Пціч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
Радок 1: Радок 1:
{{Шаблён:Рака
{{Рака
| назва = Промша
| назва = Промша
| арыгінальная_назва =
| арыгінальная_назва =

Вэрсія ад 02:42, 18 кастрычніка 2008

Рака
Промша
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Нарэйкі
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць, Менская вобласьць і Гомельская вобласьць
Даўжыня 421 км
Сярэднегадавы сьцёк 49,7 м³/с
Плошча басэйну 9470 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Пціч — рака ў Менскай, Магілёўскай і Гомельскай абласьцях Беларусі, левы й найвялікшы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 421 км. Плошча вадазбору 9470 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 49,7 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 176 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвескі

Пачынаецца на вышыні 295 м па-над узроўнем мора за 1 км на захад ад вёскі Нарэйкі Койданаўскага раёну, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Багрымавічы Петрыкаўскага раёну. Высокая плынь ў межах Менскага ўзвышша, сярэдняя — на захадзе Цэнтральнабярэзінскай раўніны, нізкая — на нізіне Прыпяцкае Палесьсе.

Паводле будовы даліна і рэчышча падзяляюцца на 2 дзялянкі: верхні (ад вытоку да вёскі Дараганава Асіповіцкага раёну, 203 км) і ніжні (ад вёскі Дараганава да вусьця, 218 км). Даліна на ўсім працягу пераважна трапэцападобная (шырыня ад 1,5 км да 5,5 км, у вытоку да 0,1 км), у нізоўі невыразная. Абалона двухбаковая, яе шырыня да вёскі Гарадзішча Менскага раёну ад 60 м да 300 м, ніжэй 1 — 3 км, каля вёскі Пясчанка Асіповіцкага раёну да 5 км.

Рэчышча вольна мэандруе, разгаліноўваецца пратокамі, якія ўтвараюць выспы. Яго шырыня ў высокай плыні да вусьця ракі Асачанка (85 км ад вытоку) 5 — 10 м, ніжэй 20 — 45 м, у нізкай плыні 45 — 70 м.

Разводзьдзе ў канцы сакавіка, у высокай плыні каля 40 дзён, у нізкай 84 дні. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,4 — 3,2 м, найвялікшая — 3,7 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. У час веснавога разводзьдзя частка вады з Пцічы пераліваецца ў Сьвіслач празь Цітаўку і Трэмлю. Каля вёскі Лучыца Петрыкаўскага раёну (60 км ад вусьця) найвялікшы расход вады 800 м³/с (1931), найменшы 5,76 м³/с (1915).

Расьліннасьць прадстаўленая зьмяшаным лесам. Лясістасьць – 35%. Балоты ў асноўным нізінныя, распаўсюджаныя ў сярэдняй і ніжняй частках вадазбору. Азёраў мала (<1%). У большасьці гэта невялікія, нярэдка абалонавыя, дробныя, зарослыя вадаёмы.

Крыніцы