаньня ў [[1596]] [[Берасьцейская вунія|Берасьцейскае вуніі]] царква стала [[уніяцтва|ўніяцкай]], якой заставалася да [[Другая сусьветная вайна|Другога падзелу Рэчы Паспалітай]], калі ў [[1795]] [[Расейская імпэрыя|расейскімі ўладамі]] яна была зноў пераробленая пад праваслаўную.
Першыя ўзгадкі пра царкву тычацца [[16 стагодзьдзе|XVI ст]]. Неўзабаве пасьля падпісаньня ў [[1596]] [[Берасьцейская вунія|Берасьцейскае вуніі]] царква стала [[уніяцтва|ўніяцкай]], якой заставалася да [[Другая падзел Рэчы Паспалітай|Другога падзелу Рэчы Паспалітай]], калі ў [[1795]] [[Расейская імпэрыя|расейскімі ўладамі]] яна была зноў пераробленая пад праваслаўную.


Да [[1812]] царква знаходзілася каля ракі [[Бярэзіна]]. Але ў сувязі з будаўніцтвам [[Бабруйская фартэцыя|Бабруйскае фартэцыі]] царква была перанесеная на Парыцкі фарштат, адкуль у [[1829]] яе перанесьлі на Менскі фарштат. У [[1835]] быў узьведзены новы драўляны будынак царквы. На месцы ж першапачатковага знаходжаньня царквы была пабудаваная Рагачоўская брама фартэцыі.
Да [[1812]] царква знаходзілася каля ракі [[Бярэзіна]]. Але ў сувязі з будаўніцтвам [[Бабруйская фартэцыя|Бабруйскае фартэцыі]] царква была перанесеная на Парыцкі фарштат, адкуль у [[1829]] яе перанесьлі на Менскі фарштат. У [[1835]] быў узьведзены новы драўляны будынак царквы. На месцы ж першапачатковага знаходжаньня царквы была пабудаваная Рагачоўская брама фартэцыі.

Вэрсія ад 16:05, 7 лістапада 2008

Сьвята-Мікольскі сабор - праваслаўная царква ў Бабруйску, катэдральны сабор Бабруйскае й Быхаўскае япархіі.

Гісторыя

Першыя ўзгадкі пра царкву тычацца XVI ст. Неўзабаве пасьля падпісаньня ў 1596 Берасьцейскае вуніі царква стала ўніяцкай, якой заставалася да Другога падзелу Рэчы Паспалітай, калі ў 1795 расейскімі ўладамі яна была зноў пераробленая пад праваслаўную.

Да 1812 царква знаходзілася каля ракі Бярэзіна. Але ў сувязі з будаўніцтвам Бабруйскае фартэцыі царква была перанесеная на Парыцкі фарштат, адкуль у 1829 яе перанесьлі на Менскі фарштат. У 1835 быў узьведзены новы драўляны будынак царквы. На месцы ж першапачатковага знаходжаньня царквы была пабудаваная Рагачоўская брама фартэцыі.

У 1879 да прыходу царквы належылі жыхары Бабруйску з фарштатамі й хутарамі, вёскі Арновічы, Пісчакі, Канчані, Думаноўшчына, Ясны Лес, Вялічкава, Даманава. Агульная колкасьць прыхажанаў была 2069 мужчыны й 2055 жанчын. Протоярэем царквы быў Фёдар Смоліч, дапаможным сьвятаром быў Іосіф Яхімовіч. Пры царкве была прыходзкая вучэльня з жаночай зьменай.

У 1892-1894 быў пабудаваны новы касенны будынак царквы. Да царквы належылі: Сьвята-Георгіўская царква (Думаноўшчына), Сьвята-Мікалаеўская царква (хутар Лукі), збудаваная ў 1826; Сафійская царква, Сьвята-Духаўская царква (1901) , капліцы ў вёсцы Ясны Лес.

За савецкім часам царква была зачыненая, але аднавіла сваю дзейнасьць падчас ВАВ. На прылеглай да цэрквы тэрыторыі былі зробленыя нямецкія могілкі. У 1964 царква была зачыненая, а ейны будынак быў перароблены пад басэйн. 1 жніўня 2003 увесь будынак царквы перадалі вернікам. Адначасова пачалося яе аднаўленьне.

Сучасны стан

У царкве два прастолы: першы асьвячоны ярэйскім чынам у 2001, 2-і у 2007 архірэйскім чынам. Пры царкве маюцца нядзельная школа, сястрыцтва, казацтва, бібліятэка. Клірыкі - плябан протаярэй Аляксандар Палуянаў, ярэй Міхаіл Пракоф'еў, ярэй Аляксей Болатаў, ярэй Віктар Смычнік , дыякан Міхаіл Ярмаловіч.

Вонкавыя спасылкі