Дамінік Грушаўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 39: Радок 39:
|title=[[Апостальская нунцыятура ў Беларусі|Апостальскія нунцыі ў Беларусі]]
|title=[[Апостальская нунцыятура ў Беларусі|Апостальскія нунцыі ў Беларусі]]
|years=[[1996]]-[[2001]]
|years=[[1996]]-[[2001]]
|before=[[Агастына Маркета]]|after=[[Іван Этэравіч]]}}
|before=[[Агастына Маркета]]|after=[[Іван Юркавіч]]}}
{{end box}}
{{end box}}



Вэрсія ад 00:30, 1 лістапада 2008

Дамінік Грушоўскі (па-славацку: Dominik Hrušovský; 1 чэрвеня 1926, Вялікая Маня, раён Нове Замкі, Нітранскі край, Славаччына) - рымска-каталіцкі й славацкі грамадзка-культурны дзеяч.

Дзяцінства й адукацыя

Сын Томаша й Марыі Гудэцавай, брат Яна, Бэнэдыкта й Эмануэля. У 1932-1937 навучаўся ў пачатковай школе, у 1937-1938 у гімназіі ў Златых Мараўцах, у 1938-1945 у гімназіі ў Шуранах. У 1945 паступіў на Рымска-каталіцкі кірыла-мяфодзеўскі факультэт у Славацкім унівэрсытэце. У 1946 накіраваны навучацца ў Рым, дзе навучаўся ў Папескім калегіюме сьв. Яна Непамука, Папескім Лятэранскім унівэрсытэце. У 1946-1947 вывучаў філязофію, у 1947-1951 тэалёгію. 19 чэрвеня 1951 атрымаў ступень доктара тэалёгіі. У 1954-1955 скончыў 5-ы факультэт тэалягічнага факультэту.

Ксёндз

Стаў сьвятаром 23 сьнежня 1950 у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну, служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як каплан у парафіі П'евэ дзі Альпага (кастрычнік 1951-сьнежань 1953), пасьля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (сьнежань 1953-жнівень 1955). Ад 1955 прафэсар Папескае рэгіянальнае духоўнае сэмінарыі ў Вітэрбе, выкладаў філязофію (1955-1959) і дагматыку (1959-1962).

У 1947-1962 быў адным з заснавальнікаў славацкае службы Радыё Ватыкану. У 1962-1966 кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў Парыжы ў якасьці адміністратара славакаў Парыскае архідыяцэзіі. На францускім радыё штотыдзень выпускаў перадачы, у якіх знаёміў славакаў з культурнымі й рэлігійнымі асаблівасьцямі краіны. У 1966-1992 супрацоўнічаў з Славацкім таварыствам сьвятых Кірыла й Мяфодзя ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу "Hlasy z Ríma". 1 сакавіка 1973-31 сьнежня 1992 старшыня таварыства. 17 чэрвеня 1975-31 сьнежня 1992 апостальскі адміністратар славакаў замежжа. 8 лістапада 1981 сустракаў у Таварыстве папежа Яна Паўла ІІ, які прыехаў сюды, каб наведаць адзін з цэнтраў шанаваньня Кірыла й Мяфодзя - патронаў Эўропы. 18 сьнежня 1982 менаваны на біскупа Тубіі, высьвечаны на біскупа 6 студзеня 1983 у Базыліцы сьв. Пятра ў Рыме. Увесь гэты час ізноў супрацоўнічаў на Радыё Ватыкану.

У 1992 вярнуўся ў Славаччыну. 24 верасьня 1992 прызначаны дапаможным біскупам Браціслаўска-Трнаўскае архідыяцэзіі, 17 сьнежня 1992 яе генэральным вікарыем. У 1993-27 ліпеня 1995 гэнэральны сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Славаччыны, да 15 красавіка 1996 выконваў функцыі старшыні камісіі Канфэрэнцыі па справах славацкае дыяспары. У 1995-1996 сябар Папескае рады па духоўных справах мігрантаў і ўцекачоў.

15 красавіка 1996 прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь, даверчыя граматы ўручыў 22 траўня 1996. 28 ліпеня 2001 пакінуў гэтую пасаду.

Пераклаў шмат рэлігійных тэкстаў на славацкую мову. Друкаваўся ў часопісах: "Diakonia-Slovenský kňaz", "Hlasy z Ríma", "Jednota", "Kanadský Slovák", "Katolícke noviny", "Magnifikat", "Most", "Slovák v Amerike", "Slovenské hlasy z Ríma", "Verbum".

Узнагароды

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Start box Шаблён:Succession box Шаблён:End box

Шаблён:Start box Шаблён:Succession box Шаблён:End box