Чатырохгадовы Сойм: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Cymus (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: 300px|thumb|right|Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня '''Чатырохгадовы Сойм''' (інш...
 
Cymus (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 37: Радок 37:
*Kalinka W. Sejm Czteroletni. Kraków 1880. Ponowne wydanie W-wa. 1991
*Kalinka W. Sejm Czteroletni. Kraków 1880. Ponowne wydanie W-wa. 1991
*Smolenski W. Ostatni rok Sejmu Wielkiego. Reprint 1897 r. Kraków. Poznan, 2006
*Smolenski W. Ostatni rok Sejmu Wielkiego. Reprint 1897 r. Kraków. Poznan, 2006


[[de:Vierjähriger Sejm]]
[[en:Great Sejm]]
[[lt:Ketverių metų seimas]]
[[pt:Grande Sejm]]
[[ru:Четырёхлетний Сейм]]
[[pl:Sejm Czteroletni]]

Вэрсія ад 00:52, 7 кастрычніка 2008

Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня

Чатырохгадовы Сойм (іншая назва - Вялікі) – вальны Сойм Рэчы Паспалітай, які адбываўся ў Варшаве з 6.10.1788 па 30.06.1792 г. Сойм правёў шэраг радыкальных рэформаў у эканамічнай, палітычнай і сацыяльных сфэрах: увядзеньне рэкрутчыны ў 1789 г., арганiзаванай па тэрытарыяльным прынцыпе, павелiчэньне колькасьці войска, частковае ўраўненьне правоў мяшчан са шляхтаю, наданьне правоў габрэям і праваслаўным. Найвышэйшым дасягненьнем Сойма лічыцца прыняцьце канстытуцыі 3 траўня.

Палітычная сытуацыя напярэдадні Сойма

Пасьля першага падзелу у 1772 г., Рэч Паспалітая знаходзілася пад моцным ціскам суседніх манархій, у першую чаргу Расеі.
Краіне забаранялася мець войска больш за 30.000, заключаць саюзы ці весьці войны без дазволу Кацярыны ІІ. Палітычную сфэру рэгулявалі “Кардынальныя правы” – дакумент, які абвяшчаў непарушнымі шляхецкую вольніцу, ліберум вета, бязцэнзавы ўдзел шляхты ў сойміках. Кіравала ў краіне Пастаянная Рада –савет міністраў, дзе найвялікшы ўплыў меў расейскі пасол.
У 1787 г. Расея развязала чарговую вайну з Турцыяй. У гэтым жа годзе пачалася і руасейска-швэдзкая вайна. З гэтай прычыны Кацярына ІІ дазволіла Станіславу Аўгусту правесьці ў Варшаве сканфэдэраваны Сойм і прыняць на ім рашэнне аб павелічэньні войска.
Утварэньне на Сойме некалькіх канфэдэрацый з паслоў давала магчымасьць прымаць рашэньні большасьцю галасоў, што нейтралізавала права “лібэрум вета”.
Даведаўшыся пра гэта, прускі кароль Фердынанд ІІ, даў загад свайму паслу ў Варшаве Бухгольцу стварыць на будучым Сойме сваю партыю, каб перашкодзіць планам Кацярыны.
Аўстрыя знаходзілася на той момант у саюзе з Расеяй і ня ўмешвалася ў справы Рэчы Паспалітай.
У жніўні 1788 г. па ўсёй краіне пайшлі перадсоймавыя соймікі, дзе абіраліся паслы і шляхта пісала інструкцыі. Нечакана на гэтых выбарах перамаглі апазіцыйныя сілы (як прапрускай, тка і прарасейскай накіраванасьці), а прыхільнікі караля засталіся ў меньшасьці.

Храналогія

  • 06.10.1788 –распачалася першая кадэнцыя Сойма. Былі ўтвораныя дзьве канфэдэрацыі – польская і літоўская. Маршалкам польскай канфэдэрацыі стаў Станіслаў Малахоўскі, а маршалкам літоўскай – гэнэрал артылерыі Казімір Нестар Сапега.
  • 12.10.1788 – была прачынаная нота прускага пасла Бухгольза з патрабаваннем не пачынаць вайну з Турцыяй. Гэтая нота разбіла апазіцыю на два лагеры – прыхільнікаў прускага і расейскага двара.
  • 24.10.1788 – быў ухвалены праект ліквідацыі Вайсковага дэпартамэна і стварэння Вайсковай камісіі у складзе 5 вайсковых і 12 цывільных асобаў пад кіраўніцтвам 4 гетманаў. Такім чынам, быў знішчаны падкантрольны расейкаму паслу вайсковы орган і створаны новы.
  • 9.12.1788 - замест дэпартамента спраў iншаземных Пастаяннай Рады створана Дэпутацыя замежных спраў.
  • 25.01.1789 – ухвалена 10 мільённая пазыка ў замежных краінаў.
  • 30.01.1789 - зліквідаваная Пастаянная Рада, што скампраментавала сябе прарасейскай палiтыкай.
  • 26.03.1789 - Сойм ухвалiў падатак у памеры дзесятага гроша пад назвай "Ofiara wieczysta stanu rycirskiego Obojga narodow na wojsko". Гэты падатак узымаўся, як дзесяць працэнтаў з уладанняў шляхецкiх i дваццаць працэнтаў з уладанняў духоўных асобаў.
  • 7.09.1789 - была створана "Deputacja do poprawy formy rzadu", якая мусіла займацца стрварэннем урадавага праекта і сыстэмы ворганаў, якія прйышліб на зьмену Пастаяннай Радзе.
  • 24.11.1789 – створаныя "Цывiльна-вайсковыя парадкавыя камiсiі", на якія былі ўскладзены шматлікія функцыі па збору і падтрыманню войска, кантролю за мясцовымі ўладамі, і шмат іншых абавязкаў. Гэтыя камісіі сталі сувязным ворганам паміж мясцовай і вышэйшай уладамі.
  • 24.03.1790 – прыняты закон, які выключаў дробную шляхту з удзельнікаў павятовых соймікаў.
  • 16.12.1790 – пачатак другой кадэнцыі Сойма. Пазбаўленьне чыншавай шляхты выбарчых правоў.
  • 18.04.1791 – закон ад гарадах. Мяшчане атрымалi права карыстацца правам Neminem captivabimus ("асабiстай недатыкальнасцi"), атрымалi магчымасць займаць духоўныя, сьвецкiя i вайсковыя пасады, набываць зямлю, шляхце ж было дазволена займацца мяшчанскiмi справамi. Кралеўскiя гарады атрымалi большае самакiраваньне, права дасылаць на Сойм прадстаўнiкоў ("plenipotentow") да Скарбавай i Палiцэйскай камiсiй з правам дарадчага голаса ў пытаньнях, што тычылiся гарадоў, гандлю i г.д.
  • 03.05.1971 – прыняты “Урадавы закон” - новая канстытуцыя Рэчы Паспалітай, якая ўводзіла шэраг зьменаў у жыцьцё краіны.
  • 15.06.1791 – у Пінску збіраецца генеральная кангрэгацыя праваслаўных, якая павінна была выбраць сабе найвышэйшае духавенства, каб пазбавіцца залежнасьці ад маскоўскай патрыярхіі. Кангэрэгацыя абумовіла асноўныя прынцыпы жыцьця праваслаўных у Рэчы Паспалітай і стварыла Кансісторыю – найвышэйшы орган кіравання праваслаўных.
  • 21.10.1791 – прынята “Заручэнне абодвух народаў” – дакумент, якія падцвярджаў захаваньне фэдэратыўнасьці Рэчы Паспалітай, і разьмяжоўваў асноўныя органы гэтай дзяржавы.
  • 31.05.1792 – Вялікі Сойм самараспусціўся да перамогі ў вайне з Расеяй.

Вынікі Сойма

Сойм правёў шэраг радыкальных пераўтварэнняў у розных сферах жыцця Рэчы Паспалітай і стварыў перадумовы для выхада з крызіса і эфектыўнага развіцця краіны. аднак у той жа час, Чатырохгадовы Сойм прымусіў суседнія манархіі паспяшацца з ліквідацыяй і падзелам небяспечнай суседкі.

Літаратура

  • Анішчанка Я. Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. Мінск, 2003
  • Бардах Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2002
  • Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі і права Беларусі. Мінск, 1992
  • Kalinka W. Sejm Czteroletni. Kraków 1880. Ponowne wydanie W-wa. 1991
  • Smolenski W. Ostatni rok Sejmu Wielkiego. Reprint 1897 r. Kraków. Poznan, 2006