Гаспадарскі суд Вялікага Княства Літоўскага: розьніца паміж вэрсіямі
Новая старонка: '''Гаспадарскі Суд''' або '''Вялікакняжацкі Суд''' — вышэйшы судовы орган [[Вялікае Княства Літо... |
д артаграфія |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
Таксама ён зацьвярджаў пастановы [[камісарскі суд|камісарскіх судоў]]. |
Таксама ён зацьвярджаў пастановы [[камісарскі суд|камісарскіх судоў]]. |
||
З той прычыны, што да [[1529]] [[год|року]] ў дзяржаве не існавала інстанцыйнага парадку разгляду справаў, да Гаспадарскага Суду мог зьвяртацца шляхціц, што вяло да набіраньня значнай колькасьці справаў і валакіты ў іх разглядзе. [[Першы Статут ВКЛ|Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 року]] абмежаваў магчымасьць непасрэднага звароту ў Гаспадарскі Суд і абавязаў зьвяртацца спачатку ў мясцовыя суды паводле іх юрысдыкцыі (прысуду). [[Другі Статут ВКЛ|Статуты 1566]], [[Трэці Статут ВКЛ|1588]] [[год|рокаў]] і соймавыя пастановы [[1542]] і [[1551]] [[год|рокаў]] замацавалі і канкрэтызавалі такі парадак. |
З той прычыны, што да [[1529]] [[год|року]] ў дзяржаве не існавала інстанцыйнага парадку разгляду справаў, да Гаспадарскага Суду мог зьвяртацца любы шляхціц, што вяло да набіраньня значнай колькасьці справаў і валакіты ў іх разглядзе. [[Першы Статут ВКЛ|Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 року]] абмежаваў магчымасьць непасрэднага звароту ў Гаспадарскі Суд і абавязаў зьвяртацца спачатку ў мясцовыя суды паводле іх юрысдыкцыі (прысуду). [[Другі Статут ВКЛ|Статуты 1566]], [[Трэці Статут ВКЛ|1588]] [[год|рокаў]] і соймавыя пастановы [[1542]] і [[1551]] [[год|рокаў]] замацавалі і канкрэтызавалі такі парадак. |
||
У якасьці апэляцыйнай інстанцыі Гаспадарскі Суд разглядаў скаргі на пастановы [[замкавы суд|замкавых]], [[земскі суд|земскіх]], [[падкаморны суд|падкаморных]] і [[войтаўска-лаўніцкі суд|войтаўска-лаўніцкіх]] судоў. |
У якасьці апэляцыйнай інстанцыі Гаспадарскі Суд разглядаў скаргі на пастановы [[замкавы суд|замкавых]], [[земскі суд|земскіх]], [[падкаморны суд|падкаморных]] і [[войтаўска-лаўніцкі суд|войтаўска-лаўніцкіх]] судоў. |
Вэрсія ад 22:19, 20 кастрычніка 2008
Гаспадарскі Суд або Вялікакняжацкі Суд — вышэйшы судовы орган Вялікага Княства Літоўскага. Склад суду ня быў дакладна вызначаны ў законе. Справы ў ім разглядаў Вялікі Князь (Гаспадар) і Паны-Рада. Колькасьць радных паноў на судзе магла быць рознай, але прысутнасьць 2 — 3 была абавязковай.
Па першай інстанцыі да 1564 року Гаспадраскі Суд разглядаў:
- справы па пазовах буйных фэадалаў і асобаў, якія мелі адмысловыя граматы на вызваленьне ад падсуднасьці іншых судоў.
- справы пра дзяржаўную здраду, злачынствы і злоўжываньні службовых асобаў, самавольны захоп дзяржаўных маёнткаў, зямель і прыбыткаў.
- справы па пазовах, якія закраналі інтарэсы казны.
- справы пра пазбаўленьне шляхецкіх правоў.
- спрэчкі пра прыналежнасьць да прывілеяваных саслоўяў.
Таксама ён зацьвярджаў пастановы камісарскіх судоў.
З той прычыны, што да 1529 року ў дзяржаве не існавала інстанцыйнага парадку разгляду справаў, да Гаспадарскага Суду мог зьвяртацца любы шляхціц, што вяло да набіраньня значнай колькасьці справаў і валакіты ў іх разглядзе. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 року абмежаваў магчымасьць непасрэднага звароту ў Гаспадарскі Суд і абавязаў зьвяртацца спачатку ў мясцовыя суды паводле іх юрысдыкцыі (прысуду). Статуты 1566, 1588 рокаў і соймавыя пастановы 1542 і 1551 рокаў замацавалі і канкрэтызавалі такі парадак.
У якасьці апэляцыйнай інстанцыі Гаспадарскі Суд разглядаў скаргі на пастановы замкавых, земскіх, падкаморных і войтаўска-лаўніцкіх судоў.
З утварэньнем у 1581 року Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага да яго перайшла частка функцыяў Гаспадарскага Суду.
Літаратура
- Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: С.В. Кузьмін і інш. - Мн.:БелЭн, 1992. - 636 с.