Язэп Юхо: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Артаграфія
катэгорыі
Радок 1: Радок 1:
'''Юхо, Язэп Аляксандравіч''' ([[19 сакавіка]] [[1921]] - [[29 ліпеня]] [[2004]]) - выбітны беларускі навукоўца, гісторык права, доктар юрыдычных навук, прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту [[БДУ]], заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права [[Беларусь|Беларусі]], сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня "[[ЗБС Бацькаўшчына]]".
'''Юхо, Язэп Аляксандравіч''' ([[19 сакавіка]] [[1921]] - [[29 ліпеня]] [[2004]]) выбітны беларускі навукоўца, гісторык права, доктар юрыдычных навук, прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту [[БДУ]], заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права [[Беларусь|Беларусі]], сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня "[[ЗБС Бацькаўшчына]]".
===Біяграфія===
===Біяграфія===
Язэп Юхо нарадзіўся ў Менску [[19 сакавіка]] [[1921]] года.
Язэп Юхо нарадзіўся ў Менску [[19 сакавіка]] [[1921]] года.
Радок 55: Радок 55:
па матэрыялах артыкулаў [http://www.law.bsu.by/news/?350 "Они прожили достойную жизнь"] юрыдычнага факультэта БДУ і [http://zbsb.org/infocenter/33-1.shtml#1_6 "Памёр Язэп Юхо"] А.Грыцкевіча
па матэрыялах артыкулаў [http://www.law.bsu.by/news/?350 "Они прожили достойную жизнь"] юрыдычнага факультэта БДУ і [http://zbsb.org/infocenter/33-1.shtml#1_6 "Памёр Язэп Юхо"] А.Грыцкевіча


[[Катэгорыя:Юрысты|Юхо, Язэп]]
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Юхо, Язэп}}
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі|Юхо, Язэп]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 19 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1921 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Менску]]
[[Катэгорыя:Беларускія юрысты]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Памерлі 29 ліпеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 2004 годзе]]

Вэрсія ад 03:15, 19 верасьня 2008

Юхо, Язэп Аляксандравіч (19 сакавіка 1921 - 29 ліпеня 2004) — выбітны беларускі навукоўца, гісторык права, доктар юрыдычных навук, прафэсар катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ, заснавальнік першай навуковай школы дзяржавы і права Беларусі, сябра Вялікай Рады міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня "ЗБС Бацькаўшчына".

Біяграфія

Язэп Юхо нарадзіўся ў Менску 19 сакавіка 1921 года.

У 1938 годзе скончыў школу і паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут.

У 1939 забраны ў войска. Служыць пачаў ў Горкаўскім вучылішчы зэнітнай артылерыі.

Вайну 20-гадовы Язэп Юхо пачаў пад Масквой камандзірам агнявога ўзводу. Потым - Паўднёвы і Заходні франты, дзе ён быў намесьнікам камандзіра зэнітнай гаргары і начальнікам артылерыі стралковага палку. Атрымаў 2 цяжкіх параненьня.

Заходні фронт быў пераўтвораны ў 3-ці Беларускі фронт З ім Язэп Аляксандравіч вызваляў Віцебск, Полацак, дайшоў да Усходняй Прусіі.

Скончыў вайну ў званьні маёра

Узнагароджаны ардэнамі "Чырвонай Зоркі", "Айчыннай вайны" 1-ай ступені, мэдалямі.

У 1946 годзе звольніўся з арміі.

У 1949 - скончыў Менскі юрыдычны інстытут.

У 1954 - асьпірантуру Інстытуту філязофіі і права АН БССР.

Працаваў:

- народным судзьдзёй Варашылаўскага раёну г. Менску;

- з 1952 года навуковым супрацоўнікам Інстытута філязофіі і права АН БССР;

- з 1956 дацэнтам катэдры грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права юрыдычнага факультэту БДУ;

- у 1960-1964 быў намесьнікам старшыні юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР;

- працаваў загадчыкам катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ, намесьнікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ;

- пасьля прысваеньня яму прафэсарскага званьня ў 1983 прафэсарам катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ.

Навуковая спадчына

Язэп Юхо - аўтар больш як 200 навуковых прац.

1954 - абарона ў Інстытуце дзяржавы і права АН СССР кандыдацкай дысэртацыі на тэму: «Устанаўленьне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.»

1980 - абарона ў Кіеўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Т. Шаўчэнкі доктарскай дысэртацыі на тэму: «Грамадзка-палітычны лад і права Беларусі ў XVI ст.»

Язэп Юхо браў удзел у падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.

Быў адным з ініцыятараў і аўтараў перавыданьня, перакладу, напісаньня камэнтараў і даведніка да Статута ВКЛ 1588.

Суаўтар першага «Юрыдычнага энцыкляпэдычнага даведніка» на беларускай мове.

Аўтар вядомых дапаможнікаў «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права Беларусі».


па матэрыялах артыкулаў "Они прожили достойную жизнь" юрыдычнага факультэта БДУ і "Памёр Язэп Юхо" А.Грыцкевіча