Вікісховішча: розьніца паміж вэрсіямі
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула |
д робат дадаў: ast:Wikimedia Commons |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
[[an:Wikimedia Commons]] |
[[an:Wikimedia Commons]] |
||
[[ar:ويكيميديا كومنز]] |
[[ar:ويكيميديا كومنز]] |
||
[[ast:Wikimedia Commons]] |
|||
[[bat-smg:Vikitėka]] |
[[bat-smg:Vikitėka]] |
||
[[be:ВікіСховішча]] |
[[be:ВікіСховішча]] |
Вэрсія ад 05:23, 4 кастрычніка 2008
ВікіCховішча WikiCommons | |
Тып | мэдыя-сховішча |
---|---|
Даступныя мовы | некалькі моваў[d] |
Уладальнік | Фундацыя Вікімэдыя |
Аўтар | Джымі Ўэйлз |
Пачатак працы | 7 верасьня 2004 |
Камэрцыйны? | Не |
Рэгістрацыя | апцыянальна (патрэбная для загрузкі файлаў) |
Рэйтынг Alexa | 300[1] |
Мова праграмаваньня | PHP |
commons.wikimedia.org |
Wikimedia Commons (па-беларуску: ВікіСховішча) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяваў, гуказапісаў, відэаролікаў і іншых файлаў, якія вольна распаўсюджваюцца. Гэтыя файлы можна выкарыстаць на старонках праектаў фундацыі Wikimedia. Яскравая рыса ВікіСховішча ў тым, што яго файлы могуць выкарыстоўвацца ў абсалютна любых праектах фундацыі Wikimedia.
Загрузіць файлы да ВікіСховішча можна праз адпаведную службу ці адмысловую праграму.
Ліцэнзаваньне
Усе файлы, загружаныя на ВікіСховішча, павінны быць вольныя для распаўсюджваньня ў любой юрысдыкцыі. Файлы ня могуць абкладацца абмежаваньнямі волі іх выкарыстаньня. У прыватнасьці, у адрозьненьне ад большасьці моўных разьдзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджваныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстаньня» (па-ангельску: fair use).
Пасьля запампоўкі файла неабходна: дадаць шаблён статусу аўтарскіх праў, калі шаблён ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісаньне, напрыклад, што на выяве, дзе сфатаграфавалі і т. д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася зь якога-небудзь сайта.
Устаўка файлаў зь ВікіСховішча ў артыкулы Вікіпэдыі
Для ўстаўкі файлаў зь ВікіСховішча ў артыкулы беларускай Вікіпэдыі выкарыстоўваецца той жа сынтаксыс, як для ўстаўкі файлаў, загружаных у беларускую Вікіпэдыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву у артыкул, досыць паказаць спасылку на яго: [[Выява:Файл]]. Альгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсьць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі жа ў лякальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на ВікіСховішчы.
Вонкавыя спасылкі
Вікісховішча — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ Alexa Internet (анг.) — 1996.