Розьніца паміж вэрсіямі «Народы Дагестану»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
вікіфікаваць, катэгорыя
(Новая старонка: '''Насельніцтва Дагестану''' адзначаецца надзвычайнай стракатасьцю складу, але ў цэлым — адз...)
 
(вікіфікаваць, катэгорыя)
{{Вікіфікаваць}}
'''Насельніцтва Дагестану''' адзначаецца надзвычайнай стракатасьцю складу, але ў цэлым — адзінствам звычаяў, вынікам тысячагодзьдзяў сумеснага жыцьця.
'''Насельніцтва Дагестану''' адзначаецца надзвычайнай стракатасьцю складу, але ў цэлым — адзінствам звычаяў, вынікам тысячагодзьдзяў сумеснага жыцьця. [[Дагестан]] — адна з самых шматнацыянальных рэспублікаў Расеі. Колькасьць насельніцтва — 2621,8 тыс. чалавек (2005).
 
Большасьць народаў Дагестану мае пісьменства на аснове кірыліцы (ад 1938 году, гістарычна карысталіся арабскай графікай). Дагестанцы — мусульмане-суніты, захаваліся рэшткі паганства. Большасьць пад кіраўніцтвам Шаміля зацята баранілася ад расейцаў у ХІХ ст. Вялікую колькасьць дагестанцаў гвалтоўна перасялялі ў 1944 на землі дэпартаваных чачэнцаў, але ў 1957 годзе вярнулі на радзіму. Нацыянальная інтэлігенцыя і прафэсійная культура сфармаваліся ў аварцаў, даргінцаў, лакцаў, лезгінаў, татаў, цахураў, арчынцаў.
 
== Аварцы ==
 
Найбольшая этнічная група ў Дагестане — [[аварцы]] (саманазва — маарулал), якіх каля 500 тыс. чалавек. Жывуць найбольш ва ўнутрыгорнай і альпійскай зонах, толькі ў 1940—60 г. колькі іх перасялілася на раўніну. Продкаў аварцаў ведаюць з 2-й паловы І тысячагодзьдзя да н. э. і некаторых зь іх згадваў Пталемей — іх атаесамляюць з плямёнамі легаў, гелаў, касьпіеў, утыеў. Яны маюць уласныя традыцыі дзяржаўнасьці ад V ст. — царства Сэрыр. Пазьней аварцы ўваходзілі ў склад Аварскага й Мэхтулінскага ханстваў (утвораных у ХVІІІ ст.) і шматлікіх (каля 40) вольных грамадаў. Агульная юрыдычная сыстэма й палітычная кансалідацыя аварцаў спрыяла выпрацоўцы ў іх т.зв. г’оболмаці («мова госьця» або болмаці, «мова войска»), пакладзенага ў аснову літаратурнай мовы (пісьмовасьць на арабскай графіцы з XVIII cт., [[іслам]] з ХV ст.). Традыцыйная прававая сыстэма грунтавалася на аснове шарыяту, але ўплыў мелі й мясцовыя ўстаноўкі-адаты.
 
 
== Спасылкі ==
* [http://nn.by/1999/19/11.htm Барыс Тумар, Сяргей Богдан. Усе колеры Дагестану // Наша Ніва, №19 (http://nn.by/1999/19/11.htm)]
 
[[Катэгорыя:Дагестан]]
 
Барыс Тумар, Сяргей Богдан. Усе колеры Дагестану // Наша Ніва, №19 (http://nn.by/1999/19/11.htm)
[[ru:Народы Дагестана]]
159 567

зьменаў

Навігацыйнае мэню