Мікалай Абрамовіч: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
[[Катэгорыя:Чашнікі ВКЛ]] |
[[Катэгорыя:Чашнікі ВКЛ]] |
||
[[Катэгорыя:Генэралы артылерыі ВКЛ]] |
[[Катэгорыя:Генэралы артылерыі ВКЛ]] |
||
[[ |
[[en:Mikołaj Abramowicz]] |
||
[[lt:Mikalojus Abrahamovičius]] |
|||
[[pl:Mikołaj Abramowicz (wojewoda trocki)]] |
Вэрсія ад 00:10, 9 кастрычніка 2008
Мікалай Абрамовіч (?-люты 1651) - дзяржаўны й вайсковы дзеяч ВКЛ, дыплямат. З шляхецкага роду Абрамовічаў, сын Яна Абрамовіча, бацька Самуэля Абрамовіча.
У 1603, пасьля сьмерці бацькі, аддадзены на выхаваньне на двор біржанскіх Радзівілаў. Магчыма, вывучаў артылерыю й інжынэрыю. У 1-й палове 1620-х ваяваў супраць швэдаў у Курляндыі і Інфлянтах у войску Крыштапа Радзівіла, дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай (пад ягонай камандай служыў Кжыштаф Арцішэўскі). У 1625 вызначыўся пры ўзяцьці перадмесьця Рыгі, у 1626 у бітве пад Гневам, дзе фактычна замяніў няздольнага Януша Тышкевіча. У 1626-1627 ваяваў супраць швэдаў на Памор'і й у Прусіі. У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1632-1634 гадоў са студзеня 1633 камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, ад 1634 старшы над гарматай (ад 1640 называўся генэрал артылерыі ВКЛ), камандэр калёны ў маршы на горад Белы. Камісар пры заключэньні Палянаўскага міру 1634 году.
Староста старадубскі ў 1636-1647, мядзелскі й курклійскі; неаднаразова абіраўся паслом на соймы й дэпутатам Трыбуналу ВКЛ. Чашнік ВКЛ у 1638-1640, кашталян мсьціслаўскі ў 1640-1643, ваявода мсьціслаўскі 1643-1647 і троцкі ад 1647.
У 1646 прызначаны камісарам на перамовах з Масквой й на даручэньне караля перадаў Расеі Трубчэўскую воласьць, за што трыбунальскім судом прысуджаны да штрафу 60 тысяч злотых і сьмяротнага пакараньня. Справу заспакоілі перадчай ВКЛ ад Польшчы гарадоў Лоеў і Любеч. У 1648 прызначаны камісарам для перамоваў із Швэцыяй.
Адзін з кіраўнікоў кальвіністых ВКЛ. У 1631 падараваў Літоўскаму сыноду двор у Слуцку пад канвікт для вучняў гімназіі. Старшыня правінцыйнага сыноду 1644.
Апроч бацькавых маёнткаў (Варняны, Дубнікі й Язаў у Віленскім павеце, Сьвіраны, Сураж і Кабыльнік у Ашмянскім) меў Мглін і Дрокаў у Старадубскім павеце, Лебедзева ў Ашмянскім павеце, Холмеч у Рэчыцкім павеце, маёнткі ў Кіеўскім ваяводзтве.
- Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»