Дамінік Грушаўскі: розьніца паміж вэрсіямі
пераклад са славацкае |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
== Ксёндз == |
== Ксёндз == |
||
Стаў сьвятаром 23 сьнежня 1950 у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну, служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як каплан у парафіі П'евэ дзі Альпага (кастрычнік 1951-сьнежань 1953), пасьля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (сьнежань 1953-жнівень 1955). Ад 1955 прафэсар Папескае рэгіянальнае духоўнае сэмінарыі ў Вітэрбе, выкладаў філязофію (1955-1959) і дагматыку (1959-1962). |
|||
У 1962-1966 кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў Парыжы ў якасьці адміністратара славакаў Парыскае архідыяцэзіі. У 1966-1992 супрацоўнічаў з Славацкім таварыствам сьвятых Кірыла й Мяфодзя ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу "Hlasy z Ríma". 1 сакавіка 1973-31 сьнежня 1992 старшыня таварыства. 17 чэрвеня 1975-31 сьнежня 1992 апостальскі адміністратар славакаў замежжа. |
|||
[[sk:Dominik Hrušovský]] |
[[sk:Dominik Hrušovský]] |
Вэрсія ад 00:21, 31 кастрычніка 2008
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Дамінік Грушоўскі (па-славацку: Dominik Hrušovský; 1 чэрвеня 1926, Вялікая Маня, раён Нове Замкі, Нітранскі край, Славаччына) - рымска-каталіцкі й славацкі грамадзка-культурны дзеяч.
Дзяцінства й адукацыя
Сын Томаша й Марыі Гудэцавай, брат Яна, Бэнэдыкта й Эмануэля. У 1932-1937 навучаўся ў пачатковай школе, у 1937-1938 у гімназіі ў Златых Мараўцах, у 1938-1945 у гімназіі ў Шуранах. У 1945 паступіў на Рымска-каталіцкі кірыла-мяфодзеўскі факультэт у Славацкім унівэрсытэце. У 1946 накіраваны навучацца ў Рым, дзе навучаўся ў Папескім калегіюме сьв. Яна Непамука, Папескім Лятэранскім унівэрсытэце. У 1946-1947 вывучаў філязофію, у 1947-1951 тэалёгію. 19 чэрвеня 1951 атрымаў ступень доктара тэалёгіі. У 1954-1955 скончыў 5-ы факультэт тэалягічнага факультэту.
Ксёндз
Стаў сьвятаром 23 сьнежня 1950 у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну, служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як каплан у парафіі П'евэ дзі Альпага (кастрычнік 1951-сьнежань 1953), пасьля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (сьнежань 1953-жнівень 1955). Ад 1955 прафэсар Папескае рэгіянальнае духоўнае сэмінарыі ў Вітэрбе, выкладаў філязофію (1955-1959) і дагматыку (1959-1962).
У 1962-1966 кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў Парыжы ў якасьці адміністратара славакаў Парыскае архідыяцэзіі. У 1966-1992 супрацоўнічаў з Славацкім таварыствам сьвятых Кірыла й Мяфодзя ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу "Hlasy z Ríma". 1 сакавіка 1973-31 сьнежня 1992 старшыня таварыства. 17 чэрвеня 1975-31 сьнежня 1992 апостальскі адміністратар славакаў замежжа.