Дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы''' фармуюцца ва ўмовах пераўві... |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 18:09, 15 кастрычніка 2008
Дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы фармуюцца ва ўмовах пераўвільгатненьня карбанатнымі грунтавымі водамі ў выніку ўзаемнага дзеяньня дзярновага і балотнага глебаўтваральных працэсаў.
У Беларусі яны займаюць каля 9 % тэрыторыі і сустракаюцца на ўскраінах тарфяна-балотных масіваў, а таксама ў бяссьцёкавых лагчынах з неглыбокім заляганьнем цьвёрдых грунтавых водаў.
Дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы маюць слабакіслую або нэўтральную рэакцыю, утрымліваюць каля 6 % гумусу і нязначную колькасьць фосфару і калію. У цэлым гэтыя глебы даволі ўрадлівыя, але патрабуюць гідратэхнічнай мэліярацыі.
Крыніца
- Каропа Г.Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. – Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2004. – 107 с.