Аршанска-Магілёўская раўніна: розьніца паміж вэрсіямі
д выпраўленьне спасылак |
д крыніца |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
==Крыніца== |
==Крыніца== |
||
* |
*Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. БелЭн, 2007. - 648с. |
||
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]] |
Вэрсія ад 01:04, 8 кастрычніка 2008
Аршанска-Магілёўская раўніна - раўніна ў Магілёўскай і на крайнім паўднёвым усходзе Віцебскай абласьцей Беларусі. Працягласьць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход больш за 200 км, з захаду на ўсход ад 50 км да 120 км. Вышыня 150 — 200 м, адносныя перавышэньні над суседнімі раўнінамі на захадзе і поўдні 40 — 50 м.
Паверхня платопадобная, месцамі хвалістая, з агульным нахілам да поўдня. Уздоўж Дняпра, Проні і Сажа пяшчаныя зандравыя раўніны і надабалонавыя тэрасы, паверхня якіх месцамі ўскладненая выдмамі і камамі. Часта сустракаюцца суфазіёныя западзіны, на паўднёвым усходзе — карставыя варонкі.
Буйнейшыя рэкі: Дняпро (ад Воршы да Магілёва), Проня з Басяй і Растай, Сож з Волчасам, Лабжанкай і Сяннай. На поўдні цякуць правыя прытокі Бесядзі — Жадунька з Крупняй, Дзяражня.
Пад лесам 25% тэрыторыі. На поўначы захаваліся невялікія дзялянкі яловых і шырокалісьцева- яловых лясоў.
Крыніца
- Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. БелЭн, 2007. - 648с.