Людвік I Вялікі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Adding: sk, uk
і тут выправіў
Радок 3: Радок 3:
'''Лю́двік I Вялі́кі''' (''Loys'', ''Lajos'', ''Ludwik Węgierski'') ([[5 сакавіка]] [[1326]] – [[11 верасня]] [[1382]]) — кароль [[Венгрыя|Венгрыі]] (Лаяш, з [[1342]] году) і [[Польшча|Польшчы]] (Людвік, з [[17 лістапада]] [[1370]] году).
'''Лю́двік I Вялі́кі''' (''Loys'', ''Lajos'', ''Ludwik Węgierski'') ([[5 сакавіка]] [[1326]] – [[11 верасня]] [[1382]]) — кароль [[Венгрыя|Венгрыі]] (Лаяш, з [[1342]] году) і [[Польшча|Польшчы]] (Людвік, з [[17 лістапада]] [[1370]] году).


З французскай [[дынастыя Анжу|дынастыі Анжу]]. Сын караля [[Карл Роберт Анжуйскі|Карла Роберта Анжуйскага]] і Эльжбеты, сястры польскага караля [[Казімір III|Казіміра III]], з [[1335]] году палітычны саюзнік апошняга, спадкаемца польскага трону. З [[1340]] году дапамагаў Казіміру ў барацьбе за [[Галіцка-Валынскае княства]], праследуючы пры гэтым венгерскія інтарэсы, што выклікала яго сутыкненне з валынскім князем [[Любарт|Любартам]]. У [[люты|лютым]] [[1345]] году ў складзе войска [[крыжакі|крыжакоў]] беспаспяхова асаджаў [[Вільня|Вільню]]. Прымаў актыўны ўдзел у паходах Казіміра на [[Валынь]], [[Падляшша]] і [[Берасцейшчына|Берасцейшчыну]] ў [[1349]] – [[1351]] гадах, у ходзе якіх венгерскія войскі часова авалодвалі паўднёва-заходнімі землямі [[ВКЛ]]. Асабліва няўдалай для ВКЛ была вайна ў [[ліпень|ліпні]] – [[жнівень|жніўні]] 1351 году, калі Людвік захапіў у палон Любарта і [[Кейстут|Кейстута]]. [[15 жніўня]] 1351 году прымусіў іх падпісаць дагавор, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзій на Галічыну. Дагавор вядомы з хронікі ананімнага венгерскага манаха-францысканца, удзельніка выправы Людвіка (магчыма, [[Янаш Кецьі|Янаша Кецьі]]). Кейстут разам з Людвікам адправіўся ў Венгрыю як гарант дагавора і для [[хрышчэнне|хрышчэння]], але здолеў уцячы. У [[1354]] годзе Людвік паранены пры асадзе літоўскай крэпасці [[Бэлз]] на захадзе Валыні. Пасля заняцця польскага трону ўзнавіў войны з ВКЛ (1372 – [[1377]]), у выніку якіх Бэлз і [[Холм]] далучаныя да Галічыны (якая пры Людвіку часова ўвайшла ў склад Венгрыі, што выклікала незадавальненне польскіх феадалаў), а Любарт, як і падольскія князі [[Аляксандр Карыятавіч|Аляксандр]] і [[Барыс Карыятавіч|Барыс]] [[Карыятавічы]] і ратненскі князь [[Фёдар Альгердавіч]] (якому належаў і [[Кобрын]] з акругай) былі вымушаны прызнаць сюзэрэнітэт Венгрыі. Некалькі разоў высоўваў праекты хрысціянізацыі Літвы. Ініцыяваў стварэнне [[Луцкая каталіцкая епархія|Луцкай каталіцкай епархіі]] ў [[1375]] годзе, юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі [[Беларусь|Беларусі]], на якія пазней, у [[XIV стагоддзе|XIV]] – [[XVIII стагоддзе|XVIII]] стагоддзях, пашыраліся венгерскія экспансіянісцкія планы (глядзіце [[Радноцкі дагавор 1656 году]] і інш.)
З французскай [[дынастыя Анжу|дынастыі Анжу]]. Сын караля [[Карл Роберт Анжуйскі|Карла Роберта Анжуйскага]] і Эльжбеты, сястры польскага караля [[Казімір III|Казіміра III]], з [[1335]] году палітычны саюзнік апошняга, спадкаемца польскага трону. З [[1340]] году дапамагаў Казіміру ў барацьбе за [[Галіцка-Валынскае княства]], праследуючы пры гэтым венгерскія інтарэсы, што выклікала яго сутыкненне з валынскім князем [[Любарт|Любартам]]. У [[люты|лютым]] [[1345]] году удзельнічаў ў беспаспяховым паходзе [[крыжакі|крыжакоў]] у бок [[Трокі|Трокаў]]. Прымаў актыўны ўдзел у паходах Казіміра на [[Валынь]], [[Падляшша]] і [[Берасцейшчына|Берасцейшчыну]] ў [[1349]] – [[1351]] гадах, у ходзе якіх венгерскія войскі часова авалодвалі паўднёва-заходнімі землямі [[ВКЛ]]. Асабліва няўдалай для ВКЛ была вайна ў [[ліпень|ліпні]] – [[жнівень|жніўні]] 1351 году, калі Людвік захапіў у палон Любарта і [[Кейстут|Кейстута]]. [[15 жніўня]] 1351 году прымусіў іх падпісаць дагавор, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзій на Галічыну. Дагавор вядомы з хронікі ананімнага венгерскага манаха-францысканца, удзельніка выправы Людвіка (магчыма, [[Янаш Кецьі|Янаша Кецьі]]). Кейстут разам з Людвікам адправіўся ў Венгрыю як гарант дагавора і для [[хрышчэнне|хрышчэння]], але здолеў уцячы. У [[1354]] годзе Людвік паранены пры асадзе літоўскай крэпасці [[Бэлз]] на захадзе Валыні. Пасля заняцця польскага трону ўзнавіў войны з ВКЛ (1372 – [[1377]]), у выніку якіх Бэлз і [[Холм]] далучаныя да Галічыны (якая пры Людвіку часова ўвайшла ў склад Венгрыі, што выклікала незадавальненне польскіх феадалаў), а Любарт, як і падольскія князі [[Аляксандр Карыятавіч|Аляксандр]] і [[Барыс Карыятавіч|Барыс]] [[Карыятавічы]] і ратненскі князь [[Фёдар Альгердавіч]] (якому належаў і [[Кобрын]] з акругай) былі вымушаны прызнаць сюзэрэнітэт Венгрыі. Некалькі разоў высоўваў праекты хрысціянізацыі Літвы. Ініцыяваў стварэнне [[Луцкая каталіцкая епархія|Луцкай каталіцкай епархіі]] ў [[1375]] годзе, юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі [[Беларусь|Беларусі]], на якія пазней, у [[XIV стагоддзе|XIV]] – [[XVIII стагоддзе|XVIII]] стагоддзях, пашыраліся венгерскія экспансіянісцкія планы (глядзіце [[Радноцкі дагавор 1656 году]] і інш.)


Праўленне Людвіка супала з “залатым векам” еўрапейскага рыцарства, да пашырэння ідэялогіі і эстэтыкі якога ў [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай]] і [[Усходняя Еўропа|Усходняй]] [[Еўропа|Еўропе]] ён істотна прычыніўся. Празваны венгерскімі гісторыкамі Вялікім за значнае пашырэнне межаў каралеўства, якое пры ім зазнала росквіт эканомікі і культуры: адчынены першы ўніверсітэт у горадзе [[Печ (горад)|Печ]], пачаў чаканіцца залаты дукат, які ў XIV – [[XVI стагоддзе|XVI]] стагоддзях адыгрываў ролю рэгіянальнай залатой валюты Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку Беларусі (“золотой вгорский”). У [[1374]] годзе выдаў першы [[Кошыцкі прывілей|агульнапольскі (Кошыцкі) прывілей]], паводле якога [[шляхта|шляхце]] гарантаваўся ўзровень імунітэту, якім дагэтуль карысталіся толькі вышэйшыя феадалы (асабістая недатыкальнасць, сімвалічныя падаткі на карысць дзяржаўнага скарбу і інш.), што паклала пачатак стварэнню асаблівага дзяржаўнага лада Польшчы, а ў будучым і ВКЛ. Пасля смерці Людвіка польскай каралевай была абрана яго дачка [[Ядвіга]].
Праўленне Людвіка супала з “залатым векам” еўрапейскага рыцарства, да пашырэння ідэялогіі і эстэтыкі якога ў [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай]] і [[Усходняя Еўропа|Усходняй]] [[Еўропа|Еўропе]] ён істотна прычыніўся. Празваны венгерскімі гісторыкамі Вялікім за значнае пашырэнне межаў каралеўства, якое пры ім зазнала росквіт эканомікі і культуры: адчынены першы ўніверсітэт у горадзе [[Печ (горад)|Печ]], пачаў чаканіцца залаты дукат, які ў XIV – [[XVI стагоддзе|XVI]] стагоддзях адыгрываў ролю рэгіянальнай залатой валюты Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку Беларусі (“золотой вгорский”). У [[1374]] годзе выдаў першы [[Кошыцкі прывілей|агульнапольскі (Кошыцкі) прывілей]], паводле якога [[шляхта|шляхце]] гарантаваўся ўзровень імунітэту, якім дагэтуль карысталіся толькі вышэйшыя феадалы (асабістая недатыкальнасць, сімвалічныя падаткі на карысць дзяржаўнага скарбу і інш.), што паклала пачатак стварэнню асаблівага дзяржаўнага лада Польшчы, а ў будучым і ВКЛ. Пасля смерці Людвіка польскай каралевай была абрана яго дачка [[Ядвіга]].

Вэрсія ад 02:45, 30 студзеня 2006

Людвік I Вялікі

Лю́двік I Вялі́кі (Loys, Lajos, Ludwik Węgierski) (5 сакавіка 132611 верасня 1382) — кароль Венгрыі (Лаяш, з 1342 году) і Польшчы (Людвік, з 17 лістапада 1370 году).

З французскай дынастыі Анжу. Сын караля Карла Роберта Анжуйскага і Эльжбеты, сястры польскага караля Казіміра III, з 1335 году палітычны саюзнік апошняга, спадкаемца польскага трону. З 1340 году дапамагаў Казіміру ў барацьбе за Галіцка-Валынскае княства, праследуючы пры гэтым венгерскія інтарэсы, што выклікала яго сутыкненне з валынскім князем Любартам. У лютым 1345 году удзельнічаў ў беспаспяховым паходзе крыжакоў у бок Трокаў. Прымаў актыўны ўдзел у паходах Казіміра на Валынь, Падляшша і Берасцейшчыну ў 13491351 гадах, у ходзе якіх венгерскія войскі часова авалодвалі паўднёва-заходнімі землямі ВКЛ. Асабліва няўдалай для ВКЛ была вайна ў ліпніжніўні 1351 году, калі Людвік захапіў у палон Любарта і Кейстута. 15 жніўня 1351 году прымусіў іх падпісаць дагавор, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзій на Галічыну. Дагавор вядомы з хронікі ананімнага венгерскага манаха-францысканца, удзельніка выправы Людвіка (магчыма, Янаша Кецьі). Кейстут разам з Людвікам адправіўся ў Венгрыю як гарант дагавора і для хрышчэння, але здолеў уцячы. У 1354 годзе Людвік паранены пры асадзе літоўскай крэпасці Бэлз на захадзе Валыні. Пасля заняцця польскага трону ўзнавіў войны з ВКЛ (1372 – 1377), у выніку якіх Бэлз і Холм далучаныя да Галічыны (якая пры Людвіку часова ўвайшла ў склад Венгрыі, што выклікала незадавальненне польскіх феадалаў), а Любарт, як і падольскія князі Аляксандр і Барыс Карыятавічы і ратненскі князь Фёдар Альгердавіч (якому належаў і Кобрын з акругай) былі вымушаны прызнаць сюзэрэнітэт Венгрыі. Некалькі разоў высоўваў праекты хрысціянізацыі Літвы. Ініцыяваў стварэнне Луцкай каталіцкай епархіі ў 1375 годзе, юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі Беларусі, на якія пазней, у XIVXVIII стагоддзях, пашыраліся венгерскія экспансіянісцкія планы (глядзіце Радноцкі дагавор 1656 году і інш.)

Праўленне Людвіка супала з “залатым векам” еўрапейскага рыцарства, да пашырэння ідэялогіі і эстэтыкі якога ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ён істотна прычыніўся. Празваны венгерскімі гісторыкамі Вялікім за значнае пашырэнне межаў каралеўства, якое пры ім зазнала росквіт эканомікі і культуры: адчынены першы ўніверсітэт у горадзе Печ, пачаў чаканіцца залаты дукат, які ў XIV – XVI стагоддзях адыгрываў ролю рэгіянальнай залатой валюты Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку Беларусі (“золотой вгорский”). У 1374 годзе выдаў першы агульнапольскі (Кошыцкі) прывілей, паводле якога шляхце гарантаваўся ўзровень імунітэту, якім дагэтуль карысталіся толькі вышэйшыя феадалы (асабістая недатыкальнасць, сімвалічныя падаткі на карысць дзяржаўнага скарбу і інш.), што паклала пачатак стварэнню асаблівага дзяржаўнага лада Польшчы, а ў будучым і ВКЛ. Пасля смерці Людвіка польскай каралевай была абрана яго дачка Ядвіга.


Шаблён:Крыніца ЭГБ

Знешнія спасылкі

Літаратура

  • Historiae Hungaricae Fontes Domestici. V. III, Lipsiae, 1884.
  • Dabrowski J. Ostatnie lata Ludwika Wielkiego. Krakow, 1918.
  • Halecki O. O genezie i znaczeniu rzadow andegawenskich w Polsce // Kwartalnik historyczny. R. 35. Lwow, 1921.
  • Sacerdoteanu A. Lupta moldovenilor cu litvanii in 1377. Bucuresti, 1936.
  • Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. К., 1987.