Гексозы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gabix (гутаркі | унёсак)
д правапіс
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Гексоза перанесеная ў Гексозы: Артыкул пра клас злучэньняў
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:56, 17 сакавіка 2006

Гексо́за - агульны хімічны назоў кляса шасьцівугляродных монасахарыдаў, гэта значыць, монасахарыдаў, агульнай формулай якіх зьяўляецца C6(H2O)6, або C6H12O6. Тыповымі прыкладамі гексозаў зьяўляюцца D-глюкоза, D-маноза, D-фруктоза, сарбітол, D-глюказамін.

Яны маюць або альдэгідную функцыянальную групу ў пазыцыі 1 (альдагексозы), або кетонавую функцыянальную групу ў пазыцыі 2 (кетагексозы).

Альдагексозы маюць чатыры хіральныя цэнтры і, такім чынам, 16 магчымых стэрэаізамэраў. Зь іх толькі 3 трапляюцца ў прыродзе — D-глюкоза, D-галяктоза і D-маноза.

Кетагексозы маюць 3 хіральныя цэнтры і, такім чынам, 8 магчымых стэрэаізамэраў. Зь іх у прыродзе трапляюцца толькі 4 D-ізамэры — D-фруктоза, D-псыкоза, D-сарбоза і D-тагатоза.

Толькі натуральныя гексозы могуць фэрмэнтавацца дражджамі.